TuTak

«Першы час называў нашага дыктатара Шалушэску». Як беларуска Валянціна сустрэла каханне ў «Ціндары»

«Грамадства ўбіла ў нашы галовы, што пасля 50 — ты ўжо бабка. А гэта не так!» — кажа яна.

TuTak ex-press.by
0

Прыкладанне для знаёмстваў Tinder спыніць працу ў Беларусі. Сэрвіс перастане працаваць адразу пасля Дня святога Валянціна, 15 лютага. Але ёсць беларусы, у лёсе якіх гэтае прыкладанне сыграла важную ролю. Чытачка EX-PRESS.BY сустрэла там мужа-італьянца, які лічыць, што ў 50 гадоў жанчына — кветка.

Валянціна жыла ў Беларусі, працавала ў сацыяльнай сферы, расціла дачку і сына. Але адносіны з мужам пасля больш за 30 год сышлі да нуля, дзеці выраслі, надышоў час пенсіі, і жанчына вырашыла змяніць свае жыццё...

«Зарэгістравалася ў «Ціндары», было няёмка, сорамна»

— Мы з мужам усё сказалі адзін аднаму і ціха-мірна маўчалі ў розных кутках кватэры. Я ведала, што так не хачу і вырашыла шукаць іншыя адносіны.

Спачатку Валянціна паспрабавала пазнаёміцца з суайчыннікам.

— На мой досвед, беларускія мужчыны нашага веку — гэта цяжкі выпадак. У Беларусі мне неяк патрапіўся былы ваенны і былы мент. Жах! Абодва Напалеоны толькі таму, што яны мужыкі. Нармальных, з кім можна было б сустрэцца, мне не патрапіла. Таму — еўрапеец...

Валянціна распавядае:

— Чаму я вырашыла шукаць менавіта еўрапейца? А таму, што ў іх іншае стаўленне да жанчыны, павага і няма абмежаванняў асабістай прасторы, раўназначнае партнёрства. Ды і выглядаюць яны больш бадзёра за нашых.

Tin4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Турын — важны дзелавы і культурны цэнтр паўночнай Італіі. Фота з архіву гераіні.

Гэта Валянціна ведала таму, што ў яе ёсць добрая сяброўка ў Італіі, да якой яна некалькі год ездзіла ў госці. Менавіта сяброўка і падштурхнула Валянціну зарэгістравацца ў «Ціндары».

— Было вельмі няёмка, сорамна. Я напісала свой рэальны ўзрост і не вельмі спадзявалася на поспех.

Але неяк так сышліся зоркі, што ўсё супала з адным мужчынам, яго завуць Франко. Яны дамовіліся аб сустрэчы.

— У рэальнасці ён быў больш прывабным, чым, на фота, і побач з ім было ўтульна. Мы сустракаліся некалькі разоў да майго ад’езду. Франко пазнаёміў мяне з сябрамі, потым мы перапісваліся, і калі я прыязджала да сяброўкі, сустракаліся.

«Называў нашага дыктатара Шалушэску»

Праз два гады пасля знаёмства Валянціны і Франко здарылася пандэмія... Яны ў той час перапісваліся. А ў 2020 годзе, пасля выбараў, у час пратэстаў, Франко падтрымліваў Беларусь.

Tin2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Тут адбываецца сустрэча беларусаў. Фота з архіву гераіні.

— Гэта было вельмі кранальна для мяне. Пра Беларусь ён добра ведае, першы час называў нашага дыктатара Шалушэску. Вельмі перажываў за Марыю Калеснікаву. І зараз пытаецца ў мяне, ці вядома што пра яе... Калі мяне судзілі, Франка пералічыў мне грошы на адваката.

Пасля пратэстаў Валянціна апынулася ў Еўропе. Тут Франко і прапанаваў ёй грамадзянскі шлюб. Зараз яны падалі дакументы і чакаюць: брак у Італіі гэта працэс вельмі няпросты і доўгі.

— Адзін сябра Франко ў гэтым месяцы бярэ шлюб з украінкай. Яшчэ адзін сябра жанаты на жанчыне з Эфіопіі — вельмі добрай і мілай, гадуюць сына.

«Не вельмі спадабалася беларуская кухня»

Франко працуе ў транспартнай кампаніі, Валянціна даглядае і вучыць дзяцей у рускамоўных сем’ях. Яны жывуць у яго кватэры.

Харчаванне яны купляюць разам, раз на два тыдні, часта — за яе грошы. Яшчэ Валянціна прыбірае ў кватэры, і пральная машына — яе праца.

Tin3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Паста фаджолі — па нашаму макароны з фасоляю. Фота з архіву гераіні.

— Франко гатуе ежу, бо яго не вельмі зацікавала беларуская кухня. Толькі дранікі яму падабаюцца. А мне — абы не гатаваць. Яшчэ мне падабаецца, што ён робіць запасы. Да сустрэчы з ім я, напрыклад, ведала толькі макароны і спагеці, а аказваецца, гэта паста, і для кожнай формы ёсць свая назва. А якое смачнае цірамісу ён гатуе! А яшчэ л’е каньяк у стравы, а я за сэрца хапаюся, бо нам нязвыкла. Нам лепей выпіць.

Tin1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Франко гатуе цірамісу. Фота з архіву гераіні.

Неяк Валянціна прыгатавала піцу, і не пашкадавала ні сыру, ні вяндліны, ні спецый. Франко сказаў, што зашмат для піцы.

— Дык гэта беларуская смажанка, — адказала Валянціна.

Аднойчы да Валянціны прыязджала сяброўка і прыгатавала расольнік (з салёных агуркоў, з пярловымі крупамі — усё, як мае быць). Франко пакаштаваў, падзякаваў, але ў наступны раз адліў сабе асобна і дадаў туды... макаронаў.

Tin5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Валянціна любіць халаднік, але Франко не есць буракі са смятанай. Фота з архіву гераіні.

— Мы з Франко любім прагулкі, сустрэчы з сябрамі як з італьянцамі, так і з беларусамі. Размаўляем мы на ангельскай, але ў італьянскай шмат зразумелых слоў, таму — мікс. І перакладчык дапамагае, — кажа Валянціна.

Часта яны разам глядзяць фільмы. Яна — на пірацкіх сайтах, а ён — па тэлебачанню.

— То бок — у мяне з камп’ютара ў навушніках на маёй мове, у яго па-італьянску. Так і мова вучыцца патроху. А па-беларуску Франка нічога не ведае, але вымаўляе добра, паўтараючы за мной. Асабліва добра атрымліваюцца нашы словы з «дж», «дз», «ч», шмат беларускіх слоў прамаўляе без акцэнту...

«Муж лічыць, што ў 50 жанчына — кветка»

Валянціна кажа, што ёй вельмі шкада, што «Ціндар» сыходзіць з Беларусі:

Tin6 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Кветкі, якія Валянціна вырошчвае на сваім падаконніку. Фота з архіву гераіні.

— Мае знаёмыя жанчыны, якія ў Беларусі, недаацэньваюць сябе. Грамадства ўбіла ў нашы галовы, што пасля 50 — ты ўжо бабка. А гэта не так!

Мой Франко, напрыклад, лічыць, што ў такім узросце жанчына — кветка. Але, на жаль, у нашых жанчын погляд без агеньчыка, вочкі долу, і нічога ўжо не трэба. А жыццё толькі пачынаецца пасля 50-ці.

Вельмі хачу параіць нашым жанчынам не баяцца змяніць свае погляды і адносіны да ўзросту. Жыццё адно, а лічбы — гэта толькі лічбы.

Хочаце даслаць сваю гісторыю: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
Італія
ціндар
каханне
шлюб
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ