TuTak

«Рэжым Лукашэнкі нішчыць нацыянальную культуру Беларусі і беларусаў». У Варшаве адзначылі Ноч расстраляных паэтаў

Гэта трагічная дата беларускай гісторыі.

TuTak ex-press.by
0

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Яе называюць «Ноччу паэтаў» і аддаюць даніну памяці выбітным суайчыннікам, нявінна знішчаным савецкімі ўладамі. У Музеі вольнай Беларусі адбыўся вечар у межах міжнароднай акцыі памяці «Ноч паэтаў», сустрэча з гісторыкам і лекцыя «Беларусь (не)расстраляная». Прагучала літаратурна-тэатральная імпрэза ад Купалаўцаў.

У Касцёле святога Аляксандра ў Варшаве на плошчы Трох крыжоў у нядзелю вечарам адбыўся канцэрт «Вольнага хору». Былі выкананы творы на вершы забітых ноччу з 29 на 30 кастрычніка 1937 года Алеся Дудара, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота.

N3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Канцэрт «Вольнага хору» у Варшаве.

Таксама прагучалi творы аўтараў, якія прайшлі праз прысуды, турмы, лагеры, вымушаную эміграцыю, але засталіся на беларускай культурніцкай глебе. Гэта Мікола Куліковіч, Наталля Арсенева, Мікола Равенскі, Міхась Кавыль, Дзмітрый Верасаў, Вольга Бурнос, Сяргей Новік-Пяюн ды іншыя.

Прагучалі творы кампазітара і дырыжора першага беларускага хору Уладзіміра Тэрраўскага, якога расстралялі ў 1938 годзе, а яшчэ творы сучасных кампазітараў, якія, нягледзячы на вымушаную эміграцыю, не згубілі сувязі з Радзімай і працягваюць змагацца, ствараць і прасоўваць беларускую культуру за мяжой.

Беларусы слухалі канцэрт і стаялі падчас гімнаў «Пагоня», «Магутны Божа», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

N1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Лекцыя «Беларусь (не)расстраляная».

У сваім выступленні на мерапрыемстве кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка адзначыў:

«Сёння мы бачым, што рэжым Лукашэнкі нішчыць нацыянальную культуру Беларусі і беларусаў. Ён знішчае самасвядомасць беларускага народу.

N2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Мы памятаем трагічныя старонкі нашай гісторыі і не дазволім іх забыць, як не дазволім, каб таталітарная сістэма апанавала нашую родную Бацькаўшчыну».

Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ