Политика

Карбалевіч: Дэмакратычная апазыцыя ў замежжы і лукашэнкаўская Беларусь жывуць у розных, паралельных рэальнасьцях

"Падаецца, гэта не да канца ўсьведамлялі тыя ўдзельнікі канфэрэнцыі, якія зь вялікім задавальненьнем разважалі пра эўрапейскую будучыню Беларусі".

Политика ex-press.by
0

6 жніўня ў Варшаве Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінэт і Каардынацыйная рада сумесна правялі канфэрэнцыю «Новая Беларусь 2023», прымеркаваную да гадавіны пачатку масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Гэта другая такога кшталту канфэрэнцыя. Першая адбылася год таму ў Вільні. Яна паклала пачатак інстытуцыялізацыі беларускага дэмакратычнага руху за мяжой. На той Віленскай канфэрэнцыі Святлана Ціханоўская абвясьціла пра стварэньне Аб’яднанага пераходнага кабінэту, а таксама пра хуткае зьяўленьне Каардынацыйнай рады — правобразу парлямэнту. Гэтыя структуры мелі садзейнічаць аб’яднаньню антылукашэнкаўскіх сілаў, стварыць легальныя і легітымныя мэханізмы разьвязаньня канфліктаў і пошуку кампрамісу.

На Варшаўскай канфэрэнцыі падводзілі пэўныя вынікі гадавой працы новых інстытутаў. Напярэдадні Аб’яднаны пераходны кабінэт даваў справаздачу Каардынацыйнай радзе. Таксама прайшоў круглы стол палітычных лідараў.

Што ў «сухой астачы»? Мінулая Віленская канфэрэнцыя фактычна абвясьціла зьмену стратэгіі дэмакратычных сілаў Беларусі: узяла курс на сілавое вырашэньне беларускага канфлікту.

Варшаўская канфэрэнцыя ня вызначыла чагосьці новага ў стратэгіі. Было абвешчана стварэньне руху «Новая Беларусь», але сэнс існаваньня гэтай структуры прагавораны ня вельмі выразна.

Увогуле ж на такой падзеі зь вялікай колькасьцю ўдзельнікаў за кароткі час распрацаваць і прыняць нейкія стратэгічныя рашэньні немагчыма. Канфэрэнцыя магла зацьвердзіць толькі пэўныя загадзя падрыхтаваныя высновы. Паводле сваёй прыроды падобныя імпрэзы больш нагадваюць палітычнае шоў.

Былі зацьверджаныя чатыры дакумэнты. У дакумэнце пра выбары 2024 году фактычна гучыць заклік да байкоту. Дарэчы, асаблівай дыскусіі на згаданую тэму не было, хоць, здавалася б, гэта самае актуальнае на сёньня пытаньне практычнай палітычнай барацьбы.

Сама канфэрэнцыя і падзеі, якія ёй папярэднічалі, — гэта найперш назапашваньне досьведу функцыянаваньня будучай дэмакратычнай Беларусі. Закладваюцца падмурак, мадэлі інстытутаў і мэханізмаў дэмакратыі, якія можна будзе перанесьці на беларускую глебу пасьля Лукашэнкі. Людзі, большасьць якіх прыйшлі ў палітыку ў 2020 годзе, на практыцы вучацца палітычнай барацьбе, культуры дыскусіі, мастацтву кампрамісу. Яны ўжо прызвычаіліся, што кіроўныя органы павінны рабіць справаздачы перед грамадою. Бачаць, як функцыянуе мэханізм падзелу уладаў. І ўвогуле пачынаюць разумець, што такое публічная палітыка. То бок усё тое, што даўно зьліквідавана ў лукашэнкаўскай Беларусі. Вось у гэтым бачыццца важнасьць падобных падзеяў.

Аднак у пытаньні набліжэньня пераменаў, уплыву на ўнутрыпалітычную сытуацыю ў Беларусі канфэрэнцыя мала што дала. Дый не магла даць з аб’ектыўных прычынаў. Бо ў вырашэньні такой праблемы ад замежнай дэмакратычнай супольнасьці мала што залежыць. У гэтым сэнсе канфэрэнцыя ня спраўдзіла завышаных чаканьняў, якія шмат у каго былі. Дэмакратычная апазыцыя ў замежжы і лукашэнкаўская Беларусь жывуць у розных, паралельных рэальнасьцях. Падаецца, гэта не да канца ўсьведамлялі тыя ўдзельнікі канфэрэнцыі, якія зь вялікім задавальненьнем разважалі пра эўрапейскую будучыню Беларусі і мроілі пра тое, што будуць рабіць, калі перамогуць.

У беларускай аналітыцы, якая дасьледавала дзейнасьць апазыцыі да 2020 году, быў папулярны тэрмін «гета». Мелася на ўвазе сыстэма палітычнага апартэйду ўнутры краіны.

Якімі тэрмінамі апісаць дзейнасьць цяперашняй, новай апазыцыі? Адрозьненьне ў тым, што яна мае падтрымку значна большай часткі грамадзтва, аднак вымушана цалкам рэлякавацца за мяжу. Бо мае справу з таталітарным рэжымам, у рамках якога ніякая палітычная барацьба немагчымая ўвогуле.

Увогуле, на канфэрэнцыі не прагучалі нейкія сьвежыя ідэі і прапановы. Каманда Ціханоўскай анасавала стварэньне руху «Новая Беларусь». Прадстаўнік полку Каліноўскага Павел Кухта раскрытыкаваў дзейнасьць Аб’яднанага пераходнага кабінэту. І што прапанаваў? Стварыць новую структуру — нацыянальна-вызвольны рух. Гэта замест руху «Новая Беларусь». І правесьці яшчэ адну канфэрэнцыю, у Кіеве, пад эгідай полку Каліноўскага. То бок яшчэ адзін рух, яшчэ адна канфэрэнцыя... Колькі ўжо іх было.

Валер Карбалевіч, "Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ