TuTak

«Вожык-тэрапеўт задаў некалькі пытанняў, параіў сачыць за ціскам і выпісаў рэцэпт». Як беларуска шукала лекара ў Польшчы

Прыём у беларускіх лекараў праз аплікацыю «Новая Беларусь» — бясплатны.

TuTak ex-press.by
0

Настасся жыве ў Польшчы ўсяго 10 месяцаў. Так сталася, што яна моцна захварэла. Страхоўка, якую яна рабіла на год у Арменіі, аказалася не дзеючай на тэрыторыі краіны, дзе яна атрымала часовы від на жыхарства. Ёй адмовілі ў бясплатным лекары. Як беларуска апынулася ў такіх умовах, ці ёсць шанец вярнуць грошы за страхоўку і колькі каштуе прыём у беларускіх лекараў праз аплікацыю «Новая Беларусь», яна распавяла EX-PRESS.BY.

«У Беларусі я паспела вылечыць усе зубы»

З восені 2020 года наша гераіня Настасся знаходзіцца ў пошуках свайго месца пад сонцам, за тры гады яна змяніла 7 краін. Дзяўчына жыла ад Украіны і Грузіі да Арменіі і Славакіі.

— Не хачу акцэнтаваць увагу на тое, што я была вымушана пакінуць Беларусь, але гэта так. Мне было небяспечна жыць у краіне, дзе ўжо 3,5 гады адбываецца генацыд простых людзей, творцаў культуры і спартоўцаў, журналістаў і блогераў, моладзі. Мне было страшна вяртацца ў сваё жыллё. За тры гады я змяніла дзясяткі кватэр, пазнаёмілася з неверагоднымі людзьмі, але таксама ўпершыню сутыкнулася з дыскрымінацыяй у свой бок. Так, я нечым не спадабалася ўкраінскай дзяўчыне ў Татрах і грузіну ў Тбілісі. У першым выпадку я плакала ад крыўды, а ў другім — мне было страшна, бо гэта была не агіда, а самая натуральная агрэсія, нянавісць.

Наста прызнаецца, што вельмі сумуе па доме і нават па паліклініцы ў сваім раёне ў Менску. 

— У Беларусі я паспела вылячыць усе зубы, але я разумею, што гэта не на заўсёды. Можа так стацца, што трэба будзе лячыць іх нанова або вырываць. Страшна, як дзіцяці. Да таго ж цяжка перанесла кавід у студзені 2022 года, таму не дзіўна, што вірусаў я вельмі баюся. І вось зараз, калі падхапіла ў камандзіроўцы зноў вірус, я тыдзень ляжала дома, потым пачала выходзіць з кватэры за прадуктамі.

«Дзіця ў школу цэлы тыдзень вадзіла суседка»

Пра апошнюю хваробу гераіня кажа:

— Я правяла амаль шэсць гадзін у польскім цягніку. Каля мяне было шмат людзей, напэўна, хтосьці нават кашляў. Ужо ўвечары мне было кепска; пачала моцна балець галава, сціскала грудзі, з’явіўся кашаль і жудасная слабасць. Спачатку я думала, што проста стамілася ад дарогі і працы. Але галава баліць ужо два тыдні, як пры кавідзе два гады таму. У маёй сяброўкі, з якой я кантактавала тры дні, была тэмпература 38,7. У мужа таксама была аналагічная тэмпература; ён цяжка пераносіць хваробу, спіць увесь час, амаль не ходзіць.

Беларуска паспрабавала напісаць у страхавую Арменіі, але, на жаль, калі там пачулі, што дзяўчына ўжо мае часовы побыт, прапанавалі ёй шукаць лекара і заплаціць за візіт самой:

Для мяне гэта быў удар, шок. Як жа так! Я заплаціла шалёныя грошы за страхоўку, а гэта каля 200 еўра! Спадзявалася, што ў выпадку цяжкай сітуацыі атрымаю дапамогу кваліфікаваных спецыялістаў. Ніхто не паведаміў, што па правілах страхавання нельга аказваць у дапамозе тым, у каго ёсць часовы від на жыхарства альбо грамадзянства дадзенай краіны.

Зараз эмігрантка спрабуе разарваць дамову з армянскай страхавой. Яна вядзе камунікацыю і кажа, што ёй пайшлі насустрач:

— Мне амаль адразу адказалі па электроннай пошце. Учора атрымала ліст, што частку грошай утрымаюць, але частку вярнуць, я адправіла свой рахунак. Спадзяюся, усё будзе добра. Гэтыя грошы я магу пакінуць на выпадак, калі сапраўды мне будзе трэба лекар. На жаль, я пакуль не маю ў Польшчы сямейнага лекара (гэта як у Беларусі тэрапеўт і педыятр, але тут для ўсёй сям’і). Тут цікава, што адзін хтосьці можа працаваць і плаціць падаткі, але ў дзяржаўную страхоўку можна ўпісаць усіх чальцоў сям’і.

Дамова, па якой працуе беларуска, не прадугледжвае страхоўку, працадаўца не выплачвае падаткі на гэта.

— Сітуацыя, у якой я апынулася, мяне напужала. Я ляжала некалькі дзён у вельмі кепскім стане. Яшчэ думкі былі: няўжо гэта канец, няўжо я так скончу? Але я шмат піла цёплых напояў, вады, ужывала Вітамін С, цытрусы, імбір. Муж спачатку варыў суп, потым калі ён злёг, мне было лягчэй, я пачала варыць гарачыя супы, але адразу на 2-3 дні. Дзіця ў школу цэлы тыдзень вадзіла і забірала са школы суседка. За што вялікі дзякуй ёй.

«Дзякую вожыку-тэрапеўту, які мне дапамог разабрацца з маёй хваробай»

Дзяўчына вырашыла звярнуцца да беларускіх лекараў і лекарак у аплікацыі «Новая Беларусь»:

111

Скрын з аплікацыі «Новая Беларусь».

— Я шмат чула пра аплікацыю, пра тое, як там можна адшукаць лекара альбо юрыста, барбера альбо грумера. Спампавала сабе за некалькі хвілін, зарэгістравалася і адразу напісала ў чат пытанне. На маё шчасце, хутка атрымала адказ ад «вожыка». Я была падпісана, як «добры жук». У сістэме ўсё ананімна і бяспечна. Ад гэтага і даверу больш. «Вожык»-тэрапеўт задаў некалькі пытанняў, параіў сачыць за ціскам і ў выніку выпісаў свае рэкамендацыі, рэцэпт. Мне гэта вельмі спадабалася.

Напрыканцы камунікацыі можна ахвяраваць грошы за кансультацыю з лекарам. Можаце заплаціць ад 5 еўра да 75 еўра.

222

Скрын з аплікацыі «Новая Беларусь».

— Важна, што ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі. Калі ў вас няма грошай, вы можаце адхіліць аплату і не плаціць. Я дзякую «вожыку»-тэрапеўту, які мне дапамог разабрацца з маёй хваробай. Мне значна лепей. Раю далучацца да аплікацыі і падтрымліваць беларусаў і беларусак там. Дарэчы, у аплікацыі я знайшла шмат цікавых імпрэзаў, спектакляў, канцэртаў, тэстаў, кніжныя крамы і крамы з падарункамі, што актуальна напярэдадні Калядаў і Новага года.

333

Скрын з аплікацыі «Новая Беларусь».

 

Спампаваць аплікацыю «Новая Беларусь»: Google Play или Apple Store.

EX-PRESS.BY, скрыны з аплікацыі «Новая Беларусь»
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
медыцына
Новая Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники. Видео
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
Общество
«Поэтому красауцы бегают сейчас по всей стране и ищут, откуда на них готовится нападение»
Новости Жодино
«Выдумывают „нарушения“ и карают». Родственники рассказали об усилении давления на политзаключённых в жодинской тюрьме
Новости Жодино
В Жодино устроят ярмарку вакансий для людей «серебряного» возраста и с инвалидностью
Новости Жодино
«В Жодино подписи клянчат даже в церкви». Подписались ли читатели EX-PRESS.BY за «кандидатов» в президенты
Новости Борисова
С перекрытием улиц и пиротехникой. Беларусов предупредили об учениях МВД на улицах городов
В мире
Британский военный эксперт объяснил, почему Трамп может тайно передать Украине ядерное оружие
Политика
Офис Тихановской прокомментировал ситуацию с экстрадицией экс-бойца Полка Калиновского из Вьетнама
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники. Видео
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
Общество
«Поэтому красауцы бегают сейчас по всей стране и ищут, откуда на них готовится нападение»
Новости Жодино
«Выдумывают „нарушения“ и карают». Родственники рассказали об усилении давления на политзаключённых в жодинской тюрьме
Новости Жодино
В Жодино устроят ярмарку вакансий для людей «серебряного» возраста и с инвалидностью
Новости Жодино
«В Жодино подписи клянчат даже в церкви». Подписались ли читатели EX-PRESS.BY за «кандидатов» в президенты
Новости Борисова
С перекрытием улиц и пиротехникой. Беларусов предупредили об учениях МВД на улицах городов
В мире
Британский военный эксперт объяснил, почему Трамп может тайно передать Украине ядерное оружие
Политика
Офис Тихановской прокомментировал ситуацию с экстрадицией экс-бойца Полка Калиновского из Вьетнама
ВСЕ НОВОСТИ