TuTak

Вячаслаў Барок: «Я прабачыў усіх злачынцаў з улады і малюся, каб яны хутчэй сустрэліся з правасуддзем»

На думку святара, зараз, як і раней, усходняя палітыка Ватыкана не ўлічвае нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

TuTak ex-press.by
0

Наведвальнікам курсаў «Мова Нанова» ва Уроцлаве пашанцавала: госцем на іх занятках стаў вядомы ў Беларусі святар і грамадскі дзеяч Вячаслаў Барок.

Айцец Вячаслаў вёў свой блог на YouTube, які меў тысячы гледачоў. На канале ён каментаваў падзеі, якія адбываліся ў краіне з пункту гледжання Святога Пісання. Шмат каму з беларускіх чыноўнікаў гэта не падабалася, і ў 2020-м годзе яго канал, як і іншыя сацыяльныя сеткі, былі прызнаныя «экстрэмісцкімі», і вядома ж, забароненыя. Зараз ксёндз Вячаслаў працуе ў касцёле св. Александра ў Варшаве, дзе праводзіць літургіі на беларускай мове.

Kc4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Вячаслаў Барок на курсах «Мова нанова» ва Уроцлаве

Сустрэча прайшла, як кажуць, на адным подыху, было шмат нечаканых і вострых пытанняў аб сучасным стане каталіцкага касцёла і яго ролі ў працэсах, якія адбываюцца ў свеце і на Бацькаўшчыне. І на ўсе пытанні ксёндз адказаў проста і шчыра.

На думку святара, зараз, як і раней, усходняя палітыка Ватыкана не ўлічвае нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Таксама, на жаль, сярод беларускіх каталіцкіх святароў і духавенства няма пакуль што такой крытычнай масы, якая б магла супрацьстаяць гэтай шкоднай палітыцы, як гэта было, напрыклад, у Польшчы ў часы кардынала Вышынскага. Бо, як кажа айцец Вячаслаў, «пастыры заўсёды павінны быць наперадзе, а ўжо авечкі ісці за імі». А на Беларусі склалася сітуацыя, калі, наадварот, «авечкі» ідуць наперадзе, і сядзяць па турмах, а пастыры супрацоўнічаюць з уладамі.

Kc3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Слухачы курсаў «Мова нанова» ва Уроцлаве

— Біскупы апранаюцца ў чырвонае адзенне таму, што яны могуць праліць сваю кроў за паству, — кажа ксёндз. У якасці прыкладу ён расказаў пра менскую журналістку і выкладчыцу каталіцкага каледжу, якая была актывісткай, і апынулася за кратамі толькі за тое, што збірала рэчы і прадукту для палітвязняў, а «біскупы ў гэты час цалуюцца з тымі, хто такіх людзей саджае ў турмы».

На пытанне, ці варта прабачаць уладзе яе злачынства, святар адказаў так:

— Я прабачыў усіх злачынцаў з улады і малюся, каб яны хутчэй сустрэліся з правасуддзем. Бо калі яны не адкажуць тут, на зямлі за зло імі ўчыненае, то яны не трапяць у валадарства Божае.

Kc2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Вячаслаў Барок на курсах «Мова нанова» ва Уроцлаве

Што болей правільна для касцёла: казаць праўду пад пагрозай быць зачыненым і зліквідаваным, ці працягваць дзейнасць, але пад кантролем улады?

Касцёл, да якога мы прыналежым, — гэта інструмент у руках Бога, — адказаў айцец Вячаслаў. – Мы павінны думаць не аб тым, як захаваць інструмент, а аб тым, як застацца верным Госпаду Богу. Папа Рымскі, біскуп, святар, маюць фундаментальнае заданне не Касцёл захаваць, а праўду гаварыць. А Касцёл захавае Хрыстос.

Адказаў ксёндз і на іншыя нязручныя пытанні. Напрыклад наконт педафіліі, якая часам вырываецца ў касцёле. На гэта святар пагадзіўся, што такая праблема існуе, але, на яго думку, яна многа ў чым штучна раздутая нядобразычліўцамі касцёла. Выпадкаў педафіліі ў свецкіх школах у разы болей, чым у касцёле, што не апраўдвае ніводнага педафіла са святароў. Гэта праблема існуе таксама і ў сем'ях. Касцёл першым падняў гэту праблему.

Напрыканцы сустрэчы святар заахвоціў усіх пакаяцца, навярнуцца і збіраць грошы на танк. А таксама рабіць сваю працу і шукаць аднадумцаў.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Уроцлаў
Мова нанова
ксёндз
Барок
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: У Трампа есть свои «красные линии» на переговорах с Путиным. Трамп готов делить Украину, но не очень готов ее отдать целиком
Общество
18-летние о выборах в Беларуси: «Мы ничего не решаем»
В мире
Назван топ-10 самых дорогих брендов
Экономика
В какой коридор власти хотят загнать цены
Общество
В Минске строят медцентр для сотрудников КГБ и их семей за $16 млн
Политика
«Скандальное поражение». Лукашенко, похоже, разозлил отмененный перед «выборами» визит в Китай
Политика
С “безвыборами“ давно все ясно. Запад верит не Глазу из МИДа, а собственным глазам
В мире
В Калифорнии новый пожар. Более 50 тысяч жителей оповестили об эвакуации
Политика
«Если вы заранее насчитали себе голоса, то не надо удивляться, что вашу электоральную кампанию тоже заранее не признали»
Политика
Шрайбман: «Пока отношения с Беларусью управляются Россией на автопилоте»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: У Трампа есть свои «красные линии» на переговорах с Путиным. Трамп готов делить Украину, но не очень готов ее отдать целиком
Общество
18-летние о выборах в Беларуси: «Мы ничего не решаем»
В мире
Назван топ-10 самых дорогих брендов
Экономика
В какой коридор власти хотят загнать цены
Общество
В Минске строят медцентр для сотрудников КГБ и их семей за $16 млн
Политика
«Скандальное поражение». Лукашенко, похоже, разозлил отмененный перед «выборами» визит в Китай
Политика
С “безвыборами“ давно все ясно. Запад верит не Глазу из МИДа, а собственным глазам
В мире
В Калифорнии новый пожар. Более 50 тысяч жителей оповестили об эвакуации
Политика
«Если вы заранее насчитали себе голоса, то не надо удивляться, что вашу электоральную кампанию тоже заранее не признали»
Политика
Шрайбман: «Пока отношения с Беларусью управляются Россией на автопилоте»
ВСЕ НОВОСТИ