TuTak

«Трапіць і на воркшоп па хуткім скетчынгу, і на майстар-клас па тэатральнай імправізацыі». Беларуска параўнала з мінулым годам фестываль «Тутака»

Пра новыя лакацыя, канцэрт і дыскусіі.

TuTak ex-press.by
0

Дар’я пабачыла шмат цікавых змен на фестывалю абуджаных «Тутака», але пры гэтым ёсць заўвагі і пажаданні для арганізатараў. Беларуска наведвае фэст два гады запар. Пра свае адчуванні яна распавяла EX-PRESS.BY.

Пра фэст «Тутака»

Музычны фэст «Тутака» звычайна адбываецца на Падляшшы, у мястэчку Гарадок. Да Беларусі адсюль рукой падаць. Штогод беларусы і не толькі едуць на фестываль слухаць беларускую музыку і адпачываць. Удзел бясплатны.

Двухдзённы фестываль правялі ўпершыню ў 2021 годзе на месцы фестывалю беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча» (праводзіўся на працягу 30-ці гадоў, — рэд.). Аднак «Тутака» – гэта фэст з новай канцэпцыяй. Цяпер фэст адбываецца тры дні.

«Дадаліся новыя цікавыя лакацыі»

Дар’я наведвае фэст два гады запар. Вось што яна распавяла EX-PRESS.BY:

— Мы прыехалі на два дні: пятніцу і суботу. Была, дарэчы, платная паркоўка, каля 5 злотых за кожны ўезд. Зоны былі раздзелены. Наша машына на славацкіх нумарах была адзіная. Заўважыла шмат польскіх нумароў, беларускіх, літоўскіх, нават адна ўкраінскія. Было прыемна. Намётавы лагер быў побач, другі — каля фестывалю. Можна было лёгка знайсці і прайсці. Цэлы дзень было вельмі спякотна, але ўвечары стала лягчэй. 

У пятніцу, па словах дзяўчына, было лайтова, яшчэ некаторыя рэчы дараблялі, падрыхтоўвалі да суботы, раскачваліся.

— Параўноўваючы з мінулым годам, першае, што было заўважана: дадаліся новыя цікавыя лакацыі, напрыклад, пляценне павукоў. Было сапраўды вельмі цікава навучыцца чамусьці новаму. Таксама мы напісалі лісты палітзняволеным і падпісалі паштоўкі. 

20240713 ts fest tutafa 012

Фэст «Тутака». Фота: belsat.eu

«Выбар гуртоў быў меней цікавы»

Увечары кампанія трапіла на канцэрт. Гралі Аляксандр Памідораў, luty sakavik, :B:N. Але, як кажа беларуска, "не ідэальна":

— Канцэрт быў утульны, нармалёва. Але не ідэальны. У пачатку было слова арганізатара. Паведамілі, што адпаў галоўны спонсар, было складана без яго. Былі пытанні і праблемы ў арганізацыі і планаванні фестывалю. Але шчыра скажу, яны ўсе дастаткова прафесійна арганізавалі. Калі б гэта не сказалі, я б напэўна не адчула, што штосьці не так. Па гуртах толькі заўвага: для мяне яны былі не вельмі цікавыя.

На пытанне, што змянілася за год, Дар’я адказвае:

— Па адчуванні, калі параўноўваць з мінулым годам, быццам людзей было тады больш, асабліва, на выступе «Дай дарогу!» У гэтым годзе таксама шмат хто прыехаў на РСП (Разбiтае Сэрца Пацана). Зноў даставаўся на канцэрце вялікі сцяг, было шмат людзей у беларускім мерчы.

Photo 2024 07 19 07 52 49

Вялікі сцяг на канцэрце. Фота з архіва гераіні.

Але я прыязджаю ў ружовых акулярах. Хочацца больш слухаць беларускамоўных людзей. Але па-расейску размаўляюць больш і крышку — па-беларуску. Акрамя Разбітага Сэрца Пацана мы таксама паслухалі Karlen & Co, Syndrom Samazvanca, а вось на Sw@da x Niczos ужо не заставаліся, бо слухалі іх на нядаўнім музычным рэйве «Варушняк» у Варшаве. Сябры нам потым распавядалі, што на РСП была адна катэгорыя людзей, а на Sw@da x Niczos — іншая, больш было палякаў.

76x1uj1ljqi6n6n3km2cibmge17r459t

Выступ Sw@da & Nichos. Фота: budzma.org

«Людзі сваімі тусоўкамі ездзяць»

Каля галоўнай сцэны папрыбіралі лаўкі. Перарабілі ўвогуле сцэну.

— У гэтым сэнсе, мне здаецца, стала лепей. Фудкорт у гэтым годзе больш спадабаўся. Былі прадстаўнікі розных амбасад. «Новая Беларусь» разыгрывала слухаўкі. Было цікава адпавядаць на квіз пра гуртоў, пра ўдзельнікаў фестывалю. Увогуле вельмі спадабалася лакацыя «Новай Беларусі». Яны зрабілі цікава і для дзяцей, і для дарослых. Вельмі спадабалася таксама лакацыя, дзе можна было адпачыць і пасядзець. Было шмат гамакоў. Утульна. Цікава, як будзе ў наступным годзе.

Photo 2024 07 19 07 52 50

Рэканструкцыя з Кацяй Ваданосавай. Фота з архіва гераіні.

Беларуска не заставалася ночыць з намётамі:

— У суботу прыехалі разам з сябрамі з горада, не ночылі на самім фэсце. Было вельмі спякотна. Чула, што намётавы табар падаражаў, але не вельмі дорага. Сябры знайшлі месца, дзе спаць. Таксама было бачна, што людзі сваімі тусоўкамі ездзяць. 

Пара трапіла на майстар-клас з Аляксандрам Ждановічам (Маляваныч) пра беларускую фанетыку «Літаратурнае вымаўленне, хуткамоўкі, вершы», дзе ён прэзентаваў свае кнігі, чытаў вершы, распавядаў казкі:

— Мы набылі яго кнігі. Нам было цікава, не пашкадавалі. На кірмашы набылі цікавыя паштоўкі. Там было шмат усяго: мыла, свечкі, кава, цішоткі, кнігі.

Адзначу, што нам вельмі спадабалася рэканструкцыя Кацярыны Ваданосавай і Касінераў. Паўстанне 1863 года. Яна была каля галоўнай сцэны, дзе ў гэты час быў саўндчэк. Я б раіла арганізатарам папярэджваць удзельнікаў, якія выступаюць перад сцэнай. Напачатку было складана ім.

Photo 2024 07 14 09 15 52

Кацярына Ваданосава. Фота з архіва гераіні.

Па словах дзяўчыны, Кацярына цікава распавядала пра вопратку, крой, пра касінераў, хто яны, чаму яны важную ролю адыгралі, як мала часу на іх выдзяляюць пры навучанні гісторыі Беларусі.

«Увогуле быў вялікі выбар дыскусій і майстар-класаў»

Дар’я распавядае, што разам з мужам яны хадзілі на дыскусіі. Яны трапілі на цікавыя тэмы пра культуры і гісторыю беларусаў Падляшша:

— Вельмі спадабалася гэтая сустрэча. Таксама трапілі на сустрэчу з аўтаркай кнігі «Камяні мусілі паляцець» Анэтай Прымакай, яна распавядала пра лёсы беларусаў/ак Падляшша. Былі на дыскусіі пра палітзняволеных, спрабавалі знайсці адказ, што можа зрабіць дыяспара, паслухалі пра праваабарончыя арганізацыі. Увогуле быў вялікі выбар дыскусій і майстар-класаў, можна было трапіць і на воркшоп па хуткім скетчынгу, і на майстар-клас па тэатральнай імправізацыі, і нават на «Жывую бібліятэку». Для тых, хто жыве ў Польшчы была актуальна адкрытая лекцыя па польскім слэнгу ад школы Polish for Belarus. Можна было сустрэцца на нефармальнай лекцыі пра музыку з Аляксандрам Чарнухам, а таксама атрымаць юрыдычную дапамогу.

450564394 987025466762810 7102444262283356551 n

На фэсце. Фота: Facebook Святланы Ціханоўскай.

Другі год запар дзяўчына трапляе на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай:

— Яна і ў мінулым годзе была. Але арганізатары не ведаюць, як гэта зрабіць камфортна для ўсіх. Шмат хто хоча падыйсці, паглядзець на яе, паразмаўляць. Добра, што гэта было, што такая традыцыя ёсць. І Паўла Латушку можна сустрэць і ўсіх нашых медыйных людзей.

З удзельнікамі фэсту ішла шчырая гутарка пра важныя і хвалюючыя беларусаў рэчы. Ціханоўская падкрэсліла важнасць сумеснай працы – тых, хто ўнутры краіны, і дыяспары ў эміграцыі – для будучыні Беларусі:

— Хоць нас, беларусаў, раскідала па свеце, але культура, гісторыя, мова – тое, што трымае нас разам. Сёння Беларусь паняволеная, але ніякія рэпрэсіі, ніякая прапаганда рэжыму не змогуць утаймаваць наш вольналюбівы беларускі дух. Дзякуй арганізатарам «ТУТАКІ» і кожнаму ўдзельніку! Мяне проста перапаўняе гонар за тое, колькі ў нас, беларусаў, талентаў.

450251268 987031816762175 6111493334044100409 n

Фота: Facebook Святланы Ціханоўскай.

Напрыканцы наша суразмоўца дадае:

— Быў спякотны дзень, мала адпачнулі за гэтыя дні. Але паехалі дадому напоўненыя пазітыўнымі ўражаннямі. Думаю, што ў наступным годзе паедзем зноў!

 

Хочаце расказаць сваю гiсторыю? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Тутака
канцэрт
музыка
фестываль
беларусы
Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома "всухую" уступило СКА
TuTak
«Я больш за ўсё на свеце баялася, што дзяцей маглі забраць». Як гэта — быць жанчынай у эміграцыі
Новости Жодино
Захаваныя беларускія рэцэпты: гарбузовы суп з сухарыкамі і дранікі з сырам
Новости Жодино
«Ідзі, дзетка, пераначуй у стылай кватэры, ты ж у садочку сагрэлася на суткі наперад!» Жыхары Жодзіна — пра пачатак ацяпляльнага сезона
Экономика
Российский военный концерн «Калашников» объявил о крупном контракте для Беларуси
Новости Борисова
Без гаджетов. В Борисове опробовали развивающую программу для детей с аутизмом
Общество
Осужденной на 20 лет политзаключенной Ольге Майоровой добавили еще полтора года 
В мире
В Польше пока не могут создать «Украинский легион» — нет желающих
Новости Борисова
В Борисове женщина пыталась купить лекарство, усиливающее эффект наркотиков
В мире
Парализованному журналисту пришлось ползти в туалет в самолете
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома "всухую" уступило СКА
TuTak
«Я больш за ўсё на свеце баялася, што дзяцей маглі забраць». Як гэта — быць жанчынай у эміграцыі
Новости Жодино
Захаваныя беларускія рэцэпты: гарбузовы суп з сухарыкамі і дранікі з сырам
Новости Жодино
«Ідзі, дзетка, пераначуй у стылай кватэры, ты ж у садочку сагрэлася на суткі наперад!» Жыхары Жодзіна — пра пачатак ацяпляльнага сезона
Экономика
Российский военный концерн «Калашников» объявил о крупном контракте для Беларуси
Новости Борисова
Без гаджетов. В Борисове опробовали развивающую программу для детей с аутизмом
Общество
Осужденной на 20 лет политзаключенной Ольге Майоровой добавили еще полтора года 
В мире
В Польше пока не могут создать «Украинский легион» — нет желающих
Новости Борисова
В Борисове женщина пыталась купить лекарство, усиливающее эффект наркотиков
В мире
Парализованному журналисту пришлось ползти в туалет в самолете
ВСЕ НОВОСТИ