Спадчына

Ганна Цюндзявіцкая: барысаўская гаспадыня

“Літоўская гаспадыня” Ганны Цюндзявіцкай як мінімум сем разоў выдавалася на польскай мове і ўжо два – на беларускай.

Спадчына ex-press.by
0

У сучасных беларускіх энцыклапедыях мы не знойдзем звестак пра Ганну Цюндзявіцкую, а між іншым яе “Літоўская гаспадыня” як мінімум сем разоў выдавалася на польскай мове і ўжо два – на беларускай. Ганну можна смела назваць самай папулярнай жанчынай-аўтаркай з беларускіх земляў першай паловы ХІХ ст., а напэўна што і самай карыснай!

Сучаснае выданне "Літоўскай гаспадыні"

На жаль, пра жыццё Ганны засталіся вельмі скупыя звесткі. Што тут казаць, калі нават кнігу, справу ўсяго свайго жыцця, яна выдала ананімна... Прычынай таму сталі сацыяльныя забабоны: у першай палове ХІХ стагоддзя літаратурная дзейнасць была справай выключна мужчынскай. Тым больш што не належыла шляхцянкі, прадстаўніцы знатнага роду, апісваць брудныя сялянскія справы: кшталту, догляд свіней, чыстку хлявоў, альбо знішчэнне палявых мышэй.

Нарадзілася Ганна 18 ліпеня 1803 г. ў Каралішчавічах (зараз вёска знаходзіцца ў некалькіх кроках ад мінскага мікрараёна Шабаны). Яе бацька Міхал Прушынскі быў паважаным чалавекам у губерні, займаў пасаду мінскага падкаморага. Выйшаўшы замуж за маршалка шляхты Барысаўскага павета Юзафа Цюндзявіцкага (вяселле адбылося 19 лістапада 1926 г.), Ганна пераехала ў Кішчыну Слабаду, родавую рэзідэнцыю мужа. Сям’і Цюндзявіцкіх пашчасціла на дзяцей: тут раслі два сыны і чатыры дачкі. Сям’я была гасціннай: бывалі тут паэт Антоні Эдвард Адынец і браты-навукоўцы Антоні і Еўстафі Тышкевічы.

Ганна спраўлялася не толькі з роляй маці і гаспадыні, але актыўна займалася вывучэннем сялянскага быцця. Назірала, як працавітыя сяляне рупяць аб гаспадарцы: даглядаюць худобу, захоўваюць прадукты, шыюць адзенне і гатуюць прысмакі. Усё гэтае Ганна збірала і запісвала, каб у рэшце рэшт выдаць пад адзінай вокладкай у 1848 г. у Вільні. Выданне атрымалася энцыклапедычным. Пра гэта гаворыць ужо яго назва: “Літоўская гаспадыня, ці навука аб утрыманні ў добрым стане хаты і забеспячэнні яе ўсімі прыправамі і запасамі кухоннымі і аптэкарскімі і гаспадарчымі, а таксама гадаванні і ўтрыманні скаціны, птушкі і іншай жывёлы адпаведна спосабам найбольш выпрабаваным і правераным вопытам і да таго ж самым танным і простым”. Работа складаецца з прадмовы, шаснаццаці раздзелаў і невялічкага дадатку. У прыватнасці ў асобных раздзелах распавядаецца пра тое, як трэба даглядаць кароў, валоў, авечак, свінняў, птушку; як трэба захоўваць вяндліны, саліць мяса і рыбу, вырабляць масла і сыры, пекчы хлеб, рабіць салодкія прысмакі і алкагольныя напоі. Асобная і даволі аб’ёмная частка кнігі прысвечана выкарыстанню касметыкі.

Карацей, атрымалася сапраўдная гаспадарчая энцыклапедыя на ўсе выпадкі жыцця. Нездарма і сёння выданне карыстаецца вялікім попытам у Беларусі: першы наклад перавыдання кнігі ў 1993 г. склаў 50 тысяч экзэмпляраў!

Вядома, што апроч “Літоўскай гаспадыні” Ганна падрыхтавала да друку “Гаспадарчы штогоднік”, які двойчы выдаваўся ў Вільні ўжо пасля яе смерці, а таксама напісала, але ўжо не паспела выдаць, кнігу пра лячэнне сялян. Памерла Ганна ў росквіце жыццёвых сіл, ў 1850 г. у Кішчынай Слабадзе, дзе і была пахавана.

Выданне Літоўскай гаспадыні 1873 года
Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ