Брэнд Belaruskicry кожны месяц адпраўляе каля 400 сваіх вырабаў на ўсе мацерыкі Зямлі. Гэта пярсцёнкі, бранзалеты, завушніцы і, канешне, самы папулярны кулон з абрысам Беларусі. Для кагосьці гэты сімвал увасабляе тугу па роднай зямлі, выклікае настальгію па страчаных момантах жыцця. Для іншых ён стаў знакам прыналежнасці да пэўных ідэй, каштоўнасцей і перажыванняў. Чаму гэты сімвал важны, і якія ідэі ён нясе ў сабе, EX-PRESS.BY распавялі беларусы ў эміграцыі.
Святлана — псіхолаг-валанцёр у Германіі — дапамагае людзям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, іх сярод эмігрантаў вельмі шмат. Гэта і палітвязні, якія выбраліся з турмаў Беларусі, і тыя, хто вымушана пакінуў сваю краіну, дом і блізкіх.
— Я заўсёды любіла ўпрыгожванні, таму адчуваю іх якасць і стыль. Неяк раз я заўважыла кулон ад Belaruskicry у Інтэрнэце, потым убачыла яго на некалькіх людзях. Ён мне так спадабаўся, так шчыра выглядаў, што я вырашыла: ён павінен стаць маім. Мой выбар — кулон з блакітнай кропелькай, бо для мяне Беларусь — сінявокая. І, ведаеце, калі я зрабіла замову, то прачытала інтэрв'ю з заснавальніцай брэнда, адчула, як сугучныя яе пачуцці з маімі.
Цяпер я з гонарам нашу гэты кулон. Гэта не проста ўпрыгожванне, гэта нагода, якая адкрывае новыя знаёмствы і размовы пра маю краіну, пра яе народ. Я ганаруся сваім беларускім паходжаннем і не саромеюся гэтага падкрэсліваць...
Варвара і Ягор — беларусы. Яна — з Жодзіна, ён — з Гарадка, зараз жывуць у Гданьску. Варвара — тату-майстра і студэнтка ўніверсітэту, Ягор працуе ў аддзеле маркетынгу адной з кампаній.
Варвара распавядае:
— Упрыгожванне ад Belaruskicry я замовіла праз пару месяцаў пасля нашага пераезду ў Польшчу. Хацела мець нейкую рэч, якая нагадвае мне пра маю радзіму. Мы з Ягорам носім гэтыя падвескі, не здымаючы. У мяне Беларусь з камянём у выглядзе слязы, а ў майго маладога чалавека — проста больш буйная Беларусь.
Прыемна часам лавіць погляды людзей, якія спрабуюць зразумець, што гэта за абрысы краіны на кулоне. Часта з'яўляецца нагода расказаць пра Беларусь знаёмым палякам. Па-першае, гэта прыемны і цёплы напамін, а па-другое — акцэнт да кожнага вобразу.
Калі мама пераехала ў Варшаву, я адразу ведала, чым яе парадаваць — замовіла дастаўку кулона з ланцужком і запіскай. Мама была ў захапленні і, таксама як і мы, цяпер ходзіць ганарлівая са сваёй Беларуссю.
А яшчэ вельмі прыемна сустракаць на вуліцы людзей з такімі ж кулонамі і міла ўсміхацца пры сустрэчы. Адчуваеш сябе часткай суперсакрэтнага кам'юніці. Цяпер я вучуся ва ўніверы і, дзякуючы ланцужку з кулонам, хуценька знайшла там нашых. Гэта значыць, мы пазнаёміліся з дапамогай апазнавальных падвесак.
Хутка ў нас з Ягорам гадавіна, і я актыўна скідваю яму пасты з пярсцёнкамі ад Belaruskicry. Спадзяюся, намёк будзе зразумелы...
Валянціна Гарцуева — актрыса тэатра і кіно, прадстаўніца адной з самых знакамітых тэатральных дынастый Беларусі. У 2020 годзе, разам з многімі іншымі артыстамі, яна далучылася да незалежнай трупы «Купалаўцы».
— Упрыгожванні брэнда Belaruskicry мне траплялі ў інтэрнэце, у Instagram. Мая цёця носіць кулон вельмі даўно. Летась, на дзень нараджэння майго мужа, я падарыла яму падвеску з выявай Беларусі. Мужчынскую, вялікую падвеску. Як напамін пра краіну, у якую мы не можам вярнуцца... На мой дзень нараджэння атрымала ад яго ў падарунак Беларусь з блакітнай слязой.
Хутка будзе два гады, як я не была дома... Я прыехала ў Кіеў на здымкі ў снежні 2021 года. Знаходзілася месяц з паловай і яшчэ збіралася вярнуцца ў Беларусь. Але потым усё змянілася, пачалася вайна, і я проста не вярнулася. Засталася толькі з тымі зімовымі рэчамі, якія я ўзяла ў Кіеў. Нічога памятнага, нічога важнага.
Ведаеце, я не вельмі люблю сімвалы. Але такія рэчы, як гэтыя кулоны з Беларуссю, яны з намі. Для мяне гэта сімвал таго, што я вярнуся. Гэта мара, самае вялікае жаданне, кавалачак дому, у які я мушу вярнуцца. Вярнуцца ў Беларусь — гэта больш важнае, чым усё астатняе...
Марына, работнік гандлю з Мінска. Жанчына не можа распавесці пра сябе падрабязна ў мэтах бяспекі:
— Я жыву ў Беларусі, а кулон з Беларуссю прывёз мне з Грузіі тата. Ён са слязой — для мяне гэта сімвал маёй краіны. А яшчэ я ведаю сапраўдную якасць ювелірных вырабаў, бо працую ў гэтай сферы. І мне Belaruskicry вельмі падабаецца. Такое ўпрыгожванне можна перадаваць сваім унукам. Я думаю, мая дачка яго таксама ацэніць, калі вырасце.
А яшчэ такі кулон носіць мой прэзідэнт, Святлана Ціханоўская, мне гэта падабаецца... І я мару набыць і іншыя ўпрыгожванні, што ёсць у Belaruskicry — пярсцёнкі, завушніцы і бранзалеты.
Марыя Колесава-Гудзіліна, прэзідэнт Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, кажа:
— Напэўна, у мяне ў гэты час і не магло быць іншага кулона. Ён у выглядзе Беларусі з калючым дротам. Для мяне гэта сімвал таго, у што ператварылася наша краіна. Там кожны дзень катуюць людзей, няма закона, няма свабоды, права разбуранае, і ў беларусаў няма права на абарону. Я нашу кулон як сімвал, як напамін пра трагедыю маёй краіны...
Вядомыя беларускія фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік — сапраўднае ўвасабленне эпатажу і ўнікальнага погляду на навакольны свет. Яны стваралі ў Беларусі і ствараюць у эміграцыі дзіўныя фотапраекты. Яны таксама носяць кулоны ад Belaruskicry:
— Мы вырашылі абраць кулоны Беларусь з кропелькай крыві. Гэта адлюстраванне сённяшняй рэальнасці нашай краіны. Кожная падзея крычыць пра гэта: смерць Рамана Бандарэнкі і многіх іншых беларусаў, страта дамоў, семʼяў, свабоды. Гэта рэальнасць....
Вядома, мы хацелі б бачыць Беларусь як мірнае, чароўнае і вольнае месца, дзе блакітныя кропелькі сімвалізуюць спакой і гармонію. Але сёння гэта не так. Кропля крыві стала сімвалам нашай краіны...
Як выбраць і замовіць упрыгожанне
Больш інфармацыі і ўпрыгожванняў можна паглядзець на сайце.
На сайце магчыма аплата PayPal, а праз тэлеграм-бот — любой банкаўскай картай або электроннымі грашыма. Максімальны тэрмін дастаўкі — 1,5 месяца.
Instagram: @belaruskicry
Email: belaruskicry@gmail.com
Telegram-бот: https://t.me/Belarusk1cry_bot
Добро пожаловать в реальность!