TuTak

«Калі ў Беларусі ўсё зменіцца, усё роўна будзе патрэба адзначаць Дзяды шэсьцем». Свята беларусаў у Варшаве

У гэтым годзе адзначаецца 36 гадоў з моманту першых публічных Дзядоў у Беларусі.

TuTak ex-press.by
0

Дзяды — дзень ушанавання памяці продкаў — адзначаюць беларусы ўсяго свету. У Варшаве 1 лістапада беларусы сабраліся ў Касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў. Пасля імшы памяці продкаў тут адбыўся лірніцкі канцэрт Сержука Доўгушава і гурта мужчынскіх спеваў.

Dz1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Сяржук Доўгушаў — беларускі музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход», установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры «ЭтнаТрадыцыя» (Tradycyja), арт-рэзідэнцыі «Дом творцаў», Варшаўскага Вольнага аркестра.

Беларусам, якія сабраліся на канцэрт, Сяржук расказваў пра хрысціянскія і бытавыя традыцыі памінання продкаў і пра тое, якую ролю ў гэтым мела музыка і лірнікі — вандроўныя выканаўцы на розных інструментах.

Dz2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Традыцыйныя музычныя інструменты Сяржука Доўгушава.

У гэтым годзе адзначаецца 36 гадоў з моманту першых публічных Дзядоў у Беларусі і 16 гадоў з моманту першага памінання ахвяр палітычных рэпрэсій.

У Варшаве беларусы сабраліся на Плошчы Юзэфа Пілсудскага. Мерапрыемства адкрыў ксёндз Вячаслаў Барок, які распавёў пра хрысціянскае свята і пра тое, як яно важнае для беларусаў, каб быць народам, а не «народцам».

Dz4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Мітынг беларусаў у Варшаве на Дзяды.

Кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка сказаў:

— Мне было 15 год, калі мой бацька ўпершыню прыняў удзел у масавым мітынгу беларускіх дэмакратычных сіл. Ён пайшоў у Курапаты на мітынг у 1988 годзе. І тады былі яго «першыя ўдары дубінкай», якія ён атрымаў. Памятаю, як ён расказваў пра тое, як гэта было. З часам гэта стала часткай гісторыі маёй сям'і.

Прайшло 35 гадоў, а гэты аповед да гэтага часу ў памяці. І сёння я сярод сыноў і дачок нашых бацькоў разам змагаюся за праўду і свабоду для нашай Радзімы. Вельмі важна памятаць гісторыі сям'і і рады. Гісторыю старажытнасці, гісторыю традыцый і барацьбы кожнай сям'і. Таксама будуць памятаць усіх нас і нашы дзеці і ўнукі, і ганарыцца тым, што мы робім сёння. Што мы робім для сябе і для іх.

Беларусы будуць памятаць ахвяраў рэпрэсій лукашызму канца ХХ-пачатку XXI стагоддзя. Беларусы не забудуць, як не забыліся пра Курапаты. І сённяшнюю нашу барацьбу будуць памятаць пакаленні беларусаў.

Dz7 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка.

Удзельнікамі мітынгу, уключаючы прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, ініцыятывы «Беларусы Варшавы» і іншых беларускіх арганізацый і ініцыятыў, была прынята рэзалюцыя.

У сваёй прамове на мітынгу прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай Аліна Коўшык падкрэсліла, што для беларусаў, якія знаходзяцца ў выгнанні, Дзяды сталі часам, калі яны не могуць прыйсці на магілы продкаў у роднай краіне. Яна заклікала суайчыннікаў узгадаць памятныя беларускія мясціны ў розных кутках свету, паставіць свечкі і такім чынам далучыцца да свята, аддаць даніну павагі тым, хто пайшоў, і блізкім.

Dz5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

На мітынгу беларусаў у Варшаве.

Аліна Коўшык згадала таксама твор выдатнага пісьменніка беларускага паходжання Адама Міцкевіча «Дзяды», у якім апісаны традыцыі Дня памяці. А затым адбылося шэсце — беларусы прайшлі па маршруце, які ўключае помнік Адаму Міцкевічу і Замкавую плошчу.

@expressby Мітынг беларусаў у Варшаве на Дзяды. #expressby #видеоновости #дзяды #беларусывпольше ♬ оригинальный звук - EX-PRESS.LIVE

Як сказаў адзін з удзельнікаў мітынгу:

«Калі ў Беларусі ўсё зменіцца, усё роўна будзе патрэба адзначаць Дзяды шэсьцем».


Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Варшава
Дзяды
мітынг
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ