TuTak

«Праз аднолькавую рэч можна адчуць, што ты не адна». Беларуска — пра кулон, які для яе зараз не проста частка Беларусі

Дзяўчына чакала упрыгожванне ювелірнага брэнда Belaruskicry паўтара месяца, але гэта каштавала таго. І вось чаму.

TuTak ex-press.by
0

Вікторыя жыве і працуе за мяжой ужо больш за два гады. Яна вельмі хоча вярнуцца ў Беларусь, але не можа. Па словах дзяўчыны, як толькі яна ўбачыла ў Instagram кулон з абрысамі роднай краіны, адразу ж замовіла сабе на Дзень нараджэння.

«Цяпер у мяне ёсць мая Радзіма з сабой»

Беларуска не вельмі жадае распавядаць пра мінулае. Да эміграцыі жыла ў буйным абласным цэнтры, працавала ў дзяржаўнай структуры. Падчас пратэстаў была затрыманая, быў суд. На яе не завялі крымінальную справу, але Віка вырашыла пакінуць краіну і пачаць новае жыццё. Цяпер тут, у Польшчы, яна плануе не толькі вучыцца, набываць кватэру, але і нараджаць дзяцей.

Наша гераіня ўсміхаецца і з задавальненнем паказвае рэч, якая ёй вельмі дарагая. Гэты кулон — напамін і часцінка Радзімы.

Гэтае ўпрыгожванне я купіла паўтара гады таму, — распавядае беларуска EX-PRESS.BY. — Убачыла ў Instagram інтэрв'ю з заснавальніцай ювелірнага брэнда Belaruskicry і загарэлася ідэяй набыць сабе такі ж кулон. Пачула аб каштоўнасцях, якія нясуць упрыгожванні, які сэнс укладваюць стваральнікі. Мяне зачапіла думка, што гэта кавалак нашай любімай радзімы. Я вельмі сумую па Беларусі, па блізкіх, па роднаму гораду.

Photo 2023 10 30 11 09 24

Сярэбраны кулон з абрысамі Беларусі і слязінкай з каштоўнага каменя. Фота з архіва гераіні.

Дзяўчына не стрымлівае слёзы, яна плача і моцна сціскае дарагі для яе кулон.

Чакала яго паўтара месяца, гэта было вельмі доўга. Але гэта таго каштавала. Калі я яго надзела, адчула неверагодную радасць, пачала ўсім хваліцца, паказваць, што цяпер у мяне ёсць мая радзіма з сабой. Гэта быў падарунак мне самой сабе на дзень нараджэння. Зараз нават не памятаю, колькі каштаваў, здаецца, 40-45 еўра. Калі жывеш у Польшчы, кошты крыху іншыя, чым у Беларусі, і шмат што хутка забываецца, але мая прыгажосць заўсёды са мной.

«Гэта пра салідарнасць і падтрымку»

— Я ніколі кулон не здымала, — прызнаецца беларуска. — У душ, лазню, басейн, спаць, есці ці на канцэрт — ён заўсёды са мной. Я чытала, што такі кулон ёсць нават у работнікаў амбасады Беларусі за мяжой. Я была здзіўлена спачатку, але потым зразумела, што ў гэтым насамрэч няма нічога незвычайнага. Гэта прыгожа і выдатна. Навошта забараняць такія рэчы? Кавалачак Беларусі мусіць быць з намі побач і назаўжды.

Photo 2023 10 30 11 06 18

Кулон Belaruskicry з абрысамі Беларусі, які выдатна выглядае праз паўтара гады. Фота з архіва гераіні.

На пытанне, якія пачуцці ў дзяўчыны ўзнікаюць, калі яна бачыць такія ўпрыгожванні на іншых людзях, Віка адказвае:

— Я адчуваю неверагодную сувязь паміж намі ўсімі. Калі сустракаю жанчын з такімі ўпрыгожваннямі на вуліцы, на беларускіх сустрэчах у маім горадзе, на канцэртах, у сацыяльных сетках, я заўсёды заўважаю і цешуся, што нас так шмат. Гэта выдатна, што дзяўчаты набываюць сабе такія рэчы, гэта адрознівае нас і паказвае, як нам дарагая Беларусь, як мы сумуем па ёй, як хочам хутчэй вярнуцца ў свабодную краіну.

Мне здаецца, гэта не проста выдатнае ўпрыгожванне, гэта значна больш. Гэта пра салідарнасць і падтрымку, праз аднолькавую рэч можна адчуць, што ты не адна, што мы не адны, нас шмат, не проста тысячы, а мусіць ужо мільёны. Як было б добра, калі б кожная беларуска мела такі кулон, тады адразу было б бачна і ў Грузіі, і ў Турцыі, і ў Польшчы, і ў Парыжы, што гэта беларуска.

Photo 2023 10 30 11 07 41

Кулон Belaruskicry з абрысамі Беларусі. Фота з архіва гераіні.

Як выбраць і замовіць упрыгожанне

Больш інфармацыі і ўпрыгожванняў можна паглядзець на сайце.

На сайце магчыма аплата PayPal, а праз тэлеграм-бот — любой банкаўскай картай або электроннымі грашыма. Максімальны тэрмін дастаўкі — 1,5 месяца.

Instagram: @belaruskicry 

Email: belaruskicry@gmail.com

Telegram-бот: https://t.me/Belarusk1cry_bot

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
упрыгожванні
Belaruskicry
салідарнасць
ювелірны брэнд
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
«Чтобы избежать потрясений». Почему власти снова взялись за молочку, мясное и сладкое
Экономика
За отсутствие картофеля в продаже могут ввести штрафы до 200 базовых величин
TuTak
Сімвал супольнасці: беларусы запрашаюць на Купалле на Вісле — свята яднання і памяці
Новости Борисова
Открытие грибного сезона в Борисовском районе. Фото
Новости Борисова
Борисовчанин показал в TikTok, как выглядит подъезд, в котором жильцы годами не платят коммуналку. Что из этого вышло
Общество
Беларус помог теще перевести деньги от продажи квартиры в Европе. Теперь польский банк заблокировал его счет
Общество
Как сделать «паспорт PP» и зачем это нужно: личный опыт беларуски
В мире
«Способ избежать выплат семьям». В МВД Украины заявили, что Россия под видом украинских передает тела своих убитых солдат — и привели пример
Общество
Пропагандист Муковозчик описал, как проходит заседание комиссии по возвращению
Новости Борисова
Барахолкі як частка жыцця: за што іх любяць беларусы ад Барысава да Парыжа і Тбілісі
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
«Чтобы избежать потрясений». Почему власти снова взялись за молочку, мясное и сладкое
Экономика
За отсутствие картофеля в продаже могут ввести штрафы до 200 базовых величин
TuTak
Сімвал супольнасці: беларусы запрашаюць на Купалле на Вісле — свята яднання і памяці
Новости Борисова
Открытие грибного сезона в Борисовском районе. Фото
Новости Борисова
Борисовчанин показал в TikTok, как выглядит подъезд, в котором жильцы годами не платят коммуналку. Что из этого вышло
Общество
Беларус помог теще перевести деньги от продажи квартиры в Европе. Теперь польский банк заблокировал его счет
Общество
Как сделать «паспорт PP» и зачем это нужно: личный опыт беларуски
В мире
«Способ избежать выплат семьям». В МВД Украины заявили, что Россия под видом украинских передает тела своих убитых солдат — и привели пример
Общество
Пропагандист Муковозчик описал, как проходит заседание комиссии по возвращению
Новости Борисова
Барахолкі як частка жыцця: за што іх любяць беларусы ад Барысава да Парыжа і Тбілісі
ВСЕ НОВОСТИ