TuTak

«Зараз модна і крута быць самім сабой». Да Чумкі завітала стылістка Ганна Прышывалка

Яна распавяла, што (не) так з беларускімі дызайнерамі.

TuTak ex-press.by
0

У студыю «ПОЛ ПЕРВОГО» да Чумкі завітала персанальная стылістка Ганна Прышывалка. Разам са сваім мужам, музыкам з гурта «Разбітае сэрца пацана» Дзянісам Тарасенкам, і іх сынам, яны пераехалі з Мінска ў Кіеў, а затым, у сувязі з пачаткам ваенных дзеянняў, перабраліся ў Варшаву. Зараз Ганна дапамагае беларусам у арганізацыі іх гардэроба, а таксама пазбавіцца ад лішніх рэчаў і знайсці тыя, якія сапраўды патрэбныя.

«Быў час, калі нават у ЦУМе можна было нешта адшукаць»

Ганна нават калі замуж выходзіла, прынцыпова вырашыла не змяняць прозвішча. Па яе словах, вырашыла застацца Прышывалачкай. Пра моду і трэнды стылістка кажа наступнае:

— Зараз модна і крута быць самім сабой, адлюстроўваць сваю асабістасць. I ўжо вельмі цяжка казаць, што нешта з’яўляецца анцітрэндам. Прыгожае — вельмі адносная з’ява. Я лічу, што цікава, калі мы ўсе розныя. З беларускімі дызайнерамі ўсё добра. Я памятаю 2017, 2018, 2019 гады. Гэта быў рэнесанс, вуліца Кастрычніцкая, Галерэя «Ў». Я тады даведалася пра вялікую колькасць таленавітых дызайнераў, мастакоў, майстроў.

Ганна кажа, што быў час, калі нават у ЦУМе можна было нешта адшукаць:

— У «Марк Фармэль» у 2020 годзе былі прыгожыя цішоткі і шкарпэткі, панчохі. Калі выязджаеш за мяжу, то «Мілавіцу» можна было сустрэць такую, якую мы не бачылі дома ніколі. Калі б не «Элема», што б апраналі бабулькі нашы? Я не ведаю. У «Зару» б яны наўрад ці пайшлі. Яе, напэўна, зараз і няма.

Беларуска прызнаецца, што ёй крыўдна за невялічкія беларускія брэнды.

Dsc02425

Ганна Прышывалка. Фота: @shpitskanal

«Цікава было б са Святланай Ціханоўскай папрацаваць»

У практыцы Ганны былі такія кейсы, калі яна апранала вядомых палітычных асоб:

Не буду называць імёны. Але мне цікава было б са Святланай Ціханоўскай папрацаваць. У яе зараз, дарэчы, ёсць адна цішотачка, да якой я маю дачыненне.

Шпіц акцэнтуе ўвагу на адзенні Паўла Латушкі і Франака Вячоркі. Адзін ходзіць у старым паліто, якое шчэ набыў на зніжках у Варшаве, а другі грамадскі дзеяч — у чаравіках, якія падаравалі яшчэ на дзень нараджэння.

Стылістка адказвае:

— Яны справамі займаюцца, няма часу на гэта. Ён можа за Ангелай Меркель паўтарыў. Яна неяк казала, што ў адным паліто хадзіла некалькі гадоў. Нічога тут саромнага няма.

@shpitskanal Гардэроб Паўла Латушкі і Франака Вячоркі разбіраюць фэшн-стылістка Ганна Прышывалка і Чумка #беларусывпольше #тихановская #разборгардероба #shpitskanal @Павел Латушко ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО

Пра вядомых палітыкаў дадае:

— Нават уяўляю той дзень, калі мы пабачым спадара Зяленскага ў вышыванцы прыгожай. Яму нават не патрэбна будзе нам нічога казаць, мы ўсё зразумеем. Каб не вайна, я б засталася ва Украіне. Там рай для стылістаў. Гэта адна з самых модных краін. Кіеў — Мека. Усе прыгожыя, усё развіваецца, я там, як рыбка была ў вадзе. Чакаем, калі сітуацыя зменіцца.

Dsc02444

Ганна Прышывалка і Чумка. Фота: @shpitskanal

«З пачуццём густу ў беларусаў усё вельмі-вельмі добра»

Зараз Ганна вядзе ютуб-шоў «Я не договорила»

— Я там аказалася выпадкова. Як казала мая бабуля, у мяне язык без костак, не баліць, не ламаецца. Тут знайшлася другая дзяўчына. Мы бяром вельмі важныя тэмы, розныя. Застаецца такое ўражанне, што можна было б і яшчэ пагаварыць. Пакідаем зазорчык, каб людзі падумалі. Мы імкнёмся, каб нас па большасці глядзелі тыя, хто зараз у Беларусі знаходзяцца.

На пытанне шпіца, чаму беларусы не любяць яскравае адзенне і аддаюць перавагу шэраму, стылістка адказвае:

— Мне здаецца, з пачуццём густу ў беларусаў усё вельмі-вельмі добра. Мне падаецца, палякі апранаюцца, так, напрыклад, што ім усё роўна. Што з шафы вывалілася, тое і апранулі. Ва ўкраінцаў іншы перакос: яны надта стараюцца ва ўсім, і ў макіяжы, і ў адзенні. Быццам з подыума сышлі. Гэта таксама такая не заўсёды добрая сітуацыя. А мы, беларусачкі, умеем акуратна, інтэлігентна, шляхетна сябе апрануць.

У нас ёсць якасць такая — для нас важна, што пра нас падумаюць. Зараз мы вучымся змяняць гэта. Але гэта добра ўплывае на стыль. Мы больш задумваемся, куды ідзём, як там больш адпаведна выглядаць. Наўрад ці ў тэатр прыйдзем у сланцах і шортах. Ёсць у нас пачуццё адпаведнасці, густу. Мы разумеем, як і ў якой сітуацыі выглядаць.

Зараз амаль кожны другі запыт: зрабіць такі гардэроб, каб ён змяшчаўся ў адну валізу:

— Я двойчы пераязджала, і гэта трагедыя. Люблю адзенне. Было крыўдна за спадніцы, сукенкі і ўпрыгожанні, якія пакінула ва Украіне. Ёсць такі прыём — капсульны гардэроб. Ён дапамагае мець усяго адну валізу рэчаў.

Ганна разабрала гардэроб Чумкі, паставіла адзнаку «5» і прызналася:

— Ты мяне натхняеш размаўляць па-беларуску. Гэта шыкоўны момант.

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 

Публикация от ПОЛ ПЕРВОГО (@shpitskanal)

 

«Мы можам заявіць пра сябе гучна»

У 2023 годзе разам з сяброўкай і партнёркай Вольгай Кучарэнка Ганна вырашыла адраджаць беларускую моду:

— Так здарылася, што тут зараз багата нашых дызайнераў, стылістаў, майстроў, рамеснікаў, фатографаў, мадэляў, стылістаў па валасах, па макіяжы. У нас атрымалася арганізаваць Незалежную модную суполку. Мы нікому не належым. Мы рабілі розныя мерапрыемствы: фэшн-пікнік, на Хэлоўін зрабілі вялікае свята з паказамі беларускіх дызайнераў. Зараз больш накіраваны, каб аб’ядноўвацца, рабіць нешта нават у эміграцыі. Мы працягваем гісторыю развіцця беларускай моды. Мы можам заявіць пра сябе гучна. Упэўнена, што мы зможам заявіць пра сябе не толькі ў межах Польшчы, але пра нас яшчэ ўвесь сусвет пачуе.

Ганна прызнаецца, што не была яшчэ ні ў Парыжы, ні ў Нью-Ёрку, ні ў Мілане, ні ў Лондане, ні нават у Капенгагене:

— Мару пра гэта, вельмі хацелася б на паказ моды трапіць туды.

Пра мару жыцця дадае таксама:

— Асабліва апошні час мару апынуцца ў адным месцы ў Беларусі. Ёсць такое месца, цячэ там рэчка ВІлія, месца Вілейка называецца. Ёсць там хутарок, маё месца моцы, дзе шмат часу з сынам праводзіла ўлетку. Вельмі хачу там апынуцца.

Dsc02410

Ганна Прышывалка і Чумка. Фота: @shpitskanal

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Чумка
Пол Первого
стылістка
Прышывалка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
Политика
США снимают санкции с белорусского калия
Политика
Лукашенко освободил 123 политзаключенных, 114 вывезено в Украину (онлайн)
Новости Борисова
В Борисове арестовали активистов Сергея Салаша и Дмитрия Бабицкого
Общество
Компания Meta, которой принадлежит Instagram и Facebook, выявила в Беларуси сеть влияния на польскую аудиторию
Экономика
Лойко: Оплата за ЖКХ будет расти для всех. Никакие «тунеядцы» не заткнут дыру по коммуналке
В мире
Пастухов: Возможно, мы стоим у истоков формирования новых Антанты и Оси в какой-то извращенной постмодернистской упаковке
Спорт
Главный тренер ФК БАТЭ: Хотели сохранить 80 процентов футболистов, но желания не совпадают с возможностями
Политика
МИД Литвы заявил, что в ситуации с контрабандой метеозондами согласился бы на переговоры в Минске, однако есть «но»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
Политика
США снимают санкции с белорусского калия
Политика
Лукашенко освободил 123 политзаключенных, 114 вывезено в Украину (онлайн)
Новости Борисова
В Борисове арестовали активистов Сергея Салаша и Дмитрия Бабицкого
Общество
Компания Meta, которой принадлежит Instagram и Facebook, выявила в Беларуси сеть влияния на польскую аудиторию
Экономика
Лойко: Оплата за ЖКХ будет расти для всех. Никакие «тунеядцы» не заткнут дыру по коммуналке
В мире
Пастухов: Возможно, мы стоим у истоков формирования новых Антанты и Оси в какой-то извращенной постмодернистской упаковке
Спорт
Главный тренер ФК БАТЭ: Хотели сохранить 80 процентов футболистов, но желания не совпадают с возможностями
Политика
МИД Литвы заявил, что в ситуации с контрабандой метеозондами согласился бы на переговоры в Минске, однако есть «но»
ВСЕ НОВОСТИ