Спадчына

Янка Маўр: шляхам да Беларусі праз Бытчу

Хто ведае, можа, ніколі і не стаў бы Янка Маўр класікам нашай літаратуры, калі б лёс не закінуў яго на Барысаўшчыну.

Спадчына ex-press.by
0

Пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры Янка Маўр нарадзіўся за сотні кіламетраў ад беларускай мяжы – у латвійскай Лібаве. І хто ведае, можа, ніколі і не стаў бы ён класікам нашай літаратуры, калі б лёс не закінуў яго на Барысаўшчыну.

Дзяцінства цёзкі і аднафамільца расійскага першадрукара Івана Фёдарава не было бясхмарным: рана памёр бацька, беднасць і нястача былі частымі гасцямі ў сям’і маці-самотніцы. Аднак вышкаліла любага сына яна як належыць: пасля Ковенскага рамесніцкага вучылішча ён паступіў у Паневежскую настаўніцкую семінарыю. Што праўда, з апошняй яго выключылі за вальнадумства і сумненні ў рэлігіі; але гэтая непрыемнасць не закрыла перад Іванам шляху да настаўніцтва, якому ён аддаў амаль 30 гадоў, і не перашкодзіла ўзяць сябе ў жонкі дачку святара.

Менавіта ў якасці настаўніка Іван Фёдараў прыехаў на беларускую зямлю, у вёску Бытча. Тут, у мясцовым народным вучылішчы, ён працаваў ад 1903 і да 1906 г. У Бытчы малады настаўнік сустрэў сваё каханне: яго жонкай стала дачка мясцовага святара. Тут ён захапіўся беларускай справай і адсюль накіраваўся на нелегальны настаўніцкі з’езд у вёску Мікалаўшчына, удзел у якім скончыўся звальненнем з працы і доўгім судовым працэсам. Дарэчы, у пратаколе з’езда подпіс Івана Фёдарава стаіць першым: відаць, бытчанскі настаўнік быў сярод ініцыятараў з’езда. Да такога ж меркавання прыйшлі следчыя па настаўніцкай справе, і пасля двухгадовых цяжбаў Фёдараў трапіў пад паліцэйскі нагляд. Дарэчы, з арганізатарам настаўніцкага з’езду Якубам Коласам Янка Маўр пазней стануць сватамі: сын апошняга возьме сабе ў жонкі дачку першага.

Толькі ў 1911 г. Іван Фёдараў атрымаў магчымасць вярнуцца да настаўніцтва: ён уладкаваўся выкладчыкам прыватнай гандлёвай школы Мінска. Настаўнічаў Іван Фёдараў да 1930 г. пакуль не паверыў у свой пісьменніцкі талент.

Вядомым аўтарам Янка Маўр стаў толькі ў другой палове 1920-х гг., калі яму было ўжо больш за сорак гадоў. Пачаў ён амбіцыёзна: з навукова-фантастычнай аповесці без аніводнага дыялогу “Чалавек ідзе”. Пазней выдаў некалькі прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў, дзеянне якіх адбываецца ў самых загадкавых кропках свету – Вогненнай Зямлі, Новай Гвінеі, Інданэзіі, Кітаі, Цэйлоне, Неапалі. Дарэчы свой псеўданім, Янка ўзяў, каб паказаць сваю салідарнасць з гаротнымі каланіяльнымі і залежнымі народамі. Найбольш вядомы твор Янкі Маўра, пэўна, “Палесскія Рабінзоны”, а найбольш паважаны сярод спецыялістаў – прыгодніцкі раман “Амок”. Аднак нягледзячы на тое, што гэтыя і многія іншыя яго кнігі выдаваліся добрымі накладамі, толькі на схіле жыцця да пісьменніка дайшла сапраўдная дзяржаўная ласка: у 1968 г. ён стаў заслужаным дзеячам культуры БССР, а Дзяржаўную прэмію ён атрымаў ўжо пасмяротна.

Пра Маўра ў Бытчы памятаюць дагэтуль. У 1971 г. на будынку школы была ўсталявана мемарыяльная шыльда, прысвечаная пісьменніку. Вясковая школа да свайго закрыцця насіла яго імя. Пры ёй ад 30 кастрычніка 1973 г. працаваў літаратурны музей пісьменніка, дзе былі сабраныя рукапісы, асабістыя рэчы, малюнкі да кніг пісьменніка, яго фотаздымкі.

Частка калекцыі пасля закрыцця школы апынулася ў Барысаве. І цяпер асобнымі прадметамі Янкі Маўра валодаюць Барысаўскі краязнаўчы музей і Беларускамоўная гімназія. У прыватнасці ў гімназійным музеі экспануюцца асабістыя рэчы пісьменніка, фотаздымкі яго сям’і, мэбля з яго спальні і кабінета.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Славутыя землякі
Барысаўшчына
спадчына
Янка Маўр
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Ютуб удалил канал Алексея Талая
Политика
«Разделяй и властвуй». Как Лукашенко создаёт хаос среди номенклатуры
Происшествия
«Не надо сейчас придумывать версий». В ПСО «Ангел» рассказали о фейках вокруг поисков пропавшего мальчика в Березинском районе
Общество
«Работа хирургов встала». Пострадавшей в ДТП беларуске в Таиланде не могут оказать помощь из-за отсутствия крови
В мире
"Реально средневековье". В российских регионах начали отключать мобильный интернет "до конца войны"
В мире
В Украину вернулась болезнь окопов Первой мировой войны — газовая гангрена
Технологии
Apple презентовала авоську-чехол для айфона
Общество
Муж привез жене из Парижа сумку Louis Vuitton за 3800 евро. Реальную цену подарка супруга узнала только после того, как его украли
В мире
"Падёт Украина — падёт и Беларусь"
Происшествия
В Минске школьник выпал из окна шестого этажа. Он погиб
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Ютуб удалил канал Алексея Талая
Политика
«Разделяй и властвуй». Как Лукашенко создаёт хаос среди номенклатуры
Происшествия
«Не надо сейчас придумывать версий». В ПСО «Ангел» рассказали о фейках вокруг поисков пропавшего мальчика в Березинском районе
Общество
«Работа хирургов встала». Пострадавшей в ДТП беларуске в Таиланде не могут оказать помощь из-за отсутствия крови
В мире
"Реально средневековье". В российских регионах начали отключать мобильный интернет "до конца войны"
В мире
В Украину вернулась болезнь окопов Первой мировой войны — газовая гангрена
Технологии
Apple презентовала авоську-чехол для айфона
Общество
Муж привез жене из Парижа сумку Louis Vuitton за 3800 евро. Реальную цену подарка супруга узнала только после того, как его украли
В мире
"Падёт Украина — падёт и Беларусь"
Происшествия
В Минске школьник выпал из окна шестого этажа. Он погиб
ВСЕ НОВОСТИ