TuTak

«Брэнд, які натхняе». У кожным вырабе Belaruskicry ёсць часцінкі розных краін, і ўсе яны — для Беларусі

Як у Грузii ствараюць упрыгожанні для беларусаў.

TuTak ex-press.by
0

Беларуска пабывала ў Тбілісі і ажыццявіла сваю мару: яна ўбачыла, як ствараюцца ўпрыгожанні Belaruskicry. Працэс натхніў яе. Першы раз у жыцці дзяўчына вырашыла стварыць маленькі фільм і паказаць яго іншым людзям. Глядзіце, як гэта прыгожа.

Марына распавядае:

— Я была ў Грузіі па сваіх справах. І даведалася, што магу пабываць на вытворчасці ўпрыгожанняў — трапіць туды цалкам рэальна. Чамусьці я чакала велізарных маштабаў вытворчасці. Але сама прастора не велізарная, а вось усё, што я там даведалася і ўбачыла, зрабіла велізарнае ўражанне.

Urp2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Абрысы Беларусі ідэальныя. І яны дасканала паўтораны ў кулоне ад Belaruskicry. 

— Гэта вельмі цікава: як ліццё ў печы распальваецца і ператвараецца ў нарыхтоўку. Калі майстар дастае яе, пачынаецца шлях да дасканаласці. З усіх этапаў вырабу ўпрыгожанняў толькі невялікая частка робіцца на станку, большасць працы майстры робяць рукамі.

Urp3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Калекцыя «Сучасная вечнасць» — адна з новых у Belaruskicry. 

У асартыменце Belaruskicry не толькі кулоны з каштоўнымі камянямі на выбар, але і кольцы, завушніцы і бранзалеты. Усе так ці інакш звязаныя з Беларуссю, яе культурай і беларускай мовай.

Марына распавядае:

— Цікава, што ідэя брэнда зараджалася, калі яго стваральніца Саша Куркова жыла ў Беларусі. А рос Belaruskicry у Грузіі — краіне, дзе ювелірнае мастацтва адзін з культаў, яно самабытна і ўнікальна. Таму ўвасаблялі ідэі Сашы спачатку розныя майстры. Але калі аб'ёмы заказаў сталі расці, спатрэбіўся адзін надзейны вытворца, які мог бы з імі справіцца.

Цяпер кіруе вытворчасцю армянін Артур. Ён сапраўдны прафесіянал, у яго ва ўніверсітэцкім дыпломе так і значыцца — ювелір. Ён ведае ўсё пра сплавы, тэмпературы плаўлення, дзе купіць матэрыялы. Напрыклад, лігатуру прывозяць з Італіі. Камяні для элітных упрыгожанняў пастаўляюць з ЗША. Так што ў кожным вырабе ёсць часцінкі розных краін, і ўсе яны — для Беларусі.

Urp1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Большасць працы майстры робяць рукамі. 

Калі Марына вярнулася дадому, дастала са свайго тэлефона шмат фота і відэа. Яна зразумела, што хоча сабраць уражанні і падзяліцца сваімі думкамі з іншымі людзьмі. У кароткім відэа — працэс вырабу таго кулона, які яна цяпер носіць сама.

— Belaruskicry — брэнд, які натхняе, — кажа беларуска.

Як выбраць і замовіць упрыгожанне

Больш інфармацыі і ўпрыгожанняў можна паглядзець на сайце.

На сайце магчыма аплата PayPal, а праз тэлеграм-бот — любой банкаўскай картай або электроннымі грашыма. Максімальны тэрмін дастаўкі — 1,5 месяца.

Instagram: @belaruskicry 

Email: belaruskicry@gmail.com

Telegram-бот: https://t.me/Belarusk1cry_bot

EX-PRESS.BY, фота і відэа з архіва гераіні
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ