TuTak

«Беларусі таксама сумна без мяне». Пра што Ганна Шымановіч распавяла шпіцу

Паглядзіце, чым частаваў беларуску сабака.

TuTak ex-press.by
0

Стваральніца беларуская версіі гульні «Я ніколі не…», відэограф і валанцёрка праекту «Вольныя паштоўкі» Ганна Шымановіч апынулася ў студыі Чумкі «ПОЛ ПЕРВОГО». У размове са шпіцам яна распавяла пра жыццё ў эміграцыі, спатканні з бельгійцам, лідскае піва, а таксама чаго ёй не хапае за мяжой.

Шпіц ведаў, што Ганна вельмі любіць марозіва «Каштан». Ён пастараўся знайшоў некалькі каштанаў, прыгатаваў марозіва і даў пачаставаць госці аўтарскую страву. Дзяўчына была рада і з асалодай з’ела салодкі ласунак.

Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
Публикация от ПОЛ ПЕРВОГО (@shpitskanal)

На пытанне шпіца, ці беларусы любяць у гульні гуляць, беларуска адказвае:

— Безумоўна! Асабліва, калі выйшла мая гульня.

— А як жа знакамітыя народныя гульні, хто хутчэй убяжыць ад амонаўца? Хіба не гэта?

— Не… Канешне, такія гульні існуюць, але яны не самыя вясёлыя з тых, што ёсць. Я не ўпэўнена, што людзі, якія ў іх удзельнічаюць, робяць гэта дзеля азарту.

Ганна пагадзілася згуляць у «Я ніколі не...» па правілах Чумкі і прызналася, што ніколі не ела корм для сабак, а вось на спатканні хадзіла:

— Зарэгістравалася ў «Ціндэр» і вырашыла пайсці на спатканне з бельгійцам. Я прапанавала паехаць у Тракай, пра які шмат ведала, правяла яму экскурсію. Потым трэба было нечым пачаставацца. Прапанавала пакаштаваць квас. Распавяла, што гэта напой з хлеба і папярэдзіла, тут ён не сапраўдны, бо сапраўдны — толькі ў Лідзе. Таксама яму паведала, што ў маім горадзе робяць піва.

...31 снежня ён хадзіў па Вільні і дасылаў мне фота з бараў і пытаў, ці гэта ёсць лідскае піва. Вядома, ён не знайшоў яго. У мяне была баначка лідскага «Аксамітнага» для сябра, але ён дазволіў аддаць бельгійцу. Я таксама распавяла, што ёсць у нас піва «Вечар у Бруге», ён сказаў, што ў Бельгіі трэба зрабіць піва «Вечар у Лідзе». 

Па словах Ганны, яе сябар з Бельгіі цікавіцца нашай краінай і добра ведае, што адбываецца ў Беларусі:

— Аднойчы мне бельгіец даслаў відэа Азаронка з ангельскімі субцітрамі, і спытаў, ці праўда гэты чалавек усё гэта кажа? Я адказала, што так…

@shpitskanal "Ці праўда, што гэты чалавек вось гэта ўсё кажа?!", - спытаў аднойчы Ганну яе знаёмы з Бельгіі пра беларускага прапагандыста Грыгорыя Азаронка. #белцікток #беларусь #shpitskanal #азаронак @Hanna Shy ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО

Шпіц тады задаў вельмі важнае пытанне:

— Ты любіш Беларусь, і як гэта — любіць на адлегласці?

— Як бачыш. Як атрымоўваецца. Люблю Беларусь, сумна без Беларусі, я думаю, ёй таксама сумна без мяне.

На пытанне, аб чым марыць дзяўчына, адказвае:

— Мару вярнуцца на Радзіму. Мару аб тым, што калі мы вернемся ў Беларусь, каб было больш рэчаў, якія робяць беларусы і беларускі. Нават зараз я прыходжу дадому, у мяне ёсць шмат рэчаў з адзення, гульняў, кнігі, якія зрабілі беларусы. Мне яны ўсе падабаюцца.

На памяць аб праграме Ганна атрымала залатога шпіца. А Чумка прызнаўся, што калі з’язджаў, прыхапіў крышку золата.

Калі вы хочаце падтрымаць Ганну і яе праект, можаце замовіць гульню «Я ніколі не…» тут:

Правілы ў настолкі вельмі простыя. Ёсць калода з 110 картак з фактамі пра Беларусь. Гульцы цягнуць карткі па чарзе і чытаюць іх. Калі рабілі, тое што напісана, выпіваеце. Ці можна змяніць алкаголь на нейкае іншае «пакаранне», напрыклад, адцісканне.

@shpitskanal «Мы знойдзем Крыж Ефрасінні Полацкай», — кажа стваральніца гульні «Я ніколі не…» Ганна Шымановіч. І ў гэтым могуць дапамагчы яе карткі. Цалкам відэа глядзіце тут https://youtu.be/Vn4k1Cmya2E #беларусь #shpitskanal #белцікток #яніколіне #@Hanna Shy ♬ Suspense, horror, piano and music box - takaya

Хочаце падзяліцца меркаваннем? Пішыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
шпіц
Шымановіч
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ