TuTak

«Я быў бы шчаслівы вярнуцца ў Беларусь, але не па тваёй праграме». Што распавёў Мікіта Бялевіч шпіцу

Выйшаў чарговы выпуск сатырычнага ютуб-шоў «Пол первого».

TuTak ex-press.by
0

У студыю «ПОЛ ПЕРВОГО» завітаў зорка беларускага TikTok Мікіта Бялевіч, аўтар і вядучы канала «Годная музыка».

Мікіта нарадзіўся і вырас у Бабруйску, жыў у Менску, вёў трэвел-блог на YouTube «Бусь Беларусь» і вучыў беларусаў ганарыцца сабой:

— Мая задача — паказаць, колькі крутога ёсць у Беларусі, колькі ўсяго класнага робяць беларусы і беларускі. Давайце ганарыцца тым, што мы самі ствараем.

@shpitskanal1 Проста пасядзець не атрымалася. @hodnamusic #babruisk #belarus2020 #shpitskanal ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО


Пасля арышту вясной 2022 года Мікіта пакінуў радзіму. Зараз жыве ў Літве.

Шпіц Чумка думаў запрасіць на сваю праграму Шуру з гурта Бі 2, спявачку Алесю альбо Руслана Аляхно, якія таксама нарадзіліся ў Бабруйску, але выбар паў на Мікіту Бялевіча.

Sh2

Мікіта Бялевіч і шпіц.

Па словах блогера, яго родны Бабруйск, якому ён у праграме перадаў прывітанне, раней быў вельмі крымінальны:

— Маленькі Чыкага. Я раней гэтага ніколі не заўважаў, але былі моманты, калі я ішоў прыгожы, і нейкія людзі вырашалі выказаць сваё меркаванне пра мой выгляд ці маю арыентацыю, але гэта ніколі не пераходзіла мяжу. Я быў закалёны Бабруйскам і, дарэчы, люблю хэйт-каменты.

Падчас шоў шпіц прапанаваў Мікіце зрабіць новае турэмнае трэвэл шоў «Бусь Беларусь камбэк»:

— Можна 28 выпускаў зняць. Паедзеце ў Оршу, Віцьбу, Навасады. Я дамоўлюся.

На што Мікіта адказаў:

— Там камеры заўсёды пішуць. Гэта можа быць не толькі трэвал, але і рэаліці-шоў. Але думаю, мы яшчэ не гатовы.

@shpitskanal1 Шпіц Чумка прапануе «бегламу» ціктокеру Мікіце Бялевічу распачаць новы сезон трэвел-блога ад кампаніі «Годна» — «Бусь Беларусь: come back». І зрабіць турэмны цыкл з 28 выпускаў. #шпіцканал #полпервого #бабруйск #беларусь @hodnamusic #шпицумка #гумар #беларускіцікток ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО


Госць паўдзельнічаў у конкурсе: слухаў беларускі мэйнстрым і адгадваў, хто гэта выконвае.

Беларус адказвае:

— Досыць цяжка такое слухаць. Гэтым можна катаваць людзей! У мяне ёсць у галаве гэтыя імёны. Гэта з дзяцінства, калі тэлікам кіравала бабуля. Я аднойчы ехаў з Віцебска ў Менск на цягніку. З намі таксама ехаў Саладуха. Знешне ўсё крута, але ёсць элементы, якія крыпі вайб даюць. Ён быў у іншым купе, з голым торсам хадзіў, і там такія былі альфа-вібрацыі.

@shpitskanal1 «Целікам кіравала бабуля». Мікіта ўгадвае песні беларускай эстрады #шпіцканал #полпервого #бабруйск #шпицумка #беларускіцікток ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО


Увогуле, калі падпсіацца на Мікіту ў Instagram, то можна паглядзець, што ён публікуе:

— З беларускіх гуртоў хачу аддаць рэспект гуртам «Петля прыхільнасці», «РСП», «Intelligency», Сяргей Пукст. Спяваюць аб тым, што баліць.

Шпіц дадае:

— Чалавек, як я вычытаў, тое, што ён слухае. Ведаеш, што я слухаю? Грашовую мантру! Таму ў мяне столькі грошай, і золата.

На пытанне, што зараз модна, блогер кажа:

— Модна ўсё, што наадварот таму, што было модна раней. Здаровы лад жыцця, свядомасць, ёга, практыкі цялесныя, фемінізм, ЛГБТК. Усё добрае, усё, што рухае свет наперад і змяняе яго ў лепшы бок, усё, што твае старычкі паспелі сапсаваць. 

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 

Публикация от ПОЛ ПЕРВОГО (@polpervogoby)

 

Шпіц Чумка спытаў госця, колькі ён ужо «ашываецца» за мяжой і якія праблемы мае:

— Амаль два гады. Складанасці ёсць паўсюль. Але калі ў цябе ёсць унутраная мана, то ты з усім справішся. Сумую па доме, гэта беспантовая фрустрацыя. Сумую і сумую, а зрабіць з гэтым нічога нельга. Лепей накіраваць гэта ў прадуктыўны бок. 

Пра псіхатэрапію дадае наступнае:

— У мяне тэрапеўтка ёсць, займаюся часам, але гэта не чароўная палачка. Трэба разумець, што ў табе ёсць увесь рэсурс вырашыць усе пытанні. Часам проста няма магчымасці яго рэалізаваць.

Шпіц запытаў, калі Мікіта вернецца дадому, на што малады чалавек адказаў:

— Як будзе магчымасць і не будзе рызыкі трапіць з парога ў турму. Я быў бы шчаслівы вярнуцца ў Беларусь, але не па тваёй праграме.

Напрыканцы праграмы Мікіта Бялевіч пажадаў гледачам «ПОЛ ПЕРВОГО»:

— Жадаю, каб у наступным годзе Цмока (а я сам цмок, гэта мой год), атрымалася ўсё такім чынам, што ўсе, хто зараз за мяжой, але хоча вярнуцца дадому, змаглі гэта зрабіць і зрабіць бяспечна. Хто зараз у Беларусі за кратамі, маглі выйсці і асалодзіцца жыццём у Беларусі. Каб усім нам стала лепш і весялей!

@shpitskanal1 «Каб насалодзіцца жыццём у Беларусі». Віншаванні ад Мікіты Бялевіча, вядучага канала «Годная музыка» @hodnamusic #шпіцканал #полпервого #шпицумка #шпицканал #бабруйск #Беларусь #ціктокер #гумар #лукашенкоприколы #беларускітыкток ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО

 

Глядзець поўны выпуск:

Сачыце за праектам на YouTube: https://www.youtube.com/@shpitskanal

Падпісвайцеся на сацыяльныя сеткі шпіца:

👉 Чумка ў Іnstagram: / polpervogoby

👉 Чумка ў Tiktok: / shpitskanal1

👉 Чумка ў СМІhttps://budzma.org/news/shpitsyyalny-... (пра мэты, асаблівасці, адбор суразмоўнікаў і страх канкурэнцыі)

У цябе вялікае сэрца 🤍❤️🤍, шчодрая душа 🍾 і ты не абыякавы да лёсу Беларусі і братоў нашых меншых? Падтрымай Чумку:
👉 
https://www.patreon.com/user?u=109017650

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
шпіц
Пол Первого
Бялевіч
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Путинизм - закономерный итог не только трагического XX века, но и всего исторического цикла, корнями упирающегося куда-то в Смутное время
Политика
Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа
В мире
Иранский партнер в беде. Как ответит Россия на новое обострение на Ближнем Востоке
Происшествия
В Борисовском районе на пожаре погиб пенсионер
Политика
Нужна ли демсилам единая стратегия к «безвыборам-2025»? Мнение Виталия Цыганкова
Экономика
Лукашенко разрешил России «серьезно пощупать территории Гомельской области»
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Путинизм - закономерный итог не только трагического XX века, но и всего исторического цикла, корнями упирающегося куда-то в Смутное время
Политика
Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа
В мире
Иранский партнер в беде. Как ответит Россия на новое обострение на Ближнем Востоке
Происшествия
В Борисовском районе на пожаре погиб пенсионер
Политика
Нужна ли демсилам единая стратегия к «безвыборам-2025»? Мнение Виталия Цыганкова
Экономика
Лукашенко разрешил России «серьезно пощупать территории Гомельской области»
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
ВСЕ НОВОСТИ