Спадчына

Старабарысаўская старонка Андрэя Грамыкі

Шматгадовы міністр замежных спраў СССР Андрэй Грамыка ў далёкім 1930 г. прыехаў па навуку ў Старабарысаў

Спадчына ex-press.by
0

Будучы адзін з найбольш вядомых палітычных дзеячаў савецкай эпохі, тонкі дыпламат і шматгадовы міністр замежных спраў СССР Андрэй Грамыка ў далёкім 1930 г. прыехаў па навуку ў Старабарысаў. І хоць барысаўскі этап жыцця будучага палітыка быў зусім непрацяглым, аднак стаў шмат у чым вырашальным для яго лёса.

Пасля сканчэння гомельскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча, Андрэй Грамыка вырашыў перайсці на наступную ступеньку ў сістэме адукацыі, і выбраў старабарысаўскі сельска-гаспадарчы тэхнікум.


Грамыка ў тэхнікуме. У першым шэрагу другі злева


Пасяліўся Андрэй у знакавым для ўсёй Барысаўшчыны архітэктурным будынку – “Доме Напалеона”. У сваіх мемуарах “Памятнае” Андрэй Грамыка ўзгадвае: “Дом, у якім мне прыйшлося жыць, быў драўляным, аднапавярховым. Але пабудавалі яго калісьці з пэўным архітэктурным густам. Гэты дом быў знакаміты перш за ўсё тым, што ў ім ночыў Напалеон Банапарт. Здарылася гэта тады, калі імператар разам з рэшткамі сваёй разгромленай арміяй уцякаў з Расіі. Прыблізна за кіламетр ад дома цячэ ўвайшоўшая ў гісторыю рака Бярэзіна”. Дыпламат не абмінуў увагай, той “факт”, што хоць той дом і называлі “напалеонаўскім”, аднак “звычайна ўкладвалі ў гэта грунтоўную порцыю сарказма ў адрас імператара-банкрута, якога гісторыя парадзіла, здавалася, толькі для таго, каб у настаўленне нашчадкам спачатку падняць на вяршыню славы, а потым бязлітасна скінуць уніз”.

У 1931 г., у Старабарысаве, спраўдзілася запаветная мара Андрэя Грамыкі – яго прынялі ў шэрагі камуністычнай партыі. “Стаць камуністам марыў з тых часоў, калі пачуў, што ёсць такая партыя, якая выказвае і адстойвае інтарэсы народа, а гэта было ў тыя гады, калі пачаў разумець розніцу паміж бедняком і памешчыкам”. Перспектыўнага хлопца, выхадца з сялян і былога камсамольскага актывіста, хутка прыкмецілі і ўжо на першым справаздачным зборы партыйнай ячэйкі выбралі сакратаром. Гэта быў няпросты час для савецкай грамадскасці: на яго прыходзіцца актыўнае ажыццяўленне калектывізацыі, раскулачванне і першая хваля палітычных рэпрэсій. Пра адмоўныя бакі палітычнага жыцця тых часоў Андрэй Грамыка не ўзгадвае, ідэалізуючы: “Чальцы партыі ў той перыяд – зрэшты, як і ва ўсе перыяд гісторыі нашай дзяржавы – былі наперадзе, на самых важных, самых цяжкіх участках. Мы не толькі вялі тлумачальную работу, не толькі агітавалі за палітыку партыі. Тады галоўнай тэмай была калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Мы першымі ішлі на суботнікі і нядзельнікі; калі трэба, нарыхтоўвалі дровы, разгружалі вагоны, нас кідалі туды, дзе патрабаваліся працоўныя рукі. З энтузіязмам мы браліся за любую справу, на якую нас адсылалі.”

Старабарысаў стаў знакавым не толькі для фармавання вектара грамадска-палітычнай дзейнасці Андрэя Грамыкі, але і для асабістага жыцця. У 1930 г. ён пазнаёміўся з дзяўчынай з сялянскай сям’і Лідзіяй Грыневіч і хутка зрабіў ёй прапанову, аднак вяселле на год адцягнула жалоба па маці нявесты. Тым не менш шлюб быў зарэгістраваны ў 1931 г., а ўжо ў наступным годзе на свет з’явіўся першынец – Анатоль.


Андрэй и Лiдзiя


Засталіся на старонках успамінаў Андрэя Грамыкі радкі і пра знаёмства з выбранніцай: “Звярнуў я на яе ўвагу выпадкова, а потым ужо не мог не думаць пра яе. А думкі, як, верагодна, часта бывае ў такіх выпадках, панесліся ў пэўным накірунку: “мне ўжо пераваліла за 20. Час падумаць пра тое, як жыць далей”. Рашэнні ў такім узросце, ды яшчэ і па такім пытанням прымаюцца часам з хуткасцю маланкі. Я не быў выключэннем. Хутка з ёй пазнаёміўся. Скарылі мяне прыгажосць, сціпласць, прывабнасць і яшчэ штосьці няўлоўнае, чаму, магчыма, не існуе і назвы. Гэта, як мне здаецца,– самая дзейсная “зброя” жанчыны, і ад яе, пэўна, мужчына ніколі не навучыцца абараняцца”. З жонкай Лідзіяй у Андрэя Грамыкі жыццё склалася – у іх нарадзілася двое дзяцей: Анатоль, доктар гістарычных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, і гісторык і рэдактар Эмілія.

Зрэшты, у Старабарысаве Андрэй Грамыка не затрымаўся: у 1931 г. ён паступіў у эканамічны інстытут у Мінску, а ў 1939 г. ён трапіў у штат Наркамата замежных спраў СССР, тым не менш пачаткі актыўнай палітычнай дзейнасці і сямейнага ладу прыйшліся старабарысаўскі перыяд яго жыцця.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Славутыя землякі
спадчына
Андрэй Грамыка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевiч: Лукашэнка спальвае масты на Захад. Магчыма ён цяпер ужо ў такім стане, што і ня здольны пярэчыць Пуціну
В мире
Слишком глубокий кризис. Есть ли выход из противостояния в Грузии
Экономика
Лев Львовский: Большинство уехавших белорусов готовы вернуться
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» в Хабаровске нанесло поражение местному «Амуру»
Политика
Класковский: Лукашенко добился ядерных гарантий защиты своего режима. Но Беларусь платит за это страшно дорогую цену
Новости Жодино
В Жодино начали устанавливать главную елку города. Фотофакт
Новости Жодино
В Жодино женщину сбили у проходной БЕЛАЗа. Фотофакт
Новости Жодино
Когда остановка — это «подвиг», а чиновник — почти «святой». Житель Жодино — о Турчине и остановке в Будагово
Культура
Лию Ахеджакову предложили заменить на дипфейк в «Ирония судьбы, или с легким паром!»
Общество
«Мой стиль — худеть, лежа на диване». Минчанин сбросил 50 килограммов без пробежек и тренажерного зала
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевiч: Лукашэнка спальвае масты на Захад. Магчыма ён цяпер ужо ў такім стане, што і ня здольны пярэчыць Пуціну
В мире
Слишком глубокий кризис. Есть ли выход из противостояния в Грузии
Экономика
Лев Львовский: Большинство уехавших белорусов готовы вернуться
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» в Хабаровске нанесло поражение местному «Амуру»
Политика
Класковский: Лукашенко добился ядерных гарантий защиты своего режима. Но Беларусь платит за это страшно дорогую цену
Новости Жодино
В Жодино начали устанавливать главную елку города. Фотофакт
Новости Жодино
В Жодино женщину сбили у проходной БЕЛАЗа. Фотофакт
Новости Жодино
Когда остановка — это «подвиг», а чиновник — почти «святой». Житель Жодино — о Турчине и остановке в Будагово
Культура
Лию Ахеджакову предложили заменить на дипфейк в «Ирония судьбы, или с легким паром!»
Общество
«Мой стиль — худеть, лежа на диване». Минчанин сбросил 50 килограммов без пробежек и тренажерного зала
ВСЕ НОВОСТИ