TuTak

«Святло заўсёды перамагае». Беларускi гурт Naviband выступiў ва Уроцлаве

Глядзiце наш фотарэпартаж.

TuTak ex-press.by
0

18 кастрычніка гурт Naviband завiтаў у польскі Уроцлаў. Музыкi выканалi як вядомыя xiты, так i новую песню «Сокал». Аказалася, што ў беларускага народа ёсць такі талісман, які можа забраць наш адчай.

Nb4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Гурт Naviband на канцэрце ва Ўроцлаве.

EX-PRESS.BY трапiў на канцэрт i паспрабаваў перадаць атмасферу радасцi, а часам і суму, якiя панавалi на свяце.

«У вашым горадзе вельмi зараджаныя людзi»

Музыка Арцём Лук'яненка прызнаўся, што гурту вельмi падабаецца прыязджаць ва Ўроцлаў:

— Мы любiм прыязджаць да вас. У вашым горадзе вельмi зараджаныя людзi. Не ведаю, куды вы ходзiце i з кiм сустракаецеся, але ў вас шмат энергii. Гэта адчуваецца. Гэта праўда. Мы вельмi рады быць тут сёння!

Сёлета 10 гадоў, як Арцём i Ксенiя напicaлi цудоўную песню «Абдымi мяне»:

— Мы напicaлi нашу першую песню разам з Ксюшай i працягваем спяваць яе далей.

Каб усё атрымалася, музыка папрасiў узняць рукi ўверх.

Nb3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Гурт Naviband на канцэрце ва Ўроцлаве.

«Кожныя сустрэчы з блізкімі і роднымі хочацца памятаць і даваць ім магчымасць быць даўжэй»

— Менск — наша любоў. Безумоўна, не толькі ён. Мы бясконца можам казаць, што мы вельмi ўдзячныя вам за тое, што вы прыходзiце да нас, за гэтыя нашыя з вамі сустрэчы, дзе мы можам спяваць разам, глядзець адно адному ў вочы. Мы можам адчуць гэтае месца, Стары Кляштар, які нас ахоўвае. Колькi мы тут ужо сустракалicя! Святы і кожныя сустрэчы з блізкімі і роднымі хочацца памятаць і даваць ім магчымасць быць даўжэй, — адзначыла Ксюша.

Як аказалася, сястра музыкі Арцёма выйшла замуж, і ўся публіка павіншавала дзяўчыну і яе мужа з гэтай падзеяй і гучна крычала: «Горка!»

Nb2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Гурт Naviband на канцэрце ва Ўроцлаве.

«Падтрымлівайце палітзняволеных у Беларусi»

Вакаліст Арцём падкрэсліў, што ўсім нам варта памятаць пра тых, хто застаецца за кратамі на Радзіме:

— Свята — гэта цудоўна, але ёсць людзі, якія знаходзяцца ў месцах, у якіх не мусяць быць па сваёй волі. Упэўнены, што хтосьці з вас піша да іх лісты і працягвае гэта рабіць, падтрымлівае палітзняволеных у Беларусі. Менавіта гэтаму прысвячаецца песня «Сумнае свята».

У гурта неўзабаве выйдзе новы альбом, і для ўроцлаўскай публікі яны выканалі адну песню. Музыка працягнуў:

— Спрабуем знайсці нешта новае. Так у кожнага, напэўна, ёсць талісман-жывёла, які ідзе побач у пэўны перыяд жыцця. Аказалася, што ў беларускага народа ёсць такі талісман, які можа забраць наш адчай. Песня называецца «Сокал».

Nb1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Гурт Naviband на канцэрце ва Ўроцлаве.

«Mара аб тым, што наш дом будзе вольны, застаецца»

У кожнага і ў кожнай ёсць жаданні, мары, мэты, пра гэта спявачка Ксенія Жук таксама казала на канцэрце:

— Ёсць моманты, мары, да якіх мы імкнёмся. Шмат хто з нас ужо зразумеў, што не вернецца дадому, але мара аб тым, што наш дом будзе вольны, застаецца, і надзея такая ёсць. Святло заўсёды перамагае.

Nb5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Гурт Naviband на канцэрце ва Ўроцлаве.

Напрыканцы цёплай і ўтульнай сустрэчы музыкі дадалі, што яшчэ раз дзякуюць слухачам і слухачкам:

— Дзякуй, што даеце магчымасць працаваць, ездзіць, сустракацца з вамі. Зычым вам, каб ваша гісторыя жыцця таксама свяціла яшчэ ярчэй у такім крэйзі-свеце, дзе мы жывем. Спадзяемся, што прыедзем зноў да вас з новым альбомам.

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ