TuTak

Гурт «Liebonik» гучна выступіў у польскіх гарадах. Фота

EX-PRESS.BY трапіў на канцэрт ва Ўроцлаве.

TuTak ex-press.by
0

Сяргей Башлыкевіч з новым складам гурта «Liebonik» выступіў у буйных гарадах Польшчы. Драйвовыя і цёплыя канцэрты прайшлі ў Познанi, Уроцлаве, Кракаве, Гданьску i Варшаве, а праз месяц гурт плануе прыехаць у Вiльню.

У праграме «Песні як песні» прагучалi як старыя хiты, так новыя песнi. Як сам назваў Сяргей, «новыя песнi і старая класіка».

«Задума была зрабіць альбом проста нармальным і ў мінорных нотах»

Img 8379

Гурт «Liebonik» на сцэне ва Ўроцлаве.

Рок-бард Сяргей Башлыкевіч не толькі файна спяваў вядомыя хіты і новыя песні, але шмат цікавага казаў са сцэны, гучалі як вельмі асабістыя гісторыі, так і смешныя жарты.

Ён падкрэсліў, што шмат чаго змяняецца ў нашым жыцці, тых людзей, хто былі побач больш няма, але ж з’яўляюцца новыя:

— Мы гралі некалькі гадоў з «Liebonik», і добры склад атрымаўся. Першы раз мы едзем без бубнача Сашы і Ані (рэд. — спявачка Ганна Рубчэня). Нашыя творчыя плыні зараз ідуць паасобку. Я вельмі ўдзячны сусвету за гэты час разам, і не магу нават уявіць, як яно магло бы быць інакш. Для мяне важны эмацыйны кантакт. Вельмі добра, што Паша — барабанны маэстра, якога вы безумоўна мільён разоў чулі і на радыё і на канцэртах у Беларусі, нават калі і не ведалі, што гэта ён, і Лера (спявачка Аквалеры) далучыліся да нас, мяне і бас-гітарыста Макса Казакевіча.

Аказалася, што з Аквалерыяй Сяржук знаёмы даўно:

— Мы з Лерай даўно знаёмыя, некалі я да яе хадзіў вучыцца спяваць. Лера мяне муштравала, я стараўся. Тое, як я спяваю, гэта не тое, дзеля чаго прыходзяць людзі. Для мяне больш істотна змястоўнасць, не згубіць за ўсім гэтым, пра што мы спяваем. Раней я вельмі быў засяроджаны на сваім, што ўкладваў, мог пра гэта расказваць альбо не. Задума была зрабіць альбом проста нармальным у мінорных нотах. Складана мне трымацца ў адной плыні. Лічу, што мусіць быць жыццёвы баланс.

Img 8381

Аквалерыя і гурт «Liebonik» на сцэне ва Ўроцлаве. 

Рэперскі і бардаўскі накірункі творчасці развіваюцца паралельна:

— Раней, калі акустычна выступаў, праграма была больш самотная, сур’ёзная. Так і казалі — акустычны Башлыкевіч, а «Liebonik» — гэта «хто адкрыў дурындышную, закройце, дзьмуе». Неяк так было. Зараз нам дадатковае практыкаванне, што мы спалучаем усё шмат рознабаковых рэчаў у сабе.

Сяргей прызнаецца, што не ведае, як будзе далей:

— Мы адыграем праграму ў гэтым туры і больш не будзем вяртацца, бо гэта не тое, што мяне індэфікуе, што я не назаўсёды застануся ў вызначэнні, што я эмігрант. Я быў сабой і я застануся сабой. Не ведаю, як будзе далей. Заўтра будзем размаўляць пра іншае: што снегу наваліла. Паглядзім і не будзем да гэтага вяртацца.

Ён падкрэсліў:

— Але гэта пра тое, што я ствараюся з цаглінак, якія ў нейкі момант паклаў. Я не планаваў укладаць цаглінку барадатага мужчыны, укладваў — героя-любоўніка. Гэта цаглінка не даехала, а даехала іншая.

«Мне хацелася ідэю сацьяграхі ў беларускім варыянце прайсці інакш»

Музыка ўзгадаў, што нядаўна прыязджаў ва Ўроцлаў з акустычным канцэртам:

— Часам выпадкова з'яўляюцца песні. Вось адна з сітуатыўных замалёвак. Патэліў мне сябра і адразу пачаў спяваць калядныя песні. Я запісаў, як ён спявае. Праз некалькі дзён у мяне з'явілася песня, якую проста не мог не выпусціць. У пачатку сакавіка 2022 года, калі вайна толькі пачалася, вельмі мне дарагі дзядзя сышоў. Усё разам спалучылася, і так нарадзiлася песня.

Сяржук лічыць сябе чалавекам пост-пост мадэрна:

— Усё што з’еў, пераварыў і выпусціў у нейкім іншым выглядзе. Гурт «Рэха» люблю, Андрусь Такінданг — мой добры сябар. У яго ёсць песня «Сацьяграха». Мая найлюбімейшая. Мне хацелася ідэю сацьяграхі ў беларускім варыянце прайсці далей, інакш. Андрусь пайшоў туды, куды хацеў, а я пайшоў у іншы бок.

Дарэчы, сацьяграха — гэта «імкненне да праўды», «упартасць у праўдзе», у Індыі ў перыяд ангельскага каланіяльнага панавання тактыка негвалтоўнай барацьбы за незалежнасць у дзвюх формах: не супрацоўніцтва і грамадзянскага непадпарадкавання.

Таксама музыка заспяваў сацьяграху ашмянскага разліву.

Img 8372

Гурт «Liebonik» на сцэне ва Ўроцлаве. 

«Песня, якую любілі БРСМаўскія паблікі ва Ўкантакце»

— «Актывіст» — адна з самых патрыятычных песень, якую любілі БРСМаўскія паблікі ва Ўкантакце. У ёй нічога няма, што яе робіць іншай, гэта песня пра каханне, песня-веха. Гэта цаглінка, якую я таксама ў сябе паклаў. Легалізаваў для сябе трасянку, калі паслухаў «Разбітае сэрца пацана». Усвяідомў: блін, так можна пры людзях?! Такі актывіст і атрымаўся.

Прагучалі таксама іншыя песні гурта «Liebonik»: пра няшчаснае каханне і з мужчынскага боку і з жаночага, што з гэтым рабіць, як жыць. Калі закахаўся, а яна не, і наадварот. Вядома спявалі пра бараду, якая «застаецца з намі з барадатага цыклу»:

Мне ад песні «Сэкс з барадатым мужчынам» не холадна, не горача. Ніякіх дывідэнтаў яна мне не прынесла. Я рады, што мяне любяць за іншае.

Сяргей прызнаецца, што раней вельмі быў засяроджаны на сваім, што ўкладваў у словы, мог пра гэта расказваць альбо не. Сёння ён папрасіў спявачку Леру распавесці, які сэнс яна бачыць у тэксце песні «Марс»:

— Для мяне шмат сэнсаў. Я там адчула, пачула і пабачыла, пра тое, што вельмі шмат людзей зараз у турмах, што яны быццам у іншай планеце. За іх коткамі нехта прыглядае, ім пішуць лісты. Другі сэнс — стан чалавечы — я інтраверт. Але бліжэй першая трактоўка.

Сяргей Башлыкевіч дадаў:

— Хацелася, каб не ўзнікала трактоўка такая праз пэўны час. Безумоўна, заўсёды будзе нешта балець, і будзе цяжка, але хацелася пракруціць пласцінку да іншай песні.

Напрыканцы імпрэзы музыка прыцягнуў увагу да мерча, які паступіў у продаж:

— Гэта не пра грошы, гэта пра супрычаснасць. Нам будзе прыемна, калі нехта будзе хадзіць у такіх рэчах. Насіце з гонарам!

Пасля спакойнай песні слухачы запаволіліся, зрабілі здымкі з любімым гуртом і шчаслівыя пайшлі дадому. Сапраўды, атрымаўся цёплы канцэрт, давялося і пасмяяцца і нават паплакаць.

У межах тура да гурта далучыліся і іншыя музыкі: Андрусь Такінданг, Аляксандр Дзянісаў з гурта «Dzieciuki», Яўген Цярэнц’еў (гурт «Тeleport»), спявачка Ailar Tatarenka, Менскі індзі-рок «DOM SUVIAZI», музыка Pan Savyan.

Хочаце даслаць навіну? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Уроцлаў
канцэрт
Liebonik
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ