TuTak

Як прайшоў фестываль незалежнай беларускай культуры ва Ўроцлаве. 10 фота і відэа

Сабралi лепшыя здымкi.

TuTak ex-press.by
0

З 1 па 8 кастрычніка ва Ўроцлаве праходзіў XI фестываль незалежнай беларускай культуры, на яго завiтала Святлана Ціханоўская. У межах фестывалю адбылося шмат цiкавага i захапляльнагa на любы густ: майстар-клас па вырабе выцінанкі, паказ фiльму Марыі Тамковіч «На жыва», выстава фатаграфіі «Цягнік Мінск-Уроцлаў» і шмат іншага.

Паэтычна-літаратурны вечар з Уладзімірам Някляевым

Моцныя вершы, якiя Ўладзімір Някляеў чытаў на творчай сустрэчы, актуальны для Беларусі як 25 гадоў таму, так i зараз. Дзякуй спадару за тое, што ён усімі сваімі сіламі бароніць беларускую культуру.

F7 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Паэтычна-літаратурны вечар з Уладзімірам Някляевым.

Выстава «Союзная палата»

«Союзная палата» (2022-2023) — сатырычны анімацыйны серыял ад кампаніі NEXTA, намаляваны і ажыўлены ў тэхніцы stop motion мастачкай Аляксандрай Канафальскай. Падзеі адбываюцца ў недалёкай будучыні, калі несталеючыя душой дыктатары трапляюць у псіхіятрычную клініку з разладам культу асобы і перакрыўленай карцінай рэальнасці. Лекар Сцяпан Пуціла праводзіць тэрапію, абвяргаючы галоўныя міфы пацыентаў.

F2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава «Союзная палата».

Фiльм Марыі Тамковіч «На жыва»

Зняты па рэальных падзеях фiльм мае працягласць 14 хвiлiн. Кранальная карцiна пра двух журналicтак, якiя рабiлi рэпартаж з месца мірнай дэманстрацыi памяці забітага да смерці Рамана Бандарэнкі ў Мінску. Людзi былi жорстка разагнаны міліцыяй. Пра гэта свет даведаўся дзякуючы дзяўчатам незалежнага беларускага тэлеканалу. У мэтах бяспекі яны робяць стрым з вокнаў суседняй кватэры. Калі міліцыя пачынае страляць па дэманстрантах, адна з жанчын заўважае міліцэйскі дрон...

F3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
На паказе фільму «На жыва».

Майстар-клас па роспісу пернікаў

Дзецi акунулicя ў свет творчасці і чараўніцтва. На майстар-класе яны ператварылі звычайныя пернікі ў сапраўдныя творы мастацтва. Дзецям распавядалi пра пернікі, ўзгадалi пернікавыя казкі i размалявалі пернікі.

F5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Майстар-клас па роспісу пернікаў.

Мылаварны майстар-клас

На творчым занятку па мылаварэнню дзяцей пазнаёмiлi з дзіўным прыкладным мастацтвам. Гэта захапляльны занятак, вынікам якога з'явілася зробленае сваімі рукамі фігурнае мыла. Дзецi даведалicя пра вытокі мылаварэння, пазнаёмiлicя з кампанентамі, з якіх вырабляецца натуральная касметыка, зрабiлi сваё мыла, выбраўшы водары і дэкор па жаданнях.

F10 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Занятак па мылаварэнню. Фота przejscie.dialogu. 

Выстава фатаграфіі «Цягнік Мінск-Уроцлаў»

Выстава прадэманстравала ўзаемасувязь паміж двума гарадамі – Мінскам і Ўроцлавам. Аб’ядноўваючы разам фатаграфіі архітэктурных аб'ектаў і характэрных месцаў абодвух гарадоў, экспазiцыя раскрывае падобныя рысы і пераказвае агульную гісторыю беларусаў і палякаў.

F8 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава фатаграфіі «Цягнік Мінск-Уроцлаў».

Вакальна-тэрапеўтычны варштат

Спявачка, выкладчыца па вакалу, кампазітарка і вакальная тэрапеўтка Аквалерыя правяла майстар-клас для дзяўчын і жанчын. Ix чакалi дыхальныя і артыкуляцыйныя практыкаванні, расслабленне цела і рухі пад музыку. Жанчыны гучалi і спявалi, а напрыканцы вывучылi і заспявалi народную песню. Некаторыя дзяўчаты прызналicя, што палюбілi свой голас і атрымалi пазітыўныя эмоцыі.

F9 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Вакальна-тэрапеўтычны варштат.

Майстар-клас па вырабе выцінанкі

Выцінанка — гэта наша нацыянальная традыцыя, а майстэрства стварэння выцінанак — гэта шлях да нашай культурнай спадчыны. Кожны i кожная маглi паспрабаваць свае сілы ў творчасці і стварэннi ўласныx шэдэўрaў. Сучасная беларуская выцінанка адрозніваецца разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, дызайнерскімі рашэннямі, але заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы.

F6 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Майстар-клас па вырабе выцінанкі.

Адкрыццё сезону «МОВА НАНОВА» з Кацярынай Ваданосавай

Музыка, тэлевядоўца, рэканструктарка традыцыйных і гістарычных строяў Кацярына Ваданосава распавяла пра беларускі традыцыйны строй, яго адметнасці, лакальныя асаблівасці, працэс стварэння, а, самае галоўнае, паказала сваю, уласнаруч зробленую, калекцыю народных строяў.

F4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Кацярына Ваданосава.

Канцэрт «Край»

Канцэрт Кацярыны Ваданосвай і Аляксандры Канафальскай. Былі любімыя песні і дзівосныя малюнкі пяском. Таксама да беларусак далучыліся гурт «Летапіс» і «Беларускія традыцыйныя танцы ва Ўроцлаве».

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 

Публикация от Беларусы Уроцлава⚪️🔴⚪️ (@supolka_bel_wro)

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ