TuTak

«Юрык Дудзь ў людзі вывеў». Аляксандра Ханевіч на канале «ПОЛ ПЕРВОГО» распавяла, як ёй жывецца ў эміграцыі

Самая знакамітая беларуская пенсіянерка, якая пакінула радзіму і зараз жыве ў Беластоку, адкрыла вочы шпіцу на тое, як насамрэч жывуць у «загніваюшчай Еўропе» і чаму «многія ўжо не вернуцца».

TuTak ex-press.by
0

У студыю да шпіца на шоў «ПОЛ ПЕРВОГО» завітала Аляксандра Ханевіч, самая знакамітая беларуская пенсіянерка, якая пакінула Радзіму і зараз жыве ў Беластоку.

Шпіцу загадалі знайсці пенсіянерку ў Польшчы. А дзе ж яе шукаць? У інтэрнэце! Там сабака і знайшоў Аляксандру Ханевіч і запрасіў да сябе ў студыю.

Госця распавяла Чумке, як яе «Юрык Дудзь ў людзі вывеў», чаму ёй не сядзіцца на беларускай пенсіі, а таксама  чаму Беларусі, па яе меркаванню, не дагнаць Польшчу яшчэ гадоў 30.

Жанчына акцэнтуе, што ніколі нічога кепскага пра Беларусь не казала:

— Але пра ўладу кажу, што дэмакратыі няма. Нам цяпер не дагнаць, мой каханы пёсік, Польшчу гадоў 30. Ворагамі сябе аблажылі з усіх бакоў, так і будзеце жыць.

На што шпіц адказвае аптымістычна:

— Будзем жывы, не памрэм!

На пытанне, ці добрыя зніжкі ў польскіх крамах, задаволена адказвае:

— Добрыя. Я ўсё бяру на зніжках. Грошай хапае, але на чорны дзень адкладваю. Каб ты ведаў, шампанскае даўно стаіць у шафе.

Sh2

Аляксандра Ханевіч і шпіц.

Распавяла госця, і як сала соліць:

— Солі ўзяла і насыпала. Солі тут хапае, няхай бацька не хвалюецца. Тры гады жыву ў Польшчы, і яшчэ ні разу не было, каб чагосьці не хапала: хлеба, солі. Нідзе чаргі не было.

На пачатку эміграцыі Аляксандра працавала ў клінінгу:

— Калі прыехала ў Беласток,прыбіралася ў пяці дамах. Раскажы там таксама, што тут ёсць спецыяльныя прыстасаванні, каб унітазы мыць. Не трэба галавой ва ўнітаз!

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 

Публикация от ПОЛ ПЕРВОГО (@spitskanal)


Пенсіянерка ганарыцца тым, што сядзела ў турме:

— Ганаруся, а што ж рабіць. Адразу ўсе знаёмыя сталі.

Чаго не хапае пенсіянерам у Беларусі?

— Не сядзелася мне ад таго, што праўды там не чула. Пенсіі не ва ўсіх добрыя. А людзі хварэюць у такім узросце. Лекі трэба. У Польшчы ў 70 гадоў у грамадскім транспарце ездзяць бясплатна. А ў Беларусі і ў 80 ездзяць за поўныя квіткі.

Напрыканцы Аляксандра Ханевіч прызналася, аб чым марыць:

— Я мару аб вольнай Беларусі, і многія мараць. У Беларусі не ўсе могуць сказаць так, як я. Пакуль гэтая ўлада будзе, скажу табе паціху, многія не паедуць туды. А многія паглядзелі, як тут жывуць, у «загніваюшчай Еўропе», і таксама не паедуць назад!

@shpitskanal "Беглая" пенсіянерка Аляксандра мяркуе, што многія беларусы, з'ехаўшыя з краіны ў выніку рэпрэсій, ўжо не вернуцца назад #шпіцканал #полпервого #беларусь2020 @aliaksandrakhanev #беларускіцікток #шпицумка ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО

Сачыце за праектам на YouTube: https://www.youtube.com/@shpitskanal

Падпісвайцеся на сацыяльныя сеткі шпіца:

👉 Чумка ў Іnstagram: /spitskanal

👉 Чумка ў Tiktok: / shpitskanal

👉 Чумка ў СМІhttps://budzma.org/news/shpitsyyalny-... (пра мэты, асаблівасці, адбор суразмоўнікаў і страх канкурэнцыі)

У цябе вялікае сэрца 🤍❤️🤍, шчодрая душа 🍾 і ты не абыякавы да лёсу Беларусі і братоў нашых меншых? Падтрымай Чумку:
👉 
https://www.patreon.com/user?u=109017650  

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
шпіц
Пол Первого
Ханевіч
пенсіянерка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ