Новости Борисова

«Замест электроннага смецця — 700 кветак». Як праходзяць сямейныя эка-пікнікі ў Польшчы

Беларуская сям'я далучылася да «Суботы з Зялёным Уроцлавам».

Новости Борисова ex-press.by
0

Беларуская сям’я далучылася да свята «Субота з Зялёным Уроцлавам» і распавяла EX-PRESS.BY, як праходзіць сямейны пікнік у Польшчы.

Ec7 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

На свята прыйшлі сотні мясцовых жыхароў. Фота з архіва гераіні.

#TogetherToTheGoal

На фэсце можна было атрымаць хатнiя кветкi ў абмен на электронныя адходы. Палякi даволi актыўна здавалi старую тэхнiку i электронiку.

Ec3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Грузавік са старой тэхнікай. Фота з архіва гераіні.

У парку арганiзавалi дзясяткi гульняў і майстар-класаў. Госці з цiкаўнасцю знаёмiлicя з экалагічнымi гарадскімi праектамi, дарослыя і дзеці далучалicя да ёгi на адкрытым паветры, a потым чакалi «Кола фартуны» i змагалicя за галоўныя прызы — электрасамакат і ровар.

Ec1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

За 5 хвілін на велатрэнажоры давалі торбу для тэлефона на ровар. Фота з архіва гераіні.

Маштабны эка-пікнік адбываўся пад лозунгам #TogetherToTheGoal (разам — да мэты).

Барысаўчанка Вольга* кажа, што раней яна на такiя фестывалi не трапляла. Разам з мужам яны здалi непатрэбныя блэндар, кавамолку, калонку. Замест гэтага электроннага смецця яны атрымалi ліставыя кветкі (увогуле iх было 700 штук).

Ec8 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Лаванду давалі за правільныя адказы на экалагічныя пытанні. Фота з архіва гераіні.

Дзецям спадабалicя майстэрні па перапрацоўцы адкiдаў, майстар-класы аб тым, як не выкідваць ежу, даглядаць за раслiнамi, сартаваць смецце. Было шмат майстар-класаў для дзяцей, гульняў.

Ec4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Гульні для дзяцей. Фота з архіва гераіні.

«Выйграць можна было квiток у аквапарк, плед, бясплатны занятак у школе танцаў»

— Мы былі ў прыемным шоку ад размаху пікніка. Столькі актыўнасцей, падарункаў, прызоў. Напрыклад, пакруціць на велатрэнажоры каля 5 хвілін — торбачка для тэлефона на ровар, адказаць на пытанні аб прыродзе і камарах — экаторба з тканiны, лавандавы водар або маскітная сетка ў падарунак. Таксама за адказы на пытанні дарылі жывую лаванду ў гаршках, — кажа беларуска.

Ec5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Парк, у якім праходзіў экафестываль. Фота з архіва гераіні.

Тыя, хто прыносілі непатрэбную электроніку і бытавую тэхніку, атрымлівалі кветкі ў падарунак. Для дзяцей было шмат конкурсаў. Для ўсіх быў арганізаваны квэст: трэба было сабраць 5 пячатак на розных станцыях, потым пачакаць у чарзе і пакруціць кола фартуны. Выйграць можна было квiток у аквапарк, плед, бясплатны занятак у школе танцаў, торбу з прыемнымі падарункамі ад фундатара, драўляныя галаваломкі і іншае.

Ec9 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Кола фартуны. Фота з архіва гераіні.

Вольга падкрэслiвае, што дзеці з задавальненнем саджалі хатнія расліны, угадвалі, з якога насення якая гародніна вырастае:

— На захапляльнай зоне з драўлянымі скрынямi для смецця і відамі смецця вучыліся сартаваць яго, з непатрэбных матэрыялаў рабілі новыя DIY-рэчы. Для сем'яў з дзецьмі рознага ўзросту былі арганізаваны традыцыйныя актыўнасці на свежым паветры. Дзецям запляталі афракасічкі, таксама жадаючыя бралі ўдзел у віктарынах ад аквапарку і іншых партнёраў.

Ec6 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Актыўнасць для дзяцей пра тое, як збipaць смецце асобна. Фота з архіва гераіні.

Дадому беларусы вярнуліся з прыемнымi i патрэбнымi падарункамi: шоперамi, экакубкамi, маскiтнай сеткай i торбачкай на ровар.

*iмя зменена

Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Уроцлаў
экалогія
экапікнік
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Цветочный сюрприз из Instagram: как жодинец лишился 456 рублей
Новости Жодино
Перед февральскими праздниками у жодинцев есть повод запастись водой заранее
Новости Борисова
На утреннем пожаре в Жодино пострадали двое человек. Фотофакт
Новости Борисова
В Большой Ухолоде чистят котел в котельной, чтобы стало не так прохладно
Новости Борисова
От 3,5 до 4 рублей за цветок: в Борисовском лесхозе вырастили 70 000 тюльпанов к 8 Марта
TuTak
Любовь сильнее границ: как беларуска Алена строит новую жизнь в Польше и передает частичку тепла семье в Борисов
Общество
«Это неизвестно и непонятно». Белорусское модельное агентство «Студия Тамара» прокомментировало появление своей переписки в «файлах Эпштейна»
Политика
ОПК предлагает назначить пенсию и льготы участникам современного белорусского партизанско-сопротивленческого движения
Политика
Лукашенко назвал недавние кровопролитные протесты в Иране "проверкой на зрелость институтов власти"
В мире
В Харьковской области российский дрон попал в дом: погибли два годовалых мальчика, двухлетняя девочка и их отец
ВСЕ НОВОСТИ