TuTak

Спявачка Кетэван Асраташвілі: «Я больш утульна сябе адчуваю сярод беларусаў»

Чаму спявачка не вярнулася на Радзіму ў Грузію і што рабіла ў Барысаве.

TuTak ex-press.by
0

Да Чумкі ў студыю «Пол первого» завітала беларуская грузінка, спявачка, кампазітарка і акторка Кетэван Асраташвілі. Кэці нарадзілася ў Тбілісі ў сямʼі беларускі і грузіна. Калі дзяўчынке споўнілася 5 гадоў, разам з бацькамі яна пераехала ў Беларусь. Скончыла ў Менску акадэмію мастацтваў. У 2021 годзе была вымушаная зʼехаць з краіны. Зараз спявачка жыве ў Варшаве.

«Мне вельмі важна працягваць штосьці рабіць, калі я магу дапамагчы»

На праграме гераіня распавяла, што першы раз праспявала сваю песню ў Берасце. Кэтэван прызналася, што любіць адыходзіць ад правілаў:

— Свавольніца, заўсёды такая была. Хацела, але не паступіла ў Акадэмію ўнутраных спраў. А можа і трэба было паступіць, быў бы там свой чалавек. Гэта так я зараз думаю. Улічваючы мой характар, так бы і было. Але гэта не мой свет. Я трапіла туды на дзень адчыненых дзвярэй. Там быў такі гумар, было шмат людзей, усе рагочуць, а мне не смешна. Пабыла там 5-10 хвілін і пайшла.

Dsc00895

Беларуская грузінка Кетэван Асраташвілі. Фота: @shpitskanal

Беларуска падкрэслівае, што ў Беларусі вельмі любяць рок-музыку:

— Людзям падабаецца выпускаць свае эмоцыі. Вельмі яны характарныя. Чым больш з беларусамі знаёмлюся, тым больш бачу ў іх унутраную лінію, якую яны будуць мець на ўвазе. Грузіны не будуць затойваць, а адразу скажуць. Гэта грузінская рыса ва мне ёсць, але часам я знаходжу, каб праглынуць, усміхнуцца, пайсці далей. І гэта беларускасць ва мне ёсць. Мне падабаецца гэтым карыстацца.

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 

Публикация от ПОЛ ПЕРВОГО (@shpitskanal)


Кэтэван нарадзілася ў Тбілісі, пераехала ў Беларусь, спачатку быў горад Барысаў, а потым Менск. У 2021 годзе пачалася яе эміграцыя: Кіеў, Гданьск, крышку Варшава, Вільнюс, потым вярнулася ў Варшаву, дзе зараз і жыве.

На пытанне шпіца, чаму не паехала ў Грузію, адказвае проста:

— Зразумела, я больш утульна сябе адчуваю сярод беларусаў. Я менавіта з-за беларускай тэмы з’ехала. Мне было важна працягваць гэту гісторыю, таму што я яе не скончыла. Мне трэба быць заўсёды ў пекле жыццёвым. Тут я знаходжуся побач з тым, што адбываецца, і мяне турбуе, з-за чаго ў мяне баліць сэрца. Магу дапамагаць у гэтых сітуацыях, я лічу сябе часцінай гэтага ўсяго. Мне вельмі важна працягваць штосьці рабіць, калі я магу дапамагчы.

Так, па словах гераіні, калі пачалася вайна, Кэтэван дапамагала на мяжы.

Dsc00876

Беларуская грузінка Кетэван Асраташвілі са шпіцам. Фота: @shpitskanal

«Але я маці ўсіх, а не толькі Лявона»

Прыняла ўдзел у гульне шпіца «Меню», і аказалася, што больш любіць грузінскую кухню. Яна аддала перавагу большасці страў гэтай кухні, але з беларускай выбрала дранікі і боршч.

Калі казаць пра творчасць, то спявачка вельмі любіць песню «Месяц»:

— Словы пра Менск, пра дом. Напісала іх Паліна, а потым Даша Бялькевіч дапамагла з перакладам. Прадказальная аказалася песня.

@shpitskanal Песня «Месяц», якую @Ketevan спявае разам з Palina, атрымала на сёння 4 мільёна праглядаў. #belarusmusic #музыкібеларусі #артысты #рэкамендацыі ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО


На пытанне, як гэта быць маці Лявона Вольскага, адказала:

— Цудоўна! Але я маці ўсіх, а не толькі Лявона!

На Spotify спявачка мае 5 песень, але іх насамрэч больш:

— Я працую ў калабарацыі. Была ідэя музыку ствараць, тое, што падабаецца, а не збіраць тысячы. Песні, што нараджаюцца зараз, і гучаць па-іншаму, — трэба было пачакаць. Як добрае віно, трэба настаяцца. 

Па словах спявачкі, у творчасці ўсё не зразумела.

Шпіц заўважыў, што ёсць у дзяўчыны і акторская кар’ера. На што Кэтэван адказала:

— Зараз граю ў спектаклі «Mozaika». Чытаем нашы гісторыі. Спачатку думалі, што для беларусаў толькі, але п’еса добра зайшла і палякам.

Пасля спектаклю ў Гданьску да акторкі падышоў мужчына:

— Абняў і падзякаваў, сказаў, што ў мяне ёсць такое адчуванне, што ў жыцці мы прапусцілі ўрок любові, а вы нам яго выкладаеце. Гэта былі самыя прыемныя і важныя словы, якія я пачула пасля выступу. Гэта важна, што людзі атрымліваюць і адчуваюць. Мне хочацца жыць па любові, але бывае такое, што я разумею, што такога не можа быць. Але потым вяртаюся і сама спрабую трансляваць гэту ідэю любові.

Dsc00868

Беларуская грузінка Кетэван Асраташвілі са шпіцам. Фота: @shpitskanal

«Я б хацела перакраіць адукацыйную сістэму»

Дзяўчына распавяла эмігранцкія гісторыі і прызналася, што сумуе па былому, сваіх вуліцах, дзе часта хадзіла, па паху, які там ёсць. Гэта бярэ тое, што нельга. Я павінна мець магчымасць прыехаць.

Аказалася, што справы жыцця няма, а спявачка хоча проста быць добрым чалавекам:

— Калі я гляджу на сваіх сяброў, думаю, што можа я і нічога. Вярнуся ў Беларусь, буду працягваць займацца музычнымі і тэатральнымі справамі. Творчае заўсёды дапамагае. Мне хочацца працаваць з людзьмі і быць у творчасці, я б хацела перакраіць адукацыйную сістэму, працягваць пісаць песні і рабіць спектаклі.

Я лічу Беларусь такім месцам, дзе трэба ўсё рабіць спачатку.

Больш цікавага глядзіце на канале ПОЛ ПЕРВОГО.

@shpitskanal ШПИЦиальный взгляд на беларусскую реальность. 👀 Такого вы еще не видели и не слышали. 🔥 Подписывайся! ❤️#shpitskanal #belarusmusic #гумар #беларускіцікток #лукашэнка ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО

 

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота: @shpitskanal
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вынужденная эмиграция
шпіц
Пол первого
Асраташвілі
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ