Алесь Таболіч, беларускі музыка, лідар гуртоў Znich, STOD, дызайнер, мастак, майстар па тату і перманентным макіяжы, арганізатар шматлікіх канцэртаў і штогадовага фестывалю «Купальскае кола» распавёў пра свята, якое адбудзецца неўзабаве ў Варшаве.
— Фэст зараз больш клубны. Удзельнічаюць 3 гурты: беларускі ZNICH і астатнія два польскія. На жаль, беларускія гурты вельмі складана запрасіць, залежыць і ад візавай палітыкі Польшчы. Трэба рабіць візы, каб яны прыехалі. Уплыву ў нас няма на гэта. Але як ёсць. Робім, што робім. Калі-небудзь наша справа будзе правай. Пераможам. Запрашаем усіх на фестываль «Купальскае кола», які адбудзецца 5 ліпеня, у пятніцу, увечары ў варшаўскім клубе VooDoo. Імпрэза будзе да ночы. Можна пабачыць цікавыя альтэрнатыўныя фолк і метал-гурты.
Па словах Алеся, робіцца фэст без падтрымкі фондаў:
— «Купальскае кола» робіцца самастойна, бюджэт вельмі маленькі. Як вядома, нам ужо 4 гады адмаўляюць у падтрымцы фестывалю. У Беларусі ён забаронены. Рада культуры ігнаруе, пісалі ў іншыя фонды, не падтрымліваюць. Можна сказаць, што гэта адна і тая ж структура. Фестываль «Купальскае кола» — самы стары фестываль, які столькі год робіцца сваімі сіламі. На культуру эміграцыі вялікія грошы выдадкоўваюцца Еўразвязам. У тым годзе толькі 4,5 млн еўра. Па палітычных прычынах нас ігнаруюцю. Падтрымліваюць толькі свае.
На фэсце зайграюць: ZNICH ( arhaic-folk black metal), TEDD DEIREADH melodic death metal), FUNERAL MASS (death / black metal).
Адрас: VooDoo Club, Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A, Warszawa
Пачатак: а 19:30
Паглядзіце, як беларусы святкавалі Купалле год таму ва ўсім свеце.
Даслаць навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!