5 кастрычніка ва Уроцлаве (Польшча) адбылося адкрыццё выставы «Союзная палата» ад Аляксандры Канафальскай і творчай прасторы «Мапа жаданняў». Выставу можна пабачыць ў межах XI Фестывалю незалежнай беларускай культуры і пры падтрымцы NEXTA.
«Союзная палата» (2022-2023) — сатырычны анімацыйны серыял ад кампаніі NEXTA, намаляваны і ажыўлены ў тэхніцы stop motion мастачкай Аляксандрай Канафальскай.
Падзеі адбываюцца ў недалёкай будучыні, калі несталеючыя душой дыктатары трапляюць у псіхіятрычную клініку з разладам культу асобы і перакрыўленай карцінай рэальнасці. Лекар Сцяпан Пуціла праводзіць тэрапію, абвяргаючы галоўныя міфы пацыентаў.
Для стварэння пяці эпізодаў спатрэбілася незлічальная колькасць акварэльных дэталяў, якія і сталі асновай выставы.
Пабачыць выставу можна тут: Przejście Dialogu (Sala Kinowa), ul. Świdnicka 19, Wrocław. Яна будзе дзейнічаць да 8 кастрычніка ў часы працы Przejścia Dialogu.
Уваход вольны.
Даслаць навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!