Спадчына

ТОП-7 помнікаў Анікейчыка

Анатоль Анікейчык стаў самым маладым народным мастаком БССР (у 40 гадоў!), а напрыканцы жыцця – атрымаў статус ганаровага грамадзяніна Барысава.

Спадчына ex-press.by
0

Анатоль Анікейчык – адзін з найбольш яскравых беларускіх скульптараў савецкай эпохі. Ён быў у ліку першых, хто атрымаў у Беларусі адукацыю скульптара, стаў самым маладым народным мастаком БССР (у 40 гадоў!), а напрыканцы жыцця – атрымаў статус ганаровага грамадзяніна Барысава. Пазнаёмімся з яго найбольш вядомымі працамі.

Фантан “Купалінкі” (1971)

Фантан “Купалінкі” з’явіўся ў Купалаўскім парку ў 1972 г. Гэта быў другі мінскі фантан – да гэтага быў толькі хлопчык з лебедзем у Аляксандраўскім скверы (1874 г.).

Грацыёзныя аголеныя постаці дзяўчын поўныя спакою і гармоніі. Мастацкія крытыкі мяркуюць, што менавіта ад гэтай фантаннай кампазіцыі пачынаецца новая эпоха ў беларускай скульптуры. На змену постсталінскаму рэалізму прыходзіць стыль рамантычны з прысмакам эратызму.

Помнік Янку Купалу (1972)

Помнік быў усталяваны ў парку Янкі Купалы з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння беларускага песняра. Згодна з задумай манумент павінен адлюстроўваць паэта-змагара, і гэта, трэба сказаць, удалося. Аднак многія мінчукі дагэтуль наракаюць аўтараў скульптуры за адсутнасць лірычна-рамантычнага давеску.

Творчы калектыў, у тым ліку і Анатоль Анікейчык, за дадзены помнік атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.

Надмагілле Пятру Машэраву (1980)

Найбольш вядомы беларускі савецкі палітык быў пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Гэта адна з нешматлікіх скульптурных выяў Пятра Машэрава: апроч яе ў Віцебску ёсць помнік, а ў Мінску – мемарыяльная дошка ў гонар лідара БССР.

Мемарыяльны комплекс “Прарыў” (1974)

Адкрыты у гонар подзвігу партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, якія здолелі ў 1944 г прарваць варожую блакаду. На верхняй пляцоўцы ўзвышша, справа ад скульптуры, пахаваны 450 партызан з тых, што загінулі ў час прарыву. Комплекс знаходзіцца ва Ўшацкім раёне.

Помнік Фідэлю Кастра ў Венесуэле

У 2010 г. у цэнтры Каракаса па суседству з будынкам Нацыянальнай Асамблеі быў усталяваны бронзавы партрэт кубінскага лідара. Гэта копія работы Анікейчыка. Арыгінал быў зроблены ў 1973 г. і знаходзіцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея.

Фантан “Юнацтва” ў Мінску

Адзін з самых вядомых фантанаў Мінска ўпрыгожаны скульптурнай кампазіцыяй Анікейчыка. Ужо з 1970-х гадоў дадзеная камазіцыя радуе мінчукоў і з’яўляецца любімым месцам сустрэч.

Помнік Янку Купалу ў ЗША

Помнік Янку Купалу ў Злучаных Штатах (Манро, штат Нью-Ёрк) з’явіўся ў 1973 г. І з тых часоў – гэта любае месца паломніцтва амерыканскіх беларусаў.

***
Анатоль Анікейчык нарадзіўся 11 ліпеня 1932 года ў Барысаве. Скульптар, народны мастак БССР, прафесар. Яго скульптурныя работы ўпрыгожваюць гарады многіх краін свету. У родным для мастака Барысаве знаходзіцца помнік У. Леніну яго аўтарства.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Славутыя землякі
спадчына
Анатоль Анікейчык
скульптура
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ