TuTak

«Сіла, якая зыходзіць ад Рамана, сілкуе ўсіх нас зараз». Ва Ўроцлаве ўзгадалі загінулых за Вольную Беларусь

Украінка Алеся сыграла на флейце, а Даша прыгадала дзень свайго затрымання.

TuTak ex-press.by
0

У нядзелю, 12 лістапада, ва Ўроцлаве адбыўся мітынг да Дня памяці загінулых за Вольную Беларусь. Вечар памяці пачаўся з хвіліны маўчання. Беларусы і беларускі ўшанавалі памяць усіх ахвяр рэжыму, жыцці якіх забралі каты Лукашэнкі.

«Найважнейшы скарб — гэта людзі і закон»

11 лістапада 2020 года ва ўласным двары быў затрыманы Раман Бандарэнка за спробу абараніць бел-чырвона-белыя стужкі на Плошчы Перамен. На наступны дзень, 12 лістапада, ад атрыманых пабояў Раман памёр. Гэты дзень быў абвешчаны Днём памяці загінулых за Вольную Беларусь.

Img 8126 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Удзельнікі мітынгу да Дня памяці загінулых за Вольную Беларусь.

Беларуска Вольга Паўлава распавяла, што Рома звязаў жыцці многіх беларусаў, прынамсі, яна была затрымана ў той дзень, калі Рома напісаў: «Я выходжу» і выйшаў абараняць Плошчу Перамен:

— Там было шмат людзей. Памятаю, як было жахліва, бо адначасова людзі сталі ў круг, і з'явіліся яны, каты. Забіралі мужчын, дзяўчат не чаплялі. І сёння так сталася, што ўсе партрэты, якія мы трымаем у нашых руках, — гэта мужчыны. Хачу падзякаваць нашым мужчынам, якія знаходзяцца за кратамі. Калі-небудзь мы вернемся і пакажам, што найважнейшы скарб — гэта людзі і закон. Так, наш скарб — людзі, і вельмі шкада, што няма паразумення, што тысячы людзей зараз сядзяць у вязні. Я хачу нагадаць, што на сённяшні дзень вядомы ўсе прозвішчы людзей, якія прымалі ўдзел у забойстве Рамана.

Img 8092 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Беларусы i беларускi завязвалi стужкi на акцыi памяцi.

«Нічога не можа быць страшней за смерць»

На мітынгу ўзгадалі пра музыкаў гурта TOR BAND, якім вынеслі вялізныя і страшныя тэрміны. Іх песні былі сімбаламі пратэсту, іх ведалі на памяць і дарослыя, і дзеці. Пасля спаду пратэстаў у 2020 годзе музыкі засталіся жыць у Беларусі, але па даносе іх арыштавалі і неўзабаве асудзілі.

Для беларусаў Уроцлава паставілі песню «Мы — не народзец», усе разам праспявалі галоўныя словы:

«Мы не быдла, статак і трусы.
Мы жывы народ, мы беларусы!
З верай у сэрцах, трымаем мы строй,
Сцяг свабоды над галавой!»

Img 8059 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Удзельнікі мітынгу да Дня памяці загінулых за Вольную Беларусь.

Узгадалі на Дні памяці і пра анархіста Сяргея Раманава:

— Нічога не можа быць страшней за смерць, але жыццё пераможа. Сяргей Раманаў, анархіст, які атрымаў 20 гадоў пазбаўлення волі і 11 месяцаў ва ўмовах строгага рэжыму. Ён быў затрыманы разам з іншымі анархістамі. Раней адбываў пакаранне ў выглядзе 5 год пазбаўлення волі, вызваліўся ў 2019 годзе.

Img 8082 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Дзень памяці загінулых за Вольную Беларусь ва Ўроцлаве.

Пішыце лісты палітвязням, чытайце кнігі, якія напісаны палітвязнямі. Яшчэ 10 гадоў таму Ігар Аліневіч напісаў кнігу «Еду ў Магадан» пра сябе і пра турэмны побыт, якая была апублікавана ў 2013 годзе. 10 снежня 2013 года, неўзабаве пасля публікацыі, кніга атрымала прэмію імя Францішка Аляхновіча за лепшы твор, напісаны ў зняволенні. У снежні 2021 года Мінскі абласны суд прыгаварыў Аліневіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Сіла, якая зыходзіць ад яго, сілкуе ўсіх нас зараз»

Тады журналістка Дар'я Чульцова была на Плошчы Перамен разам з іншымі. Учора на мітынгу яна прыгадала дзень свайго затрымання:

— Я была затрыманая на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. За гэта адсядзела 2 гады, як і шмат людзей, якія зараз сядзяць за акцыю, але многія ўжо выйшлі. Раман звязаў усе нашыя жыцці дзіўным чынам, дакладней, забойства Рамана звязала нашыя жыцці. Ён стаў сімбалам барацьбы ўсяго беларускага народа. Шчыра, мне вельмі цяжка казаць пра Рамана, бо гэта і мая гісторыя. Гэтая неверагодная сувязь! Хаця я яго асабіста не ведала.

Сіла, якая зыходзіць ад яго, сілкуе ўсіх нас зараз. Спадзяюся, што тыя, хто сядзяць сёння, хто змагаўся, адчуваюць, гэта. Выжыць у турме, у калоніі можна толькі за кошт гэтай барацьбы і ўласнай сілы. Я хачу, каб усе памяталі, што зрабіў Раман і ўсе людзі, якіх забіў беларускі рэжым.

Img 8115 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Удзельнікі мітынгу да Дня памяці загінулых за Вольную Беларусь.

Арганізатары нагадалі, што калі мы маем магчымасць, трэба пісаць лісты, у тым ліку праз dissidentby.com

На акцыі ўкраінка Алеся падтрымала беларускі народ і падарыла музычную кампазіцыю на флейце. Затым прагучала вядомая песня «Уходи». Вось радкі з яе:

«Уходи! Тихо, мирно и спокойно
Уходи! Мы найдём себе достойных
Уходи! Время смелых, а не трусов
Уходи! Это воля белорусов!»

Пасля прачытання звароту мамы Рамана да беларусаў, усе разам выканалі песню «Разбуры муры». Акцыя памяці працягнулася ў офісе Суполкі беларусаў, дзе ўсе жадаючыя маглі напісаць лісты палітычным вязням.

Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Уроцлаў
Бандарэнка
Дзень памяці
палітвязні
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ