TuTak

«Варта трапляць на гэтыя падзеі, таму што беларус беларусу — беларус». Эмігрантка — пра культурніцкія магчымасці «Новай Беларусі»

Чаму трэба яе спампаваць.

TuTak ex-press.by
0

Наталля жыве ў эміграцыі больш за паўтара гады, яна далучылася да актыўнага грамадскага і культурнага жыцця дыяспары і цяпер сама ладзіць цікавыя падзеі і мерапрыемствы. Дзяўчына распавяла EX-PRESS.BY, чаму яна карыстаецца аплікацыяй «Новая Беларусь» амаль з моманту яе стварэння.

«Культурніцкія падзеі мяне заўсёды цікавілі»

Наталля мае творчую адукацыю. У Беларусі дзяўчына скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, таму ў якой галіне і дзе б яна не працавала, ёй было цікава далучацца да культурных падзей. Зараз наша гераіня жыве ў Польшчы, падтрымлівае розныя праекты, удзельнічае ў імпрэзах і сама стварае мерапрыемствы:

— Больш за паўтара гады я знаходжуся ў эміграцыі, пераехала ва Ўроцлаў. Безумоўна, мне было цікава, як большасці эмігрантаў, якія трапляюць у іншыя гарады, бачыцца з беларусамі, знайсці месца, дзе можна сустракацца, знайсці для сябе нешта цікавае.

Калі трапляеш у іншы горад, разумееш, што ў цябе няма яшчэ любімых месцаў, кавярняў, якія былі ў родным горадзе. Няма любімых тэатраў, кінатэатраў, выстаў, за якімі ты сочыш. Усё эта вельмі важна для сацыялізацыі.

Photo 2023 11 06 06 49 11 %284%29 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

«Новая Беларусь» дае магчымасць зарэгістравацца на мерапрыемства ў вашым горадзе.

Як толькі беларуска пераехала ў Польшчу, знайшла для сябе некалькі рэсурсаў, у тым ліку аплікацыю «Новая Беларусь», дзе адсочвае падзеі, на якія ёй было цікава патрапіць:

— Культурніцкія падзеі мяне заўсёды цікавілі. Там я знаёмлюся з беларусамі, палякамі, людзьмі, якія прыязджаюць у наш горад, і такім чынам дазнаюся пра тое, што адбываецца вакол.

На пытанне, як доўга Наталля выкарыстоўвае аплікацыю, адказвае:

— Амаль што з самага пачатку. Увогуле я сачу за абвесткамі, гляджу, калі з'яўляюцца цікавыя аплікацыі, артыкулы, кнігі, анлайн-перадачы і дзялюся гэтай інфармацыяй з іншымі людзьмі.

Дзяўчына прызнаецца, што выкарыстоўвае шмат рэсурсаў:

— Упэўнена, што будзе пашырацца кола тых, хто стварае і дадае абвесткі. Ідэя з папулярызацыяй гэтай аплікацыі і ідэя як мага хутчэй навучыць людзей дадаваць абвесткі ў аплікацыю і па сённяшні дзень актуальны. Вельмі спадзяюся, што «Новая Беларусь» будзе яшчэ больш напаўняцца новымі мерапрыемствамі.

На мой погляд, беларусы і беларускі ў розных гарадах вельмі актыўныя, шмат што робяць. Варта трапляць на гэтыя падзеі, каб адпачыць, пасмяяцца, паплакаць, абняцца, таму што «беларус беларусу — беларус». І «Новая Беларусь» таксама дапамагае гэтаму слогану існаваць.

Photo 2023 11 06 06 49 14 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Беларуска дэманструе аплiкацыю.

— Хацелася, каб больш людзей прыходзілі на імпрэзы праз аплікацыю, — кажа Наталля. — За час карыстання «Новай Беларуссю» мы апублікавалі больш за 100 івэнтаў і абвестак. Вельмі папулярным былі апошнія дзве важныя сустрэчы: Х фестываль незалежнай беларускай культуры і «Ноч (не)растраляных паэтаў». На «Ноч паэтаў» зарэгістравалася шмат людзей. На жаль, колькасць была абмежаваная. Але мы заўсёды акцэнтуем увагу, уваход бясплатны ці не, абмежаваная колькасць месцаў ці не, ці можна з дзецьмі.

Photo 2023 11 07 14 19 42 4b9aa2d29cbdecf6af01f661dd91c13f4f289ad0

Верш «З чужыны» Цішкi Гартнага чыталі падчас «Ночы (не)растраляных паэтаў». Фота з архіва EX-PRESS.BY.

— Вялікую залу сабраў Мікіта Мелказёраў і Кацярына Ваданосава на занятках «Мова нанова», а таксама дыскусія са Святланай Ціханоўскай і Ўладзімірам Някляевым. Такіх сустрэч штодзень вельмі шмат, ёсць маленькія ініцыятывы, а ёсць вялікія форумы і фестывалі.

«Чым болей нас будзе, тым хутчэй споўніцца мара»

У аплікацыі «Новая Беларусь», як лічыць Наталля, шмат ёсць цікавых і карысных матэрыялаў:

— Альбо тэст прайду, альбо паслухаю беларускія падкасты. Шчыра кажучы, можна «заліпнуць». Вельмі раю гэта зрабіць — «заліпнуць», і ў добрым сэнсе «адліпнуць» ужо з папоўненай інфармацыяй галавой.

Цiкава, што Наталля выкарыстоўвае аплікацыю, калі вандруе ў іншыя гарады:

— Раю скарыстацца такімі момантамі. Можна адправіцца ў падарожжа ў іншы горад і трапіць на цікавую і доўгачаканую падзею.

Photo 2023 11 06 06 49 10 %282%29 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Праз аплікацыю «Новая Беларусь» можна атрымаць кансультацыю медыка.

Напрыклад, «Суполка беларусаў Уроцлава» вельмі актыўна праводзіць мерапрыемствы i спрабуе як на мага больш у такіх аплікацыях, на старонках, у сацсетках размяшчаць інфармацыю пра мерапрыемствы.

Калі мы сустракаемся з беларусамі, часта чуем пытанне, адкуль даведацца, дзе знайсці, дзе даваць свае абвесткі. Мы зацікаўлены, каб інфармацыя распаўсюджвалася па розных крыніцах. Нехта сочыць за падзеямі на аплікацыі «Новая Беларусь», нехта — на Facebook альбо Instagram. Таму кожную навіну трэба дубляваць у розных інфармацыйных каналах.

Дзяўчына падкрэслівае, што важна, каб усе маглi камфортна i хутка дадаваць абвесткi:

— Я за тое, каб просты чалавек, які нават не прафесіянал, робіць нейкае мерапрыемства цi спатканне, мог лёгка дадаць яго.

Photo 2023 11 06 06 49 11 %283%29 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

На «Новай Беларусі» можна сачыць за падзеямі і анансаваць сустрэчы.

У Наталлi ёсць запрашэнне да ўсіх беларусаў, якія чытаюць яе словы зараз:

— Калі ласка, падтрымлівайце адзін аднаго. Чым болей нас будзе, тым больш будзе ў нас на мерапрыемствах людзей, тым цікавей будуць гэтыя падзеі, тым хутчэй у нас споўніцца галоўная мара.

Беларуска кажа, што калі шмат людзей, думак, меркаванняў, то гэта цікава заўсёды:

— Запрашаю пампаваць не толькі «Новую Беларусь», але і ўвогуле беларускія праекты, бо ствараюць іх самыя таленавітыя людзі — беларусы і беларускі.

Спампаваць аплікацыю «Новая Беларусь»: Google Play ці Apple Store.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
дыяспара
Новая Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ