TuTak

Ранішнік з беларускімі традыцыямі: беларуска пачала спяваць у эміграцыі, а на Каляды — для ўкраінскіх сірот

Дзяўчына наведала дзіцячы прытулак.

TuTak ex-press.by
0

Разам з беларускім гуртом, які выконвае народныя песні, беларуска Наста патрапіла ў прытулак і цэнтр дапамогі Ўкраіне ў Польшчы. Для выхаванцаў правялі ранішнік з беларускімі традыцыямі і падарункамі.

— Са студэнцкіх часоў я не ездзіла ў дзіцячыя дамы і прытулкі. Тады я памятаю, як на мяне паўплывалі сустрэчы з малымі. Я даведалася і ўсвядоміла, што важней не тое, колькі прысмакаў і падарункаў мы прывезлі, а наша ўвага і ўдзел у камунікацыі з дзецьмі, — кажа Наста. 

Sv1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Ранішнік з беларускімі традыцыямі ў прытулку. Фота з архіва гераіні.

Перад Новым годам у прытулак заўсёды прывозяць шмат прысмакаў:

— Лепш бы размеркавалі іх цягам года. А такое адчуванне, што аб малых успамінаюць толькі перад Новым годам. У 2010-я я зразумела гэта, таму заклікаю дапамагаць не толькі на святы.

Калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымайце дзяцей, прыязджайце часцей, я ведаю, што нават у Польшчы можна пазнаёміцца з дзецьмі, нават выбраць падапечных, з якімі можна не толькі размаўляць і гуляць, але і нават разам гатаваць стравы.

Беларуска пачала спяваць у эміграцыі, бо з’явілася такая магчымасць.

— Гэта бясплатна, ды яшчэ такія таленавітыя людзі побач. На рэпетыцыі я хадзіла без прагулаў, толькі па хваробе неяк прапусціла. А так заўжды з задавальненнем. Выдатны педагог і хор як аматараў, так і прафесіяналаў.

Sv3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Ранішнік з беларускімі традыцыямі ў прытулку. Фота з архіва гераіні.

Пра выступ для дзяцей дадае:

— Спачатку мы правялі ранішнік з беларускімі традыцыямі: у нас была і каза і зорканош з зоркай, і мядзведзь і калядоўшчыкі. Мы спявалі Калядкі, славілі нараджэнне Хрыста, гулялі і весяліліся, вадзілі карагоды, і дзеці, і дарослыя атрымлівалі падарункі. Іх дарэчы напярэдадні свята сам гурт і збіраў у пакункі.

У цэнтры дапамогі былі як дарослыя, так і дзеці:

— Пасля мы адправіліся ў дзіцячы прытулак, дзе знаходзіліся толькі ўкраінскія дзеткі. Яны былі настолькі траўміраваны, што я бачыла пратэст і боль у іх вачах і паводзінах. Яны не ахвотна хацелі гуляць з намі, вадзіць карагод і спяваць. Пад канец разварушыліся. Праўда, адну песню ўсё ведалі і падпявалі нам.

Sv4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Ранішнік з беларускімі традыцыямі ў прытулку. Фота з архіва гераіні.

Дзяўчына прызнаецца:

— Я шчаслівая, што змагла падарыць радасць дзеткам і нават дарослым, я была часткай узрушаючай каманды, гэта натхняе і дае веру.

Памятайце, што вайна не шкадуе дзяцей. Яна разрывае сем'і і разбівае сэрцы. Калі вы можаце дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў і цэнтраў дапамогі, дапамажыце! Ім, праўда, патрэбна дапамога! Добрая камунікацыя і спачуванне, гульні і маральная падтрымка! Чалавеку патрэбен чалавек. А дзецям яшчэ і дарослы, які можа паказаць прыклад, дапамагчы і падтрымаць.

Даслаць сваю навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ