TuTak

«Гэта працяг фестывалю, які быў у Менску». У Варшаве адбудзецца Калядны фэст, на які варта трапіць беларусам і беларускам у эміграцыі

Музычнае свята чакае ўсіх 23 снежня.

TuTak ex-press.by
0

На імпрэзе ў Варшаве выступяць беларуска-польскія гурты ZNICH і RELIKT, а таксама польскія — DERWANA і SYRBSKI JEB. Музычнае свята адбудзецца ў знакамітым бары «Scena Chmielna», які стварылі беларусы.

RELIKT — беларускі гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з наватарскім гукам. Relikt (да 2019 стылізаваны пад Re1ikt) — гурт стылістычна звязаны з такімі жанрамі, як прагрэсіўны рок, пост-метал, арт-рок і альтэрнатыўны рок. Аднак Relikt спалучае сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім фальклорам, што робіць яго прыдатным для слухачоў, якія шукаюць новага ў сучаснай музыцы.

Relikt творча выкарыстоўвае незвычайныя атмасферныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і ўдарныя інструменты. Гурт грае як гучныя жывыя, так і неразлучныя шоу. У залежнасці ад канцэпцыі мерапрыемства музыка гурта можа пераходзіць ад энергічнай да паветранай і лірычнай.

ZNICH — archaic-folk black pagan metal, легенда беларускага Pagan Metal. Гурт Znich быў заснаваны ў 1996 годзе, з таго часу склад некалькі разоў мяняўся. У гэты перыяд калектыў выступаў на розных фестывалях і канцэртах як у Беларусі, так і за мяжой (Польшча, Украіна, Францыя, Літва). Гурт вядзе актыўную канцэртную дзейнасць і неаднаразова выступаў у якасці гасцей і ўдзельнікаў фестывалю «Басовішча» ў Польшчы, а таксама на ўсіх фестывалях «Be Free». Гурт прэзентуе на фестывалі новую праграму, якую яны называюць архаічна-фолкавым блэк-паган-метал.

DERWANA грае славянскі рок, поўны таямніц, нязведаных зямель, казак і яшчэ невядомых гісторый.

SYRBSKI JEB — жывы транс і гукавы тэрор. Іх цяжкія, гіпнатычныя песні ўжо 20 гадоў трасуць сцены андэграўндных клубаў Варшавы. За гэтыя гады яны выпрацавалі стыль, які абапіраецца на нью-вэйв, псіхадэлію, нойз-рок і нон-вейв, і тым не менш ён па-ранейшаму ўнікальны.

Photo 2023 12 01 05 27 18

Арганізатар фестывалю ў Варшаве Алесь Таболіч распавёў, чаму варта далучыцца да імпрэзы:

— Калядны фэст — гэта працяг фестывалю, які быў у Менску. Ён праходзіў на працягу 10-ці гадоў. Фестываль створаны Змітром Сасноўскім (гурт «Стары Ольса») і Віталём Супрановічам (які адсядзеў у турме і пакінуў краіну разам з жонкай). Фестываль забаронены ў Беларусі. Мы вырашылі яго аднавіць у фармаце: для беларусаў замежжа ў Польшчы. Гэта ўжо другі фестываль. У 2022 годзе праводзілі першы раз. Зараз ён праходзіць у новым клубе: «Сцена Хмельна» ў цэнтры Варшавы.

На пытанне, чым адметная гэтая падзея, Алесь адказвае:

Зараз да беларускіх гуртоў далучыліся і польскія гурты фолк, метал і рок-сцены. Таксама мы плануем усё ж такі яго рабіць больш шырэйшым, калі гэта атрымаецца, як фінансава, так і падтрымкай беларусаў замежжа. Пакуль ініцыятыва ідзе толькі ад мяне. Я з павагай стаўлюся да тых людзей, якія гэта рабілі шмат гадоў, яны як аднадумцы, сябры. Каляды, як і Купалле, і Гуканне Вясны, і Багач — усё святы, якія звязаны з нашай культурай, якую мы плануем адраджаць па-за межамі Беларусі.

Далучайцеся да святкавання Калядаў!

Калядны фэст адбудзецца 23 снежня ў Варшаве.
Дзе: Scena Chmielna Klub Bar, Nowy Świat 27A
Адкрыццё брамы: 17:00
Пачатак канцэрта: 18.00

Хочаце даслаць навіну? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Варшава. калядны фэст
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Путинизм - закономерный итог не только трагического XX века, но и всего исторического цикла, корнями упирающегося куда-то в Смутное время
Политика
Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа
В мире
Иранский партнер в беде. Как ответит Россия на новое обострение на Ближнем Востоке
Происшествия
В Борисовском районе на пожаре погиб пенсионер
Политика
Нужна ли демсилам единая стратегия к «безвыборам-2025»? Мнение Виталия Цыганкова
Экономика
Лукашенко разрешил России «серьезно пощупать территории Гомельской области»
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
ВСЕ НОВОСТИ