TuTak

«Салідарнасць — гэта тое, што ў нас немагчыма адабраць». Святлана Ціханоўская наведала Уроцлаў

З акцыі салідарнасці пачаўся першы дзень XI Фестываля незалежнай беларускай культуры.

TuTak ex-press.by
0

1 кастрычніка ва Уроцлаве адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі i Ўкраiнай з удзелам Святланы Цiханоўскай, Уладзіміра Някляева, Артура Міхальскага i Аляксандра Мілінкевіча.

Беларусы спявалi, крычалi вядомыя лозунгi i вельмi чакалi выступ Святланы Ціханоўскай. Яна выйшла i выказалася пра шматлiкiя рэчы i атрымала ў адказ гучныя пляскi ў далонi, а потым яшчэ доўга адказвала на пытаннi i давала аўтографы.

T3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Удельнікі акцыі салідарнасці ва Ўроцлаве.

На мітынгу салідарнасці з Украінай і беларускімі палiзняволенымi яна нагадала, што Ўроцлаў — горад свабодных людзей.

— Менавіта тут 55 гадоў таму пачаліся пратэсты, — казала лiдарка вольнай Беларусі. —Улады знялі з рэпертуару «Дзяды» Адама Міцкевіча, бо палічылі гэты твор антысавецкім. Акцыі супраць цэнзуры перараслі ў мітынгі за свабоду, і шматтысячныя сілы міліцыі і спецслужбаў не змаглі з імі нічога зрабіць.

У 1989-м тут пранеслася хваля пратэстаў супраць камуністычнай улады:

— Гэты горад не мірыўся з тыраніяй і несправядлівасцю, стаў горадам надзеі і салідарнасці. Тыя палякі, якія выходзілі тут, ва Вроцлаве, супраць камуністычнай тыраніі, не мелі зброі. Але яны выходзілі на вуліцы, бо ведалі, што гэта правільна.

T2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Святлана Ціханоўская ва Ўроцлаве.

Святлана адзначыла, што гэтак жа і беларусы не павінны мірыцца з тыраніяй:

— Мы выходзім на акцыі салідарнасці — з Украінай і дэмакратычнай Беларуссю — таму, што гэта правільна. Салідарнасць — гэта тое, што ў нас немагчыма адабраць. Салідарнасць — гэта тое, чаго так баяцца дыктатары, Лукашэнка і Пуцін.

Беларуска падкрэслiла, што «на жаль, у нас няма чароўнай палачкі, каб спыніць вайну ва Украіне»:

— У нас няма ключоў, каб вызваліць людзей з турмаў у Беларусі. І мы не можам ведаць, калі гэты кашмар скончыцца. Але мы будзем рабіць усё магчымае, каб наблізіць гэты дзень. Вярнуць у нашыя краіны мір, закон і свабоду.

Беларусы і ўкраінцы зрабілі свой выбар — мы хочам быць часткай вялікай свабоднай Еўропы, а не агрэсіўнага і варварскага «русского мира». Палякі прайшлі гэты шлях — зможам прайсці і мы.

T5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Святлана Ціханоўская ва Ўроцлаве.

Каб перамагчы, па словах Святланы, нам нельга паддавацца апатыі:

— Важна нагадваць свету пра беларускіх палітвязняў. Трэба ўмацоўваць нашу беларускую супольнасць і аб’ядноўвацца. Нам важна ўмацоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Ужо тысячу дзён знаходзіцца за кратамі адна з нашых беларускіх гераіняў — смелая жанчына, актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк. Ні катаванні, ні карцар, ні спроба змясціць у вар’ятню не зламалі яе.

— Няхай Паліна ведае, што мы пра яе памятаем. Увесь свет памятае пра яе. І мы зробім усё, каб і Паліна, і ўсе палітвязні найхутчэй вярнуліся дадому!

Флэшмоб у падтрымку палізняволеная адбыўся падчас выступу беларускай лiдаркi, i людзі ў натоўпе крычалi: «Я Паліна!»

Напрыканцы Святлана сказала пра сённяшнюю падзею:

— Фестываль незалежнай беларускай культуры ўмацоўвае сяброўскія адносіны паміж беларусамі і палякамі, якія рэжым спрабуе разбурыць.

Дзякуй вам за вашу салідарнасць!

Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!

T4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Удельнікі акцыі салідарнасці ва Уроцлаве.

Нагадваем, што Фестываль будзе адбывацца 1-8 кастрычніка ва Ўроцлаве.

Таксама Святлана прыняла ўдзел у дыскусii i трапiла на спектакль «Жнiвень», разам з беларусамi i беларускамi плакала i нанова перажывала падзеi 2020 года.

 Хаціце падзяліцца меркаваннем? Пішыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Уроцлаў
фестываль
культура
Ціханоўская
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Это неизвестно и непонятно». Белорусское модельное агентство «Студия Тамара» прокомментировало появление своей переписки в «файлах Эпштейна»
Политика
ОПК предлагает назначить пенсию и льготы участникам современного белорусского партизанско-сопротивленческого движения
Политика
Лукашенко назвал недавние кровопролитные протесты в Иране "проверкой на зрелость институтов власти"
В мире
В Харьковской области российский дрон попал в дом: погибли два годовалых мальчика, двухлетняя девочка и их отец
Происшествия
В Браславском районе женщина упала в канализационный колодец и утонула
Политика
«У Путина сейчас есть два варианта. Неудивительно, что кое-кто решил экономить свет»
Политика
Жигарь: «Беларуси в таких объемах боеприпасы не нужны. Это делается за российские деньги и для РФ»
Общество
Лукашенко на закрытом совещании потребовал нарастить производство боеприпасов
Спорт
Четвертый день Олимпиады: крупный успех норвежцев
Экономика
Завод «МАЗ» попросил министра помочь найти 397 рабочих. Больше всего не хватает слесарей
ВСЕ НОВОСТИ