Спадчына

Мікалай Шатаў: барысаўскі асілак

Гісторыя цяжкай атлетыкі ў Барысаве пачалася задоўга да ўсталявання сусветнага рэкорда Андрэем Арамнавым на Алімпійскіх гульнях-2008 у Пекіне.

Спадчына ex-press.by
0

Гісторыя цяжкай атлетыкі ў Барысаве пачалася задоўга да ўсталявання сусветнага рэкорда Андрэем Арамнавым на Алімпійскіх гульнях-2008 у Пекіне. У далёкі міжваенны час на ўвесь свет гучала імя барысаўскага асілка Мікалая Шатава (на фота).

Мікалай Шатаў не належаў да ліку прыродных асілкаў. Ён рос спрытным зграбным, але хударлявым хлапчуком. Часта хварэў, пакутаваў на малакроўе. У той час ніхто і падумаць не мог, што праз дзясятак гадоў ён стане першым савецкім штангістам, які ўсталюе сусветны рэкорд. З прычыны худзізны падчас цяжкаатлетычных трэніровак у барысаўскай спортзалі над ім часта жартавалі. Але сваёй настойлівасцю ён дамогся павагі, і яшчэ ў юнацкім узросце здолеў ўсталяваць рэкорд горада: пры вазе ў тры пуды (менш за 50 кг) Мікалай штурхнуў 202,5 фунтаў (амаль 83 кг). У хуткім часе, пасля пераезду ў Мінск і навучання ў Мінскім тэхнікуме фізічнай культуры, Мікалай стаў рэкардсмэнам Беларусі. Па сканчэнні навучання Мікалай пераехаў у “паўночную сталіцу” – Ленінград.

Сусветную вядомасць Мікалай Шатаў набыў 17 чэрвеня 1934 г., калі на традыцыйных спаборніцтвах паміж штангістамі Масквы і Ленінграда пад яго напругай не выстаяў рэкорд свету ў дысцыпліне “рывок левай рукой”. Мікалай ўзняў над галавой вагу ў 78,4 кг, і амаль на кілаграм пераўзышоў рэкорд швейцарца Эшмана. Але доўга рэкорд не прастаяў, і ў хуткім часе Шатаву прыйшлося бараніць свой дасягненне: ён узняў вагу ў 80,9 кг.

Да Другой сусветнай вайны Мікалай Шатаў стаў вельмі папулярным у Савецкім Саюзе: ў 1938 г. па апытанню чытачоў газеты “Чырвоны спорт” ён быў прызнаны лепшым спартсмэнам года. На той час Мікалай быў ужо шасціразовым чэмпіёнам Савецкага Саюза ў катэгорыях 62, 67,5 і 75 кг. і меў за сабой шэраг рэкордаў, якія, на жаль, не былі прызнаныя Міжнароднай федэрацыяй гіравога спорту і фізічнай культуры: структура не рэгістравала рэкорды, якія ўсталёўваліся на спаборніцтвах па-за яе эгідай. І таму да прыкладу сусветны рэкорд, усталяваны Мікалаем Шатавым на ўсесаюзных спаборніцтвах 1938 г. ў класічным траеборстве не быў залічаны. Рэзультат у 365 кг перавышаў сусветны рэкорд амерыканца Антоні Тэрлацо на 7,5 кг, але ў гісторыі ён быў зафіксаваны выключна як рэкорд Савецкага Саюза.

Па палітычных прычынах Шатаў не мог удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах “капіталістычных” краін і таму адзіным замежным поспехам штангіста стала перамога ў 1937 г. на Сусветнай Працоўнай Алімпіядзе ў Антверпэне. Сваю моц на міжнародных спаборніцтвах Мікалай здолеў паказаць толькі ў 1947 г., калі ён ва ўзросце 38 гадоў перамог у сярэдняй вазе на чэмпіянаце Еўропы. Дадзенаму поспеху папярэднічаў удзел Шатава ў вайне.

У гады Другой сусветнай вайны Мікалай Шатаў ваяваў у Асобнай мотастралковай брыгадзе спецыяльнага прызначэння (АМБСП), з якой фармаваліся дыверсійныя і выведніцкія групы для вядзення ваенных дзеянняў ў тыле ворага. Быў партаргам у славутым партызанскім атрадзе “Слаўны” і камандзірам адной з дыверсійных груп. Цяжкае раненне ў 1943 г. прыпыніла ўдзел Мікалая ў вайне, але не перарвала яго спартыўную кар’еру. Пасля вайны, апроч еўрапейскага поспеху, Шатаў тройчы станавіўся чэмпіёнам СССР. Усяго за кар’еру ён адзінаццаць разоў узыходзіў на верхнюю прыступку чэмпіянатаў Савецкага Саюза і 45 разоў усталёўваю усесаюзныя рэкорды.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры Мікалай узначаліў трэнерскі штаб савецкіх цяжкаатлетаў. Менавіта Шатаў рыхтаваў савецкіх асілкаў да ўдзелу ў першых Алімпійскіх гульнях з удзелам Савецкага Саюза 1952 г. у Хельсінкі (савецкія цяжкаатлеты здолелі заваяваць 3 залатыя і 3 срэбныя медалі) і 1956 г. у Мельбурне (3 залатыя і 4 срэбныя медалі). Атрымаў званне Заслужанага трэнера СССР.

Памёр Мікалай Шатаў 7 сакавіка 1992 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Славутыя землякі
спадчына
Мікалай Шатаў
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ