TuTak

«Прыкладна 10% у зняволенні зараз — гэта жанчыны». Ва Ўроцлаве прэзентавалі кнігу «Камера#18»

Гэта твор пра 11 жанчын, якія падчас пратэстаў у 2020 годзе патрапілі за краты.

TuTak ex-press.by
0

5 кастрычніка ва Ўроцлаве прэзентавалі кнігу «Камера#18». У ёй апісаны гісторыі беларусак, якія былі рэпрэсаваныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Кніжка прадстаўляе падзеі пратэсту з перспектывы адзінкі жанчын, якія апісваюць, як функцыянуе рэжым у Беларусі.

Кнігу выдала фундацыя ByProsvet у жніўні 2023 года, у гадавіну пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. Тэкст сабраў Валеры Панюшкін, а пераклад з рускай мовы на польскую выканалі Катаржына Тачынская і Войцех Творак.

Kam1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Кніга «Камера#18».

У сустрэчы прынялі ўдзел: беларуска Таццяна Гайдук — настаўніца і адукатарка на тэму Халакоста ў Беларусі; полька Катажына Тачынская — дацэнтка на Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук; паляк Войцэх Творэк — дацэнт на кафэдры Іудаістыкі імя Тадэвуша Таўбэ Ўроцлаўскага ўніверсытэта.

— У 2020 годзе была надзея, што будзе добра, што перамены адбудуцца, — кажа беларуска Таццяна Гайдук. — У маёй сям'і 9 жніўня было свята, мы стаялі ў нядзелю цэлую гадзіну, каб прагаласаваць. Была атмасфера свята, у белым і чырвоным адзенні. Увечары мы хацелі паглядзець пратаколы, але там была міліцыя.

З 9 па 11 жніўня мы ішлі на вуліцу і не ведалі, што будзе. Крамы зачыненыя, інтэрнэту няма. На вуліцах і ў зняволенні ў Беларусі быў гвалт. Многія выходзілі на маршы: настаўнікі, моладзь, працоўныя. Была надзея, што мы можам зрабіць перамены з кветкамі і мірнымі акцыямі. Кніга таксама мае надзею і сілу.

«Без ежы, вады, лекаў, адзення, сродкаў гігіены і амаль без паветра былі зачынены 36 жанчын»

Таццяна прызнаецца, што ў яе галаве яшчэ 2020 год, калі была надзея, што ўсё будзе добра, а з іншага боку — сённяшні дзень і вір рэпрэсій, калі не ведаеш, што будзе далей.

Паводле яе слоў, вельмі шмат жанчын выехалі з Беларусі:

— У 2020 практычна ўсе ведалі, што ў суботу быў марш жанчын, а ў нядзелю — для ўсіх. Але і з іншага боку іх затрымлівалі гэтак жа цвёрда, як і мужчын, і таксама да іх ставіліся. Прыкладна 10% у зняволенні зараз — гэта жанчыны. Многія сем'і былі вымушаны выехаць з краіны, бо жанчынам пагражалі, многія дзеці растуць без мам, таму што мамы ў турме.

Kam3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Аўтографсесія на прэзентацыі кнігі.

Пра кнігу дзяўчына дадае:

— У адзінаццаціметровай камеры #18 мінскай следчай турмы на вуліцы Акрэсціна амаль тыдзень без ежы, вады, лекаў, адзення, сродкаў гігіены і амаль без паветра былі зачынены 36 жанчын. Пасля вызвалення нам удалося пагаварыць з 11-ю з іх.

Аб ByProsvet, які выдаў кнігу, Таня распавяла так:

— Гэта праект нарадзіўся ў 2020 годзе. Гэта быў самвыдат, мы выдавалі «Ведамасці», зараз гэта не толькі кніга «Камера 18», але і іншыя праекты. Напрыклад, мы расказваем пра вялікіх жанчын у гісторыі, а таксама працягваем друкаваць самвыдат у Беларусі.

«Руская мова дае голас людзям расказаць сваю гісторыю»

— Кніга — гэта частка мультымедыйнага праекта «Аўгуст 2020», — дадае Войцэх. — Там сабраны 280 гісторый, столькі чалавек пагадзіліся расказаць іх. У кнізе кожная гераіня распавяла, як яе жыццё змянілася пасля пратэстаў. 1-я частка — гэта храналагічнае апавяданне: аб затрыманні, зняволенні і выхадзе на волю. 2-я частка — партрэты гэтых гераінь (на польскай гучыць — багатыркі), якія сабраны пасля іх выхаду на волю.

У зборніку можна сустрэць менскія лакалізмы і элементы мовы, якія было складана перакласці.

— Напрыклад, слова «аўтазак» няма ў польскай мове. Быў цэлы працэс пошуку прыдатнага слова. Мы перакладалі з расейскай мовы. Зараз яна з'яўляецца імперыялістычнай мовай краіны-агрэсара, але з іншага боку яна дае голас людзям расказаць сваю гісторыю.

Войцэх падкрэсліў, што таксама важна, каб гэтыя гісторыі былі на беларускай мове. Дарэчы, цяпер ідзе праца над кнігай на нашай роднай мове.

Таццяна кажа, што, магчыма, калі б кніга была не на рускай, яе б не пераклалі на англійскую і польскую мовы.

Kam4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
На прэзентацыі кнігі.

Адна з дзяўчын-гераінь з кнігі распавяла, як з'явілася кніга:

— Мы дамовіліся з дзяўчатамі, што мы выйдзем і будзем усім расказваць, што там было. Усе гэтыя жанчыны былі ў адной сітуацыі, разумелі, што важна стварыць такую кнігу. Зараз большая частка з іх знаходзіцца ў эміграцыі, але ёсць маленькая частка тых, хто засталіся ў Беларусі.

На пытанне, што дала праца перакладчыкам, Войцэх адказвае наступнае:

— Для мяне гэта была новая, але ў той самы час вельмі важная праца. Яна мае вялікае значэнне, бо сітуацыя, якая недзе існавала, адрадзілася ў рэальных гісторыях, вельмі выразных і яскравых.

Катажына дадае:

— У кнізе шмат веры і надзеі, што можа быць лепей. Жанчыны і дзяўчаты там розных прафесій і ўзростаў, яны адчуваюць цэлы спектр пачуццяў і эмоцый, але часцей за ўсё — гэта велікадушнасць, сорам, слабасць, спалучэнне.

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ