TuTak

Саша Івулін: «Калі разам пачалі гэты шлях, то трэба да канца і ісці разам»

Знакаміты блогер распавёў на канале «Пол первого» пра жыццё ў эміграцыі, турму і пра тое, як у яго атрымліваецца заставацца пазітыўным.

TuTak ex-press.by
0

На шоў да шпіца завітаў футбаліст, былы палітвязень, вясёлы хлопец, журналіст і блогер, аўтар праекта «ЧестнОК» Саша Івулін. Ён распавёў на канале «Пол первого» пра алгарытмы ютуба і свой новы канал, жыццё ў эміграцыі, турму і пра тое, як у яго атрымліваецца заставацца пазітыўным.



«Аляксандр можа быць толькі адзін»

Шпіц адразу спытаў госця, як да яго звяртацца, на што блогер адказаў:

— Саша. Бо Аляксандр — занадта грувастка для мяне, для майго выгляду, для таго, кім я з’яўляюся.

— Правільна, Аляксандр можа быць толькі адзін, — падначыў Чумка.

Сабака падрыхтаваў для госця сродак ад усіх хвароб — каралі з часныку (з тоўстым намёкам на «ЧестнОК»:

— У нас свайго чыну частнок. Выводзім на чыстую ваду.

На што журналіст адазваўся:

— Не перашкаджала б твайму гаспадара ўсё гэта надзець, —  меней было б у нас крывапійц. Дарэчы, я хадзіў на адно шоў, і мне трэба было з’есці шмат часныку, зубчыкаў 12, мабыць. Я гэта ўсё з’еў. Было прышпільна. Калі часныку шмат, такое сабе, а калі ў меру, то ён дае жыццё і драйв!

Папрасіў шпіц кантакты Ціманоўскай і Ціханоўскай. Але ці падзяліўся блогер, засталося за кадрам.

«У турме толькі і рабіць, што кнігі чытаць»

Мінуў год, як Івулін выйшаў з турмы. Раней у інтэрв’ю ён казаў, што шмат чытаў. Шпіцу былы палітвязень пералічыў, колькі кніжак прачытаў за апошні год:

— Магу нават пералічыць: прачытаў Фрэдрыка Бакмана «Три новеллы» і «Здесь была Бритт-Мари»; псіхалагічную кнігу «Выбар», якую напісала жанчына, што прайшла канцлагер; «У Капцюрох ГПУ» Францішака Аляхновіча. На самай справе вельмі падобна на тое, што адбываецца зараз. Яшчэ «Зэкамерон» Максіма Знака, мне яго падарылі праваабаронцы. Гэтыя дзве кнігі падобныя вельмі і напісаны з жыццествярджальнай гісторыяй. Зразумелы трэш, жэсць, але няма сіндрома ахвяры. Там пра надзею, як людзі застаюцца людзьмі. Прачытаў таксама «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі. Трэба «Сабакі Еўропы» яшчэ прачытаць. Турма вучыць чытаць кнігі. Там няма чаго рабіць; футбола няма, ютуба няма, ціктока няма, толькі і рабіць, што кнігі чытаць. Рэтрыт для вычварэнцаў.

На пытанне, навошта блогеру новы канал, Саша Івулін выказаў наступнае:

— З Ярыкам (журналіст і блогер Яраслаў Пісарэнка, — рэд.) мы вырашылі стварыць новы канал, каб наша відэа пабачыла больш людзей. Алгарытмы ютуба не разумеюць, што рабіць, калі ідуць спартыўныя навіны, а потым вялікі выпуск не зусім пра спорт. Куды яго даваць, як ранжыраваць? З-за гэтага не дабіраюць відэапрагляды. Мы вырашылі развесці кантэнт на розныя каналы. Ярыку дастаўся «ЧестнОК», хаця ён не любіць гэту назву. Яму заўсёды яна не падабалася.

На пытанне шпіца, ці можна прыдумаць новую назву, Саша кажа:

— Так, але вельмі не хочацца адыходзіць ад брэнду. Ёсць вялікае жаданне рабіць усё па-частнаку. Таму, хлопцы і дзяўчаты, далучайцеся і падпісвайцеся на канал, калі ласка.

«Час ад часу мне здаецца, што я ў Беларусі»

— Калі сядзеў (у турме, — рэд.), мой профіль з’явіўся на трансфермаркеце, я каштаваў 25 тысяч еўра. Быў другі «Кубак Івуліна». Калі б мне хто раней сказаў, што Аляксандр Хацкевіч (футбаліст, экс-трэнер нацыянальнай зборнай краіны, — рэд.) будзе гуляць у футбол на «Кубак Івуліна», я б сказаў, што… Справа ў тым, што я на гэтым «Кубку Івуліна», маё прозвішча Івулін, я бегаў за каманду Team Ivulin, ззаду ў мяне на майцы было напісана «Івулін». Я думаю: што робіцца?! Гэта як «Рождественский турнир!» Трэба неяк гэтую гісторыю адаптаваць, каб не стаць тваім гаспадаром. 

Да гледачоў звярнуўся шпіц:

— Калі ў вас ёсць намёткі, пішыце свае варыянты, як бы вы змянілі назву турніра «Кубка Івуліна».

@shpitskanal «Трэба гэтую гісторыю пераадаптаваць». Чаму Івуліну няёмка за «Кубак Івуліна». #shpitskanal @ivulin #белфутбол #белцікток #беларусыпоймут #беларусываршавы #беларусывпольше ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО

Саша Івулін прызнаецца:

— Час ад часу мне здаецца, што я ў Беларусі. Я чую шмат беларускай ці расейскай мовы. Я польскую нават не вучу. Шмат людзей у Варшаве размаўляе на расейскай, не трэба польскую вучыць. Нават калі ў ганлдёвым цэнтры застраў з людзьмі на ўваходзе, які круціцца, там было чутно толькі рускую мову. І падыходзіць ахоўнік і кажа на рускай мове: добра, націскну на кнопку і зараз вас вывяду. Шмат такога ёсць.

«Вельмі кайфова размаўлсяць на беларускай мове, але пакуль я думаю на расейскай»

Блогер і былы палітвязень здымае кватэру ў беларусаў. Пра знаёмства з гаспадарамі расказвае з усмешкай:

— Паехалі мы глядзець кватэру. Размаўляем, потым гаспадары спыталіся, адкуль я. Я кажу, што з Менску, што і папрацаваць па спецыяльнасці паспелі і пасядзець 2 гады, спартыўны журналіст. Тады хлопец адказвае: «Я толькі аднаго спартыўнага журналіста ведаю, ён ва Украіну з'ехаў, ютуб там робіць, а ў яго корэш сядзіць». Пазнаў. Было смешна і прышпільна. Жонка потым яго скардзілася, што ўвесь вечар сядзеў і глядзеў мяне.

Саша з задавальненнем дадае:

— Беларусы вельмі крутыя. Ты можам хадзіць у кавярні, якія адкрываюць беларусы, хадзіць на канцэрты і івэнты, якія ладзяць беларусы. Апалячыцца не атрымліваецца. Я пакуль польскую не вучу. Вельмі кайфова размаўляць на беларускай мове, але пакуль я думаю на расейскай. Цікавы шлях. Паглядзім, што атрымаецца.

@shpitskanal «Мае сябры вучаць польскую, а я пакуль беларускую», - кажа Саша Івулін, автор проекта «ЧестнОК» #shpitskanal #беларусываршавы #беларусыпоймут #белцікток @ivulin @ПОЛ ПЕРВОГО ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО

«Не трэба пераходзіць у якасць ахвяры, а трэба рабіцца мацней»

— Я заўсёды хацеў жыць у Беларусі, нікуды не з’язджаць. Але вось шлях гэты завёў мяне ў Варшаву. Вось сядзім, размаўляем з табой, каву п’ем.

Калісьці Саша Івулін гаварыў, што турма — гэта школа жыцця. Вядоўца пытаецца, ці эміграцыя таксама — школа жыцця, калі так, то чаму беларус навучыўся?

— Усе нашы выпрабаванні, усе нашы складанасці — гэта пра тое, што ты чамусьці вучышся. Я ўвогуле трапіў у такія крыху цяплічныя ўмовы, у тым сэнсе, што да майго пераезду сюды прыехала шмат маіх сяброў. Мне было значна прасцей, чым іншым беларусам, якія прыязджаюць адны, у якіх няма такой падтрымкі, як у мяне.

Sequence 07.00 44 15 02.still001

Аўтар праекта «ЧестнОК» Саша Івулін і вядучы канала «Пол первого» шпіц Чумка.

Нельга не падкрэсліць пазітыўны вайб, які сыходзіць ад журналіста:

— Калі з’язджаў з адной камеры ў другую, ці на этап, быў у нас рытуал. П’еш гарбату, традыцыі такія. Мне ўсе казалі: такі пазітыўны, пазітыўны, пазітыўны… Трэба пазітыў захоўваць і меней увагі надаваць негатыўным рэчам, канцэнтравацца на пазітыўных рэчах. Не забываць, што ўсё будзе добра, не пераходзіць у якасць ахвяры, а трэба рабіцца мацней.

Варта адзначыць, што пад канец размовы і ў шпіца вочы заблішчэлі.

«Няхай усе будуць свабодныя»

На пытанне шпіца, як склеіць разарваную Беларусь, блогер адказвае:

— Гэта самае цяжкае пытанне. Складаная задача, каб не было такое: што вы з’ехалі, а вы засталіся, вы нешта не робіце, а вы робіце. Трэба проста рабіць усё шчыра і не казаць адзін аднаму з прэд’явамі і прэтэнзіямі. Вядома, і там, і тут цяжка. Гэта няхуткі шлях. Калі разам пачалі гэты шлях, то трэба да канца і ісці разам.

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 

Публикация от ПОЛ ПЕРВОГО (@shpitskanal)


— Няхай усе будуць свабодныя. Не трэба, каб хтосьці кагосьці кантраляваў.

Многія стаміліся ад таго, што робіш шмат і не бачыш выніка. Гэта такое сабе. Трэба выдыхнуць на хвіліначку, перавесці дух, потым настане час гіперканцэнтрацыі. Нам вельмі хочацца вярнуцца і на поле, і ў Беларусь. Усяму свой час. Трэба быць да гэтага гатовымі. І добра працаваць.

Хочаце падзяліцца меркаваннем? Пішыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
шпіц
Пол Первого
Івулін
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Как будут собирать подписи претенденты на президентство, если за прошлые до сих пор репрессируют
В мире
Пастухов: Рискну предположить, что драйвером русского экспансионизма во многих случаях служит комплекс цивилизационной неполноценности
Общество
Что происходит с интернетом в Беларуси
Экономика
Почему торговый дефицит поставил антирекорд в сентябре
Политика
Карбалевiч: Кампанія пачалася з флэшмобу. Можна меркаваць, што і ўся яна ператворыцца ў адзін нязграбны трохмесячны флэшмоб
Происшествия
Выращивал коноплю и хранил марихуану. Житель Борисовского района задержан за оборот наркотиков
Экономика
«БелДжи» анонсировала автомобиль на метане
Экономика
Беларусы почувствовали инфляцию в 10% за год
Политика
Александр Фридман: Чемоданова и Гайдукевич посоревнуются за “почетное” второе место?
Новости Борисова
В Борисове начали строить центр трансфузиологии. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Как будут собирать подписи претенденты на президентство, если за прошлые до сих пор репрессируют
В мире
Пастухов: Рискну предположить, что драйвером русского экспансионизма во многих случаях служит комплекс цивилизационной неполноценности
Общество
Что происходит с интернетом в Беларуси
Экономика
Почему торговый дефицит поставил антирекорд в сентябре
Политика
Карбалевiч: Кампанія пачалася з флэшмобу. Можна меркаваць, што і ўся яна ператворыцца ў адзін нязграбны трохмесячны флэшмоб
Происшествия
Выращивал коноплю и хранил марихуану. Житель Борисовского района задержан за оборот наркотиков
Экономика
«БелДжи» анонсировала автомобиль на метане
Экономика
Беларусы почувствовали инфляцию в 10% за год
Политика
Александр Фридман: Чемоданова и Гайдукевич посоревнуются за “почетное” второе место?
Новости Борисова
В Борисове начали строить центр трансфузиологии. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ