Спадчына

Язэп Шпэт: Зэмбінскі “нашанівец”

Барысаўцы “Нашу Ніву” не толькі чыталі, але і друкаваліся ў ёй: адным з актыўных аўтараў быў Язэп Шпэт.

Спадчына ex-press.by
0

На адлегласці ў 100 гадоў становіцца відавочным, што не існавала і напэўна не існуе іншай супольнасці, якая б столькі зрабіла для станаўлення беларускай нацыі і дзяржаўнасці як віленская газета “Наша Ніва”. Энергетыкай гэтага выдання наталяліся Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля, Іван і Антон Луцкевічы, сотні аўтараў і тысячы чытачоў. Барысаўцы “Нашу Ніву” не толькі чыталі, але і друкаваліся ў ёй: адным з актыўных аўтараў быў Язэп Шпэт.

Язэп нарадзіўся 23 лютага 1891 года ў мястэчку Зэмбін. Яго бацька славіўся на ўсю ваколіцу як адораны музыка і спявак – ён быў арганістам зэмбінскага касцёла. Фактычна, ў бацькі Язэп і атрымаў першую адукацыю, а потым быў накіраваны на спасціганне сакрэтаў майстра вытворчасці масла ў Вільню.

У сталіцы беларускага культурнага жыцця Язэп хутка стаў актывістам: гуртаваўся з беларускімі дзеячамі Вільні, жадаў уладкавацца на працу ў “Нашу Ніву”. Аднак лёс склаўся інакш і са сканчэннем навучання Язэп быў вымушаны вярнуцца на Барысаўшчыну. У 1911–1912 ён выконваў абавязкі панскага эканома ў маёнтках Замошша і Казімірава. Але не губляў сувязяў з беларускай справай: асабліва актыўна падтрымліваў сувязі з вядомым гісторыкам беларускай літаратуры і краязнаўцам Рамуальдам Зямкевічам, які настойліва раіў Шпэту запісваць фальклор і народныя абрады. Аднак Язэп увесь час марыў вярнуцца ў Вільню, бліжэй да культурніцкага жыцця, займацца журналістыкай.

Яго жаданні спраўдзіліся толькі ў 1913 г.: ён прыязджае ў Вільню, дзе ў выданні “Беларус” друкуецца яго першае апавяданне “Сіроцкая доля”. У два перадваенныя гады Язэп актыўна друкуецца ў “Нашай Ніве” і “Беларусе” – за гэты час з’явілася больш за 20 яго расказаў. З пачаткам Першай сусветнай вайны Язэп быў мабілізаваны, аднак нават падчас баявых дзеянняў не спыніў супрацоўніцтва з беларускімі выданнямі – дасылаў апавяданні, паведамленні і нататкі з фронта.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. Язэп Шпэт вярнуўся ў родны Зэмбін. Да рэвалюцыі Язэп ставіўся прыхільна. Працаваў сакратаром Зембінскага суда, рахункаводам Плешчаніцкага і Каменскага вучылішчаў, рахункаводам-статыстыкам Барысаўскай МТС, лабарантам на Зембінскім масласырзаводзе. Быў адным з арганізатараў калгасаў, пра што хваліўся у сваіх газетных артыкулах. У савецкі час друкаваўся ў газетах “Звязда”, “Савецкая Беларусь”, “Беларуская вёска” (пад псеўданімамі “Дзядзька Язэп”, “Свой”). Апантана займаўся краязнаўствам: збіраў фальклор, этнаграфічныя матэрыялы, друкаваўся ў часопісе “Наш край”.

У 1930-х па вядомых прычынах спыніў сваю публіцыстычную і грамадскую дзейнасць. Адзінае, што паспеў арганізаваць адзін з першых калгасаў у краі. Напрыканцы 1930-х уладкаваўся бухгалтарам у вясковым калгасе і прапрацаваў там да канца жыцця.

Язэп любіў літаратуру, цікавіўся жывапісам, ткацтвам, вышыўкай, спевамі, танцамі, выпечкай хлеба, аднак найперш ён быў адданым патрыётам сваёй зямлі. Яго словы з эсэ “Бацькаўшчына мая!”, напісаныя ў 1921 г. сталі хрэстаматыйнымі: “Бацькаўшчына мая, родная маці Беларусь! Ты ё для мяне найдаражэйшым, найцаннейшым скарбам: пры табе я жыву кожнай думкай сваёй! Бацькаўшчына Беларусь, люблю я цябе, тваё поле і пожні вялікія, што разьвярнуліся ўсім сваім хараством перад вокам чалавека. Люблю цябе, Беларусь, бо я частка цябе. Люблю цябе, бо ты мая: усюды, дзе я цябе бачу,- бачу сябе. Люблю я гутарку тваю найхарашэйшую і найразумнейшую, бо ў ёй я толькі адчуваю, што я праўдзівы сын Беларусі. Люблю цябе, мая мова родная, ты для мяне - неацэнны скарб, бо ты ўліта мне ў душу маёй маткаю роднай, калі яшчэ быў у калысцы…”

Памёр Язэп Шпэт 21 студзеня 1955 г., але захаваў пра сябе светлую памяць аднавяскоўцаў.
Алесь Лапо

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Славутыя землякі
Язэп Шпэт
Зэмбін
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ