TuTak

«У нас ёсць магчымасць хоць крыху забыцца пра ўвесь той жах, які адбываецца ў маёй любімай Беларусі». 10 фота з Каляднага кірмашу ва Ўроцлаве

Беларуска прыязджае на кірмаш, каб парадаваць сябе.

TuTak ex-press.by
0

Беларуска Ганна наведала прыгожы Ўроцлаў і падзялілася здымкамі навагодняга горада. Калядны кірмаш ва Ўроцлаве адкрыўся 24 лістапада і будзе працаваць больш за шэсць тыдняў — да 7 студзеня. Вы яшчэ можаце паспець!

1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Калядны кірмаш ва Ўроцлаве. Фота з архіва гераіні.

Кірмаш вылучаецца як адзін з лепшых і, безумоўна, самы шырокі ў Польшчы, бо займае большую частку Старога горада Ўроцлава. Па меркаванні амерыканскага «The Huffington Post» і нямецкага «Die Welt», ён таксама з'яўляецца адным з самых прыгожых у Еўропе.

2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

6 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

10 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Калядны кірмаш ва Ўроцлаве. Фота з архіва гераіні.

Ганна распавядае:

— Ва Ўроцлаў прыязджае вялізная колькасць турыстаў. Кірмаш размяшчаецца на чатырох пляцоўках: Галоўная плошча, Сьвідніцкая вуліца, Алаўская вуліца і Саляная плошча. Гэта большая частка Старога горада Ўроцлава. Шапікі і атракцыёны будуць працаваць з 10 раніцы да 9 вечара да 7 студзеня. 1 студзеня прылаўкі будуць зачыненыя.

8 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

7 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

9 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Калядны кірмаш ва Ўроцлаве. Фота з архіва гераіні.

Ганна дзякуе за святочны настрой:

— У нас ёсць магчымасць хоць крыху забыцца пра ўвесь той жах, які адбываецца ў свеце, у маёй любімай Беларусі, ва Ўкраіне, у Ізраілі… Я прыязджаю на кірмаш, каб парадаваць сябе. Цяпер гэта неабходна мне, як ніколі. Я настолькі стамілася за гэты год, што, здаецца, яшчэ крышку — і зламаюся. Чакаю Новага года, як быццам усё кардынальна зменіцца, і я буду шчаслівая. Веру ў цуд, мару вярнуцца хоць на дзень дадому, прайсціся па любімай кляновай алеі, забегчы ў парк каля дома, купіць яблыкі на рынку, зрабіць смузі з чарніцамі і паглядзець кошты ва ўнівермагу…

Дзяўчына разважае пра жыццё:

— Не адразу прыходзіць усведамленне, што трэба клапаціцца аб сабе, аб сваёй душы і целе, пра тое, што ты ясі, пра што думаеш. Які б жах не рабіўся вакол, трэба дарыць сабе маленькае адчуванне шчасця, а можна і вялікае. Я зноў збіраюся на кірмаш. Калі раней я проста назірала і нічога не набывала, сёння еду, каб выпіць крыху глінтвейну, купіць якую-небудзь смачнасць і пракаціцца на каруселі, а потым загадаць жаданне і нават пусціць слязу. Усё будзе добра, я веру і прашу ўсіх верыць і берагчы сябе.

З Калядамі і надыходзячым Новым годам!

Даслаць сваю навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ