TuTak

Беларускі Кракава запісалі альбом вясновых беларускіх песень і запрашаюць усіх на «Гуканне вясны»

Наведаць свята беларусаў раім усім, хто хоча адчуць сябе ў свабоднай атмасферы цудоўнай Беларусі.

TuTak ex-press.by
0

Амаль ніякае свята беларусаў Кракава не праходзіць без гурта Laleja. Яны робяць майстар-класы і ўдзельнічаюць у мерапрыемствах дыяспары, выступаюць на канцэртах і самі ладзяць святы. 10 сакавіка гурт запрашае на «Гуканне вясны».

Два гады таму вакалістка гуртоў KRIWI і «Джамбібум», этнаспявачка Настасся Хмель была вымушаная пакінуць радзіму і пераехаць у Кракаў.

Guk9
Удзельніцы гурта Laleja. Фота з архіва гераінь

У мясцовым цэнтры феміністычнай салідарнасці fundacji Autonomia Настасся арганізавала беларускія спеўныя сустрэчы, якія сталі месцам прыцяжэння людзей, якія памятаюць і любяць сваю Беларусь.

Так, пад кіраўніцтвам Настассі Хмель, з самых пявучых удзельніц спеўных сустрэч утварыўся канцэртны склад — этна-гурт Laleja.

Guk8
Выступ гурта Laleja на Дзяды. Фота з архіва гераінь

Вось што EX-PRESS.BY расказала адна з яго ўдзельніц Наталля:

— Жывучы далёка ад дома, у эміграцыі, мы працягваем заставацца беларусамі, не хочам расставацца са сваёй Радзімай. Таму ёсць вялізнае жаданне падтрымліваць беларускасць.

Ў канцы лютага ўбачылі свет вясновыя песні этна-гурта Laleja. 9 выдатных, шматгалосых спрадвечна беларускіх песень былі запісаны ў адзін альбом. І зараз кожны можа акунуцца ў родную атмасферу, адчуць і радасць і сум і, вядома, надзею і набліжэнне цяпла.

Настасся Хмель усё сваё жыццё займаецца творчасцю, грае на некалькіх музычных інструментах, а галоўны яе кірунак — гэта спалучэнне беларускага фальклору з рознымі жанрамі. У яе есць вялікія песеннікі, яна займалася расшыфроўкі фальклору, захоўваючы спадчыну. Яна ладзіла мерапрыемствы яшчэ ў Беларусі. Гэта былі і Купалле, і Гуканне вясны, і Каляды і яшчэ шмат актыўнасці.

Па словах Наталлі, для Laleja Настасся прапаноўвае песні, жанчыны іх выбіраюць, а потым з натхненнем спяваюць. У альбоме вясновых беларускіх песень тыя, што палюбіліся ўсім удзельніцам калектыву...

Guk6
Беларускі Польшчы адзначаюць Купалле. Фота з архіва гераінь

Паслухаць вясеннія беларускія песні гурта Laleja можна не толькі на іх інтэрнэт-пляцоўцы, але і ўжывую.

Guk7
Удзельніцы гурта Laleja. Фота з архіва гераінь

Кампанія аматараў і аматарак беларускіх песень і традыцый з Кракава другі год запар ладзіць open-air- імпрэзу «Гуканне вясны» ў чароўным месцы на тэрыторыі Karczmy Kryspinów. І тут не будзе падзелу на выканаўцаў і гледачоў, удзельнічаць будуць усе.

Гуканне вясны адбудзецца 10 сакавіка (нядзеля), пачатак — а 12:00. Вось праграма свята:

12:00 — збор, распальванне вогнішчаў, падрыхтоўка глінтвейну (алка і безалка) і гарбаты, ежы;
13:00 — абрад гукання вясны, спевы;
15:00 — беларускія народныя танцы ад ініцыятывы @krakautancyki.by.

Далей — музычны джэм і open stage для ўсіх ахвотных

Уваход на свята не па квітках. Але просяць усіх, хто жадае далучыцца да імпрэзы, падтрымаць арганізацыю на арэнду прасторы і іншыя выдаткі. Спасылка на збор — у апісанні профілю @krok.krakow.

Guk1
Так беларусы гукалі вясну ў мінулым годзе. Фота з архіва гераінь

На тэрыторыі Karczmy Kryspinów ёсць паркінг, месцы для вогнішча і грыля са сталамі і крэсламі, таму можна прыгатаваць шашлык для сваёй кампаніі. Побач — дзіцячая пляцоўка, драўляны памост з відам на возера для прыгожых фота, цёплае памяшканне, дзе можна пагрэцца і паесці. А яшчэ побач карчма, дзе можна набыць ежу і напоі.

Свята абяцае быць вясёлым, па-сапраўднаму вясновым і беларускім. Сюды мае сэнс прыехаць нават з іншых гарадоў і краін, каб адчуць сябе ў свабоднай атмасферы цудоўнай Беларусі.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архіва гераінь
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ