TuTak

«У гвалце заўсёды вінаваты гвалтаўнік». Што адбываецца ў Варшаве і сацсетках пасля смерці беларускі Лізы

Стартаваў флэшмоб #Хопіцьгвалціць, у Варшаве адбыўся мітынг памяці беларускі.

TuTak ex-press.by
0

Мітынг памяці беларускі Лізы адбыўся 6 сакавіка ў Варшаве. Яе згвалцілі і забілі ў цэнтры Варшавы. 4 дні таму актывістка і феміністка Наста Базар распачала флэшмоб #хопіцьгвалціць. Да яго ўжо далучыліся дзяўчаты і хлопцы. EX-PRESS.BY сабраў гісторыі пра хатні гвалт і не толькі.

«У ГВАЛЦЕ ЗАЎСЁДЫ ВІНАВАТ ГВАЛТАЎНІК»

Такія словы вялікімі літарамі напісала Наста Базар у сваім Instagram:

— Яе звалі Ліза. Ёй было 25. Сёння я зноў крычала, што ўсе нашыя намаганні ня маюць значэння. Але не. За Лізу, за сотні іншых дзяўчынак, дзяўчын і жанчын. Мы будзем працягваць маніфеставаць, што: у гвалце заўсёды вінаваты гвалтаўнік. І адказнасць за гвалт — на ім. Адсутнасць гвалту гэта адна з асноў дэмакратыі, да якой мы намагаемся дайсці. Прапаную выказаць сваю пазіцыю хэштэгам #ХопіцьГвалціць. Гэта можа быць вашая асабістая гісторыя, гэта можа быць ваш вопыт. Гэта можа быць ваша пазіцыя, напісаная двума словамі: Хопіць Гвалціць. Гэта ўсяго ж словы. Гэта патрабуе няшмат рэсурсаў — напісаць. Гэта меньшае, што мы можам зрабіць. Але акіян складаецца з кропель.

Гендарная даследчыца, спецыялістка ў галіне сацыяльнай філасофіі Ірына Сідорская на пытанне, што мы можам зрабіць, каб гвалту не было ў свеце, адказвае:

— Такое пытанне мусяць задаць сабе мужчыны.

Akc1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Мітынг памяці беларускі Лізы ў Варшаве.

«Мяне шмат разоў лапалі ў грамадскім транспарце»

Беларуска Наста падтрымала акцыю: 

— Гісторыя гвалту беларускі справакавала вялікую дыскусію ў сацсетках, якая абурыла мяне настолькі, што словаў не знаходжу. Жанчыны (!) пісалі ў каментарах, што яна сама вінаватая, што не трэба было хадзіць так позна адной, ды і ўвогуле без мужыка свайго лепей нікуды не хадзіць. Для мяне гэтыя напады на Лізу гучаць дзіка, але што ўзяць з людзей, якія жывуць у краіне без закона аб дамашнім гвалце, дзе «бьет, значит заслужила», а ад міліцыі ў адказ на заяву можна пачуць толькі «помиритесь, у вас же дети».

Правільна, нічога. Вельмі б хацелася жыць у краіне, дзе не трэба было б насіць з сабой газавы балончык ды электрашокер, але @zanatoykiaktora кажа, што такіх краін няма.

Akc3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Мітынг памяці беларускі Лізы ў Варшаве.

Дзяўчына Дар’я кажа, што зараз значыць быць жанчынай у 21 стагодзі:

— Ведаеце, што такое быць жанчынай у 21 стагодзе? Гэта кожны раз, вяртаючыся дадому ўвечары, трымаць ключы ў кішэні кармана, ну так, на ўсялякі выпадак. Гэта скідваць геалакацыю сяброўке, калі сядаеш ў таксоўку, а самой сядаць прама за кіраўніком, бо гэта найбольш бяспечнае для цябе месца. Гэта кожны раз быць напружанай у кафэ ці бары і спадзявацца, каб да цябе не падыйшлі «пазнаёміцца». Гэта кожны раз хвалявацца за тое, што на цябе апранута, бо магчыма гэтая спадніца занадта кароткая… І гэта ведае амаль кожная ў маем асяродзі.

У мяне разрываецца сэрца ад таго, што нам, жанчынам, трэба ствараць тэгі #хопіцьгвалціць дзеля таго, каб гісторыі сталі гучнымі і на іх перасталі заплюшчваць вочы. Хаця я ўжо не ведаю, што трэба рабіць і як казаць, бо пакуль у нас усё яшчэ ў гвалце вінаватыя дзяўчаты, якія ходзяць без хлопца і кароткія спадніцы, а не гвалтоўшчык, а мужчыны ветліва даюць парады ў тым, як абараніць сябе.

Akc4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Мітынг памяці беларускі Лізы ў Варшаве.

Юлія больш не дапамагала ўцекачам з Украіны, таму што ў лагеры сустрэла небяспечнага мужчыну:

— Я всегда знаю, что должна быть осторожнее и внимательнее только потому, что я женщина и часто улыбаюсь людям. То, какая я есть, мужчины могут оценить, как вызов. К сожалению, в моей жизни было немало историй, когда так и было. Последняя из них была два года назад в Словакии в центре помощи украинским беженцам. Среди женщин и детей там бывали и одинокие мужчины. Один из них подошел ко мне с просьбой о помощи (а это и была моя работа). На его конкретный вопрос я не знала ответ, нужно было спросить у старших волонтеров, можем ли мы помочь. Мы постарались дать советы.

Уже поздним вечером под конец моей смены он подошел и спросил, почему я, такая красивая, здесь одна. Не боюсь ли я идти домой в темноте? Потому что вот он пошел бы за мной, если бы увидел меня на улице. Я спросила, могу ли я чем-то помочь по вопросам беженства. Он ухмыльнулся, сказал, что «может быть и да». И подмигнул. Я отошла в сторону, сильно испугалась. Стояла и думала, что мне делать. Была ли это прямая угроза или мне показалось? Прокручивала разговор в голове. Волонтеры начали расходиться в конце смены по домам. И вдруг я поняла, что я-то уйду, а он останется здесь! С уязвимыми женщинами, бежавшими с войны, которые спят на матрасах, отгородившись только тонкими шторками! И да, в его словах была угроза! И он сейчас ходит вот так по центру и ищет слабую женщину!

Мой паралич как рукой сняло и меня охватила злость. Я рассказала о ситуации руководительнице. Мы пошли к дежурной полиции центра, оставили жалобу. Полиция ушла его искать. Идти до дома было минут пять. Я шла быстро и напряженно, зажав в кармане ключи. В страхе и ярости одновременно. Больше не вернулась в этот центр. Конечно, нашла миллион причин. Но на самом деле потому, что боялась повторно встретить его там, чтобы история не получила новое развитие. Мне повезло. А Лизе нет. В память о беларуске, погибшей от рук насильника в поддержку #хопіцьгвалціць

Akc5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Мітынг памяці беларускі Лізы ў Варшаве.

«Мужчины, сейчас время для вас высказаться против насилия и поговорить о нем с другими мужчинами»

Дзяўчат падтрымлівае Тоні

— В отличие от своих знакомых мужчин, у меня нет привилегии забывать про насилие. Каждый раз, когда я выхожу в город, или иду на свидание, или иду на встречу, или еду в поездку, я принимаю активные шаги, чтобы не пострадать от насилия. Меня не нужно учить, как его избежать. Будучи небинарным человеком, я своим телом прожила такое количество чудовищных ситуаций, что я уже давно экспертна в том, что делать. В этом посте я хочу высказать просьбу всем мужчинам, которые меня окружают. Перестаньте учить нас, как насилие снизить. Мы и так это знаем. Если бы наши методы работали, никакого насилия давно уже не было. Но проблема в том, что мужчины слышат с большего только других мужчин. Сейчас время для вас высказаться против насилия и поговорить о нем с другими мужчинами.

Марыя дадае

— Я обожаю свои ноги. Они меня носят по этой Земле, дают мне возможность танцевать, ведут меня по жизни. Они невероятно красивые для меня. А ещё на них клали руки те, кто не имели на это права. Три раза в моей жизни незнакомые, рандомные, известные п̶о̶д̶о̶н̶к̶и̶ мужчины разных возрастов публично и наедине решали, что могут трогать меня без моего согласия. Три раза. Уже три раза! А мне всего тридцать… Могу ли я быть уверена, что харассменt / абьюz / нaсiлие больше никогда со мной не повторится? Нет. Продолжу ли я работать с этой темой, слушать, поддерживать и помогать другим женщинам и образовывать мужчин?
Конечно, да.

Жэня хоча быць сабой і не хоча баяцца

— «Сама вінаватая». «Ты ж дзяўчынка». Я расла з гэтымі двума дзіўнымі выразамі. І памятаю дакладна, што ніколі не разумела як яны могуць існаваць разам. Я хачу хадзіць там, дзе я хачу. У любы час сутак. У любым выглядзе. І не баяцца.

Яе сяброўка Арына напісала пад пастом:

— Он попросил у меня зарядить телефон. Я попросила стоять на коридоре. Очнулась уже утром. Одна. В постели было много крови. Несколько дней больно было ходить. Он откупился. Я до сих пор шугаюсь мужчин. #хопіцьгвалціць

Ліса не баіцца распавесці сваю гісторыю: 

— У першы раз гэта здарылася, калі мне было 12. А потым у 16. І яшчэ раз. І яшчэ раз. А потым стала зразумела, што мне сэкс не падабаецца, таму што я не была знаёмая з паняццямі ўзаемнай павагі ў ложку. Вельмі шмат працы з тэрапеўтамі, злосці, нянавісці да сябе, а потым і да мінулых гвалтаўнікоў. Памятаю, што па-сапраўднаму мне стала лягчэй толькі калі дзякуючы тэрапеўтцы я ў думках збіла кожнага з іх. Мяне клічуць Ліса, мне 25, і мне пашанцавала. І я толькі пачынаю вучыцца кахаць сэкс і давяраць мужчынам. #хопіцьгвалціць.

 

@expressby На мітынг памяці згвалтаванай беларускі Лізы ў Варшаве прыйшлі сотні людзей. #expressby #видеоновости #беларусывпольше #беларусываршавы #хопіцьгвалціць ♬ оригинальный звук - EX-PRESS.LIVE

Сваю споведзь апублікаваў былы беларускі прадпрымальнік і блогер Зміцер Завадскі

— Усе гады практыкі адкрытых стасункаў, асабліва калі большасць сэксу ў маім жыцці адбывалася ў першы дзень знаёмства, для мяне вельмі важнымі былі тэмы ўзаемнай згоды і павагі да асабістых межаў. У святле нядаўніх падзей, калі многія жанчыны смела распавядаюць пра перажыты гвалт, я адчуваю неабходнасць выказаць падтрымку і падзяліцца сваім бачаннем таго, наколькі важныя разуменне адзін аднаго і павага ў любых стасунках, як на адну ноч, так і на ўсё жыццё.

Апошнія гады я жыву ў Германіі і пачну з мясцовага заканадаўства. Нечаканы пацалунак на першым спатканні тут прыраўноўваецца не проста да сэксуальнага дамагання, але да гвалту (да 15 гадоў турмы). Сэкс з малазнаёмым чалавекам магчымы толькі ў месцах, дзе ёсць магчымасць звярнуцца па дапамогу. З прычыны таго, што я, напрыклад, жыву адзін, то пакідаю ўваходныя дзверы адчыненымі. Я не ўжываю алкаголь, але на першых сустрэчах яго лепш пазбягаць і тым, хто п'е. Калі дзяўчына, якая выпіла, адзін раз сказала «не» і больш не аказала ніякага супраціву — гэта зкласіфікуецца як згвалтаванне. Сэксуальным злачынствам лічыцца і гвалтоўнае абмацванне, хапанне. У любым выпадку, заўсёды важна атрымаць відавочную згоду.

На жаль, я не заўсёды пытаўся і рабіў памылкі. Як мінімум адзін раз я нечакана цалаваў, калі гэта было недарэчна; як мінімум адзін раз, атрымаўшы адказ «не» на прапанову сэксу, я прапаноўваў зноў, потым зноў, пакуль ён не адбыўся; як мінімум 2 разы не былі папярэджаны госці аб тым, што ў мяне дома могуць быць аголеныя людзі. Гэта ўсё было даволі шмат гадоў таму, і, нягледзячы на тое, што сітуацыі пасля прагаворваліся, мне дагэтуль жудасна непрыемна. Я шмат разоў пачынаў інтымныя абмеркаванні, не атрымаўшы на гэта згоду і часам, верагодна, гэта было зусім недарэчна; я часта пераходзіў да больш жорсткіх формаў сэксу, не атрымліваючы на гэта згоду і часам, верагодна, гэта было недарэчна. Большасць дзяўчын, з якімі ў мяне было што-небудзь сэксуальнае, на мяне падпісаныя, таму я прашу прабачэння за свае памылкі.

Я і сам не раз бываў у сітуацыях, калі сэкс здараўся без маёй згоды і жадання, калі я не адважваўся сказаць «не». Асабліва ў маладым узросце. І, па розных прычынах, наўрад ці вырашуся зараз падрабязней напісаць пра гэта. І гэта таксама важная частка тэмы.

Дзясяткі дзяўчат распавядалі мне свае гісторыі, звязаныя з гвалтам. Часцей за ўсё гэта былі жудасныя траўміруючыя гісторыі дзяцінства ці падлеткавага ўзросту, але не толькі. І, на жаль, нават у выпадках дарослых дзяўчат, ніхто з іх не звяртаўся ў міліцыю. І ўсе гэтыя дзясяткі злачынцаў спакойна жылі далей і, магчыма, далей здзяйснялі злачынствы. Я заўважыў, што многія баяцца звяртацца ў міліцыю, таму што сумняваюцца, што гэта было згвалтаваннем або лічаць вінаватымі сябе. Такое, вядома, таксама бывае.

У Германіі нядаўна ілжыва абвінавацілі лідара Rammstein, Ціля Ліндэмана. Гадоў 10 таму адна дзяўчына, якой ці то не спадабаўся сэкс са мной, ці нешта яшчэ, пачала падводзіць да таго, што той сэкс быў гвалтам. Але акурат у тым выпадку я пытаўся аб згодзе і атрымаў яе ў выразнай вербальнай форме, а на наступны дзень яшчэ і дадатковым пацверджаннем ў пісьмовай. Гэта яшчэ раз пераканала мяне ў важнасці адкрытай камунікацыі і ўзаемнай згоды. Так, нашай адукацыі, на жаль, часта не дастаткова, каб дакладна зразумець, дзе пачынаецца гвалт, а дзе яшчэ не гвалт, асабліва, калі ўсё змешваецца з рознымі псіхалагічнымі траўмамі. Але і ў гэтых выпадках, я лічу, лепш не трымаць у сабе, а падаваць у суд, звяртацца да тэрапеўта і г.д. Лепш адзін раз усё глыбока зразумець, чым сітуацыя на гады застанецца ў сэрцы шнарам. Веру, што гэтыя адкрытыя абмеркаванні вядуць да зменаў і кожны з нас можа зрабіць унёсак у барацьбу з сэксуальным гвалтам.

Akc7 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Мітынг памяці беларускі Лізы ў Варшаве.

Паліна:

— Важна дадаваць яшчэ іншую статыстыку: 1) толькі ў 10% ахвяры не былі знаёмыя са сваім гвалтаўнікамі, часцей за ўсё гэта здзяйсняецца знаёмымі людзьмі 2) у двух з трох выпадкаў ніколі не паведамляюць аб нападах 3) 70% жанчын упадаюць у танічнае тармажэнне і не могуць абараняцца і плюс пытанне колькі было прад'яўлена абвінавачванняў і прысуд нават пасля звароту.

Akc2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Мітынг памяці беларускі Лізы ў Варшаве.

Важна

Еўрапейскі суд прызнаў гвалт над жанчынамі падставай для давання ім прытулку. Каманда Human Constanta кажа:

— Як і многія з вас, таксама глыбока шакаваныя навінамі пра беларускую Лізавету, нас абурылі і абвінавачваючыя ахвяру гэтай трагічнай гісторыі рэакцыі. Мы таксама глыбока крануты і захоплены смеласцю жанчын і дзяўчат, якія падзяліліся сваімі гісторыямі аб перажытым гвалце. Мы лічым, што разам мы можам і павінны стварыць бяспечную і паважлівую прастору для ўсіх людзей на самых розных узроўнях. Таму сёння мы яшчэ раз хочам нагадаць пра гэтае рашэнне Еўрапейскага суда і расказаць, чаму гэта важны крок у абароне правоў жанчын. 

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
Варшава
беларусы
гвалт
Ліза
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Александр Фридман: Эпоха либеральной демократии завершается, борьба с врагами демократии продолжается
Экономика
В Беларуси – почти самые низкие зарплаты из всех стран ЕАЭС
Экономика
Документы BelPol: Беларусские торговые сети жалуются на отсутствие фруктов и овощей
Политика
Карбалевiч: Лукашэнка спальвае масты на Захад. Магчыма ён цяпер ужо ў такім стане, што і ня здольны пярэчыць Пуціну
В мире
Слишком глубокий кризис. Есть ли выход из противостояния в Грузии
Экономика
Лев Львовский: Большинство уехавших белорусов готовы вернуться
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» в Хабаровске нанесло поражение местному «Амуру»
Политика
Класковский: Лукашенко добился ядерных гарантий защиты своего режима. Но Беларусь платит за это страшно дорогую цену
Новости Жодино
В Жодино начали устанавливать главную елку города. Фотофакт
Новости Жодино
В Жодино женщину сбили у проходной БЕЛАЗа. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Александр Фридман: Эпоха либеральной демократии завершается, борьба с врагами демократии продолжается
Экономика
В Беларуси – почти самые низкие зарплаты из всех стран ЕАЭС
Экономика
Документы BelPol: Беларусские торговые сети жалуются на отсутствие фруктов и овощей
Политика
Карбалевiч: Лукашэнка спальвае масты на Захад. Магчыма ён цяпер ужо ў такім стане, што і ня здольны пярэчыць Пуціну
В мире
Слишком глубокий кризис. Есть ли выход из противостояния в Грузии
Экономика
Лев Львовский: Большинство уехавших белорусов готовы вернуться
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» в Хабаровске нанесло поражение местному «Амуру»
Политика
Класковский: Лукашенко добился ядерных гарантий защиты своего режима. Но Беларусь платит за это страшно дорогую цену
Новости Жодино
В Жодино начали устанавливать главную елку города. Фотофакт
Новости Жодино
В Жодино женщину сбили у проходной БЕЛАЗа. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ