TuTak

Польскае адзенне, кірмаш для сабак, фестываль настольных гульняў і эка-пікнік. Куды ходзіць беларуска ў эміграцыі

Дзяўчына вярнулася дамоў шчаслівая і стомленая.

TuTak ex-press.by
0

За выходныя беларуска Ганна ў эміграцыі трапіла адразу на шэсць івэнтаў у сваім горадзе. Яна ўбачыла рыцарскія баі, сама зрабіла натуральны бальзам для вуснаў, паглядзела на польскае дызайнерскае адзенне для людзей і сабак. «Усім раю не маркоціцца, а адпачываць целам і душой», — кажа беларуска.

Эка-пікнік ва Ўроцлаве

Тут вельмі любяць пікнікі, сямейныя вандроўкі і падарожжы, заўсёды ў выходныя можна пабачыць шмат дзяцей з бацькамі ў парках, музеях, на выставах і на розных фестывалях. А апошнія тут адбываюцца заўсёды. Наша гераіня жартуе, што жыве не ў горадзе гномаў, а ў горадзе фестываляў:

— Пасля такіх актыўных выходных патрэбныя яшчэ адны выходныя. Проста сядзець дома, калі вакол столькі цікавага, не даравальна. У суботу мы былі на эка-пікніку, дзе 300 сем'яў па ўсяму парку пасадзілі дрэвы. Гэта ж так выдатна — пасадзіць дрэва ўсёй сям'ёй, а потым прыходзіць у парк і расказваць нашчадкам, што гэта наша сямейнае дрэва.

Vs12 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

На эка-фестывалі можна было пасадзіць дрэва ўсёй сям'ёй. Фота з архіва гераіні.

Па словах Ганны, былі рыцарскія баі, вельмі падобныя на беларускія, праўда, гумару было ў іх больш:

— Так, рыцар без даспехаў, з адным мячом у руках паклаў пяцярых за секунду. Потым у запаволенай здымцы Slow motion ён паказаў, як хутка іх перамог. Гэта было і відовішчна, і смешна. Што дзеці, што дарослыя смяяліся і гучна пляскалі ў далоні.

Vs11 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Рыцары ва Ўроцлаве. Фота з архіва гераіні.

Бясплатныя батуты для дзяцей усіх узростаў, майстар-класы па стварэнні жывой кампазіцыі ў банцы шкляной, карціны з моху, квэсты і гульні на тэму ўсвядомленасці і экалогіі, кола фартуны і шмат іншага:

— Я, напрыклад, склала з карыснай травы і кветак кампазіцыю, якую майстрыха заліла воскам і какосавым маслам. Калі гэта ўсё застыла, атрымаўся натуральны бальзам для вуснаў.

Побач можна было зрабіць ляльку-абярэг з дапамогай тканіны і нітак. Па традыцыі ляльцы вешалі цыдулку з абраным словам з рун. Хтосьці выбіраў здароўе, хтосьці — каханне, а хтосьці — дастатак. Усяго было каля 20 варыянтаў. Дома трэба было зрабіць падарунак ляльцы: паднесці кветкі, упрыгожванне ці нешта іншае, але галоўнае — прыемнае, каб яно магло спадабаецца абярэгу. Затым у люстэрку паказаць ёй гэты падарунак. Калі ёй спадабаецца, тое загаданае выканаецца.

Vs10 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Натуральны бальзам для вуснаў. Фота з архіва гераіні.

Пакуль дарослыя рабілі лялькі, дзеці скакала на батутах, майстравалі ці елі вафлі з нутэлай. У коле фартуны дзеці выйгралі даміно, ручкі, алоўкі і нататнікі, костачку-цацку для сабак. Ганна жартуе, што цяпер давядзецца завесці чацвераногага сябра:

— Я ж выцягнула жывую лаванду. Спадзяюся, яна ў мяне прыжывецца.

Кірмаш дызайнерскага адзення і не толькі

Дзяўчына ўпершыню ўбачыла польскае дызайнерскае адзенне, абутак і аксесуары ў адным месцы.

Vs8 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Дызайнерскае адзенне на кірмашы. Фота з архіва гераіні.

На кірмашы было шмат прапановаў на любы кашалёк. Можна было набыць кнігі, прысмакі заморскія з Турцыі, Грузіі ці Азербайджана:

Vs7 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Дызайнерскае адзенне на кірмашы. Фота з архіва гераіні.

— Хто піў грузінскі ліманад, ведае, які ён выдатны. Мы не ўтрымаліся і аддалі за 0,5 літраў 2€. За гранатавы сок я заплаціла 22 злотых (4,8 €), а за чурчхелу — 12 (2,6 €). Дзецям купіла прыродны антыбіётык у выглядзе хваёвага алею за 49 злотых (10,8 €), а сабе — натуральную ружовую вадзічку ў дыфузатары за 65 злотых (14,4 €). Яе можна браць з сабой і асвяжаць твар, калі гэта неабходна.

Vs9 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Дызайнерскі абутак на кірмашы. Фота з архіва гераіні.

Кірмаш ежы і адзення для сабак

— На такія ў Беларусі не хадзіла, бо няма ў мяне сабакі, — прызнаецца прыгажуня. — Але тут гэты фармат вельмі спадабаўся, бо на кірмаш людзі прыйшлі са сваімі чацвераногімі сябрамі. Можна было выбраць адзенне, цацкі, прысмакі і ежу, дыванчыкі і куткі для сваіх жывёл.

Vs2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Кірмаш ежы і адзення для сабак. Фота з архіва гераіні.

Vs3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Прысмакі для сабак. Фота з архіва гераіні.

Vs1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Адзенне для сабак. Фота з архіва гераіні.

Фестываль настольных гульняў

Ва ўніверсітэце таксама прайшоў фестываль настольных гульняў. Два поўныя дні людзі прыязджалі сем'ямі і кампаніямі гуляць. Беларусы забеглі на 2 гадзіны, але і за гэты час паспелі паспрабаваць некаторыя актыўнасці. Вельмі шмат цікавых — і смешных, і стратэгічных — гульняў.

Vs6 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Настолка для дзяцей і дарослых. Фота з архіва гераіні.

— З дзецьмі не пасядзіш доўга, але было вельмі цікава! — кажа Ганна.

Vs5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Фестываль настольных гульняў. Фота з архіва гераіні.

— Пасля кавіднага зацішша зноў быць актыўнай і атрымліваць асалоду ад новага — мне вельмі па душы! Усім раю не маркоціцца, а адпачываць целам і душой, — кажа беларуска.

Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Уроцлаў
выходныя
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана
Общество
В Беларуси готовятся изменения в Трудовой кодекс: что планируют изменить
В мире
Пастухов: Америка сходит с исторической сцены. Все по классике: трест лопнул от внутреннего напряжения
Общество
Как "русский мир" поглощает Беларусь
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ и «Гомель» сыграли вничью, жодинское «Торпедо» одолело «Арсенал»
В мире
Посадочные талоны и регистрацию на рейс могут отменить
Общество
«Беларуские власти так долго искали, кем им заменить уехавших беларусов, что кажется опять немножко опоздали»
Общество
Низкая зарплата, поломанные бензопилы. Работники Ветковского лесхоза написали жалобу на «действия должностных лиц»
Общество
Орнитолог из Беларуси делает дома для сов в Грузии. На родине его организацию признали экстремистской
Политика
Почему Лукашенко с сыновьями встретил делегацию Пакистана в домашней одежде
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана
Общество
В Беларуси готовятся изменения в Трудовой кодекс: что планируют изменить
В мире
Пастухов: Америка сходит с исторической сцены. Все по классике: трест лопнул от внутреннего напряжения
Общество
Как "русский мир" поглощает Беларусь
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ и «Гомель» сыграли вничью, жодинское «Торпедо» одолело «Арсенал»
В мире
Посадочные талоны и регистрацию на рейс могут отменить
Общество
«Беларуские власти так долго искали, кем им заменить уехавших беларусов, что кажется опять немножко опоздали»
Общество
Низкая зарплата, поломанные бензопилы. Работники Ветковского лесхоза написали жалобу на «действия должностных лиц»
Общество
Орнитолог из Беларуси делает дома для сов в Грузии. На родине его организацию признали экстремистской
Политика
Почему Лукашенко с сыновьями встретил делегацию Пакистана в домашней одежде
ВСЕ НОВОСТИ