Новости Борисова

«Мы мусім памятаць, каб не знікнуць самім». Барысаўчанка — пра Ноч (не)расстраляных паэтаў

Гісторыя паўтараецца, і мы зноў апынуліся ў гэтай кропцы.

Новости Борисова ex-press.by
0

У 1937 годзе, 86 гадоў таму, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзяржаўных, грамадскіх, культурных дзеячаў, навукоўцаў, работнікаў адукацыі. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі — таму гэтая трагічная ноч увайшла ў гісторыю пад назвай «Ноч расстраляных паэтаў». Ва Ўроцлаве ўздгадалі забітых.

Як распавяла EX-PRESS.BY барысаўчанка, вечар памяці складаўся з трох частак. Госці пазнаёміліся з паэтамі і пісьменнікамі, расстралянымі ў жудасную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску. Паслухалі іх творы, пачулі вершы паэтаў, якія нягледзячы на рэпрэсіі, ссылкі, перажылі тыя жудасныя часы, а таксама творы беларускіх палітвязняў, якія зараз знаходзяцца за кратамі, і вершы беларусаў, якія зараз жывуць ва Ўроцлаве.

«Адпусціце мяне, Курапаты»

Прыгожы, кранальны і моцны верш Анатолія Сыса дэкламавала беларуска Наталля. Каб адчуць і ўявіць атмасферу вечара, прапануем і вам прачытаць гэты верш.

N1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Наталля чытае верш Анатоля Сыса. Фота з архіва гераіні

Адпусціце мяне, Курапаты,
нават з куляю ў галаве,
да дзяцей, да жаны, да хаты.
Як там бацькаўшчына жыве?

Як там сад мой? Абрыдлі сосны,
нават камень не ўлежыць ніц.
Я вярнуся, такі ўжо лёс мой –
плакаць жвірам з пустых вачніц.

Адпусціце мяне да хаты.
Як жа так — прапусціць сяўбу?
Я ж да смертухны быў аратым,
я ж прашуся не на гульбу.

А ў залог вам пакіну кулю,
і — дадому, у Журавы!
Зайду ў двор, абдыму матулю,
пацалую, нібы жывы.

Гісторыю гэтай жудаснай ночы адкрыў для беларусаў Леанід Маракоў, пляменнік расстралянага ў «Ноч расстраляных паэтаў» Валерыя Маракова, любімага вучня Янкі Купалы.

Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых — паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў, педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі, якім было па 25 гадоў.

N2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Эмiлiя, вядучая вечара. Фота з архіва гераіні

Паміж асноўнымі часткамі прафесійна і яскрава выступаў натхняльны і кранальны інструментальны гурт «Журавіны». Складаны лёс нашага народа, мары аб волі і лепшай долі знайшлі сваё адлюстраванне ў народных песнях. Гурт выканаў вядомыя песні «Шумныя бярозы» і «Ой, рэчанька, рэчанька», а таксама драматычны «Накцюрн До мінор op.48 n.1» Фрыдэрыка Шапэна.

N5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Гурт «Журавiны». Фота з архіва гераіні

Слухачы пачулі «Адажыа» з балету «Маленькі прынц». Гэта музыка стала вядомая пасля выхаду ў свет фільма па аповесці Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Музыкі  выканалі народную песню «Явар і Каліна» і «Элегію» беларускага кампазітара Уладзіміра Солтана, а таксама знакамітую песню «Зорка Венера».

Photo 2023 11 07 14 19 42

Верш «З чужыны» Цішкi Гартнага прачытала Ірына. Фота з архіва гераіні

Цішка Гартны
(сапраўднае імя — Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) — беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, акадэмік АН БССР быў арыштаваны 15 лістапада 1936-га, пераведзены у 1937-м у Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках — скончыў жыццё самагубствам).

«Калі ты беларус — любі»

На жаль, гісторыя паўтараецца, і мы зноў апынуліся ў гэтай кропцы, як у 1937 годзе. Цяпер у нас ёсць свой 2020 год. Беларусы Ўроцлава прачыталі вершы палітвязняў, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

«Беларуская мова», Павел Севярынец

Беларуская — мова любові.
Ненавідзець — ня ў нашай крыві.
Бо сказана ў нашае мове:
«Пачынаецца ўсё з любві».

Беларуская — мова любові.
Толькі сэрцам магчыма пачуць:
Тут крыніцы бруяць у размове
І над кветкамі пчолы гудуць.

Беларуская — мова любові,
І, каб бліжні бяз клопату жыў,
Мы і родным у шчасці адмовім,
І сябе аддадзім на крыжы.

Беларуская — мова любові.
Гэтай мовы ў нас не адняць:
Мы і храмы, і замкі адновім,
Каб маліцца, спяваць і кахаць!

Беларуская — мова любові,
І калі ты яе збярог,
Нават у адзінюткім слове
Цябе ў вусны цалуе Бог.

Беларуская — мова любові:
Хрысціянаў з усіх краёў
У Самім Хрысце як аснове
Беларусь яднае наноў.

Адгукнецца ў Менску і Шклове:
«Не хлусі. Не крадзі. Не забі...»
Беларуская — мова любові.
Калі ты беларус — любі.

«Шчыра», Павел Белавус

Непазбежна — навальніца!
У святле маланак твар.
Патаемная крыніца
запаліла ў небе жар.

Я не плачу — гэта неба
Дорыць слёзы мне свае.
Дзе хавацца? Бегчы трэба!
Чуеш, як маланка б'е?

Палічы да пяці і грымота
Разарве цішыню над зямлёю —
Гэта шчыра злуецца прырода,
Б'е маланка ўсмешкай крывою.

Там дзе шчыра — там кветкі ў полі
Навальніца падорыць світанку.
А хлусня, ты чуеш, ніколі
Не адолее ў бітве маланку.

Бі маланка, лупі да знямогі
Ўсіх вар'ятаў без жалю, без слоў,
Што так прагнуць сваёй перамогі
І не бачаць святло — толькі кроў.

Змые дождж і вар'ятаў, і катаў,
І шляхі ў наш сонечны гай,
Там узыйдзе чабор замест кратаў.
Чуеш пах? Гэта ён! Родны край.

— Напрыканцы варта дадаць, што памяць — наша спадчына і наша ўратаванне, тое, што ад нас ніколі не адбяруць. Памяць пра жывых людзей, сапраўдных беларусаў, якія калісьці жылі і цяпер жывуць у сваіх творах і дзеяннях. Мы мусім памятаць, каб не знікнуць самім, — кажа барысаўчанка.

Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Уроцлаў
Ноч растряляных паэтаў
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ