Спадчына

Віктар Кульбачэнка: скарыцель Эверэста

Няма ў беларускім альпінісцкім спорце больш легендарнай асобы, чым Віктар Кульбачэнка.

Спадчына ex-press.by
0

Няма ў беларускім альпінісцкім спорце больш легендарнай асобы, чым Віктар Кульбачэнка. Вядомы барысавец стаў першым беларускім заваёўнікам Эверэста, і першым, хто зрабіў выклік тром вышэйшым кропкам свету. І ўзняўся на дзве з іх.

Віктар Кульбачэнка: скарыцель Эверэста

Віктар Кульбачэнка нарадзіўся 27 красавіка 1962 года ў Светлагорску. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці ўрач-гігіеніст. Доўгі час жыў у Барысаве, дзе працаваў па спецыяльнасці. У 1981 г. Віктар захапіўся альпінізмам і гэты спорт стаў справай яго жыцця. У 1980-я скарыў вялікую колькасць вяршыняў Каўказа, Паміра, Цянь-Шаня. У іх ліку аказаліся ўсе “сямітысячнікі” СССР (пік Леніна – 7134 м, пік Каржанеўскай – 7105 м, пік Камунізму (Ісмоіла Сомоні) – 7495 м, пік Перамогі – 7439 м, пік Хан-Тенгрі – 6995 м). Адзнакай за апошняе дасягненне стала прысуджэнне Віктару ў 1991 г. неафіцыйнага альпінісцкага звання “Снежны барс”.

У 1994 г. Віктар Кульбачэнка, як адзін з самых вопытных айчынных майстроў, увайшоў у склад першай беларускай нацыянальнай экспедыцыі ў Гімалаі. Было вырашана ўздымацца на трэцюю кропку планеты – гару Канчэнджанга (8598 м). З дванаццаці альпіністаў беларускай каманды, гара скарылася толькі Віктару. Трое чальцоў экспедыцыі з яе не вярнулася, ды і Віктар заставаўся паміж жыццём і смерцю. З лагеру на вышыні 7800 м яму прыйшлося ісці ў адзіноце, да таго ж непасрэдна на вяршыне скончыўся кіслародны балон. Толькі праз шчаслівы выпадак, без кіслароду і ў цемры яму ўдалося знайсці зваротны шлях да выратавальнага намёта. Ён пазбыўся падчас экспедыцыі некалькіх адмарожаных фалангаў пальцаў на левай руцэ, аднак застаўся жывым. Па прыездзе на Радзіму яго чакала званне майстра спорта міжнароднага класа.

Аднак на дасягнутым Віктар вырашыў не спыняцца. У 1998 г. ён у складзе ўзбекскай каманды першым з беларусаў узыйшоў на Эверэст (8848 м). Узыходжанне было не менш складаным, чым папярэдняе. Зноў Віктару прыйшлося спадзявацца толькі на ўласныя сілы, бо ён ішоў у больш хуткім у параўнанні з узбекамі тэмпе. Двойчы яму прыходзілася прасіцца на начлег да індыйскай і японскай экспедыцый. У выніку сольнага ўзыходжання на вышэйшэйшую кропку планеты ён згубіў 8 кілаграм вагі. Аднак справа таго каштавала: наступным разам тройка беларусаў ўзыйдзе на Эверэст толькі ў 2006 г.

2006 г. для Віктара таксама аказаўся значным – пасля доўгага перапынку ён вырашыўся на ўзяцце вяршыні №2 у свеце – гары Чогоры (8611 м). Статыстыка кажа, што колькасць яе скарыцеляў у дзесяць разоў меншая, чым у Эверэста. Пры гэтым гара забірае жыццё кожнага чацвёртага альпініста. Трагічна скончылася і расійская экспедыцыя, у якую патрапіў Віктар Кульбачэнка. З васьмі яе ўдзельнікаў толькі чатыры вярнуліся жывымі. Лавіна накрыла і яго, аднак Віктару пашчасціла выкапацца. На індывідуальнае ўзыходжанне беларус не вырашыўся, хоць да вяршыні заставалася ўсяго 300 м. Але тут прычына была не ў фізічнай сіле і здароўі, а ў маральным баку справы: уздымацца, калі твае сябры загінулі не дазволіла сумленне.

У 2007 г. Віктар загінуў праз няшчасны выпадак падчас падводнай рыбалкі у Маскве. Пахавалі яго ў Жлобінскім раёне, на радзіме бацькі.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ