Самы вядомы сабака Беларусі пагутарыў з Мiкiтам Мелказёравым i даведаўся, чым «беларускі Салаўёў», прапагандыст Марат Маркаў, лепей за яго, што трэба зрабіць, каб «беглы» блогер змог вярнуцца дадому, па якой сталоўцы ў Менску ён сумуе, чым займаецца ў Варшаве, і калі ўжо Мікіта зменіць сваё прозвішча і адпусціць валасы.
«Я не буду змяняць сваё імя і прозвішча»
Мікіта спытаў шпіца Чумку:
— А ты настаяшчы шпіц? Калі б у мяне была магчымасць паразмаўляць з тваім гаспадаром, уласнікам, сямейным начальнікам усатым, я б запытаў наконт сітуацыі. Калі вы паехалі на мяжу, што нібыта разарвала цябе. Гэта праўда?
На што шпіц адказаў:
— Дублёр там застаўся, яго назвалі Ўмка, а я — Чумка!
@shpitskanal1 Что бы спросил известный блогер у не менее известного владельца шпица, если бы у него появилась такая возможность? 👀 Глядзіце поўны выпуск з Мікітам Мелказёравым на канале «ПОЛ ПЕРВОГО» тут: https://www.youtube.com/watch?v=6CQ986niCvI #shpitskanal #полпервого #shpitskanal #жизньмалина #сатира #юмор #беларусь #жывебеларусь #беларускіютуб #лукашенко #лукашенкоприколы #лукашенкоразносит ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО
На пытанне, калі Мікіта нарэшце зменіць імя і прозвішча, блогер адказвае:
— Я не буду змяняць сваё імя і прозвішча. Навошта? Мяне пакуль пазнаюць. Мяне называлі Глубакалекаў, Мелкападводны, Крупаназярністы, Белазёраў. А самае цікавае было, калі я пачаў працаваць у газеце «Всё о футболе». Мне трэба было рабіць апытанку, тэлефаную, кажу, што трэба правесці апытанку. Ён слухае і кажа: як, ты кажаш, цябе клічуць? Ты не Малказёраў, ты Бульдазёраў! Кінуў трубку.
Мікіта назваў лепшых футбалістаў, сярод якіх Ілля Шкурын і Саша Івулін.
— Гэта хто? — спытаў шпіц.
— Твой госць наступны!
Мікіта з цікаўнасцю пытаецца ў галоўнай сабакі краіны:
— Табе ўсё можна? Калі насікаеш у Палацы Незалежнасці пад лімоннае дрэва, табе нічога не зробяць?
— Не!
У той жа час шпіц прызнаўся, што толькі хаваўся, калі дэлегацыя паўночных карэйцаў прыязджала, бо яны хацелі сажраць яго.
@shpitskanal1 Чумка поделился с Никитой своим главным страхом, который ему довелось пережить во Дворце. 👀 Глядзіце поўны выпуск з Мікітай Мелказёравым на канале «ПОЛ ПЕРВОГО» тут: https://www.youtube.com/watch?v=6CQ986niCvI #shpitskanal #полпервого #shpitskanal #жизньмалина #сатира #юмор #беларусь #жывебеларусь #беларускіютуб #лукашенко #лукашенкоприколы #лукашенкоразносит ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО
«Якая Ляўчук?! Яна не балерына, а спявачка»
У праграме блогер і журналіст распавёў шпіцу пра самую смачную сталоўку ў сталіцы:
— Самая крутая сталоўка ў Менску, якую я згадваю, — гэта сталоўка ў Нацыянальным тэатры оперы і балета. Туды вельмі абмежавана пускаюць. Мы здымалі нарыс пра балерыну, вось яна нас вадзіла ў гэтую сталоўку. Там было вельмі смачна.
— Ляўчук?
— Якая Ляўчук?! Яна не балерына, а спявачка. Яна цяпер Яленаўна, ваша.
Шпіц закрануў тэму прычоскі госця і прызнаўся, што прагартаў інстаграм Мелказёрава да канца, але здымка з валасамі не знайшоў. На гэта Мікіта адказаў:
— Ты кепска шукаў. Ёсць два здымкі. Адзін — гэта фотка на пашпарт, мне там гадоў 15, я ў чырвонай кашулі з кудрамі, а другая: школьная фотка з завушніцамі, віхор і позірк, якім распранаю ўсіх!
«Гуляю ў футбол, шпацырую, хаджу да псіхатэрапеўта»
Мікіта паведаміў, чым займаецца ў Варшаве, акрамя працы:
— Гуляю ў футбол, шпацырую, хаджу да псіхатэрапеўта. Пасля цябе трэба будзе набыць антыдэпрэсанты, але ў Польшчы яны вельмі танныя.
Глядзіце поўны выпуск:
Сачыце за праектам на YouTube: @shpitskanal
Добро пожаловать в реальность!