Политика

Класкоўскі: Для мяне відавочна, што ні заўтра, ні паслязаўтра санкцыі не набудуць такой тэрмаядзернай моцы, каб зваліць рэжым Лукашэнкі

«Каб былі жывыя Ашурак, Пушкін, іншыя вязні — за гэта было б варта заплаціць любую цану».

Политика gazetaby.com
0

На канферэнцыі «Новая Беларусь» абмяркоўвалі пытанне вызвалення палітвязняў — важнае, балючае і, на жаль, за тры гады так і не вырашанае.

Прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова расказала, што ў гуманітарным спісе вязняў, якія знаходзяцца пад асаблівай рызыкай,— 208 прозвішчаў.

Агулам жа на 8 жніўня, паводле «Вясны», прызнаныя палітзняволенымі 1494 беларусы. А дэ-факта за кратамі, на «хіміі» і «хатняй хіміі», пад ціскам і рэпрэсіямі значна больш людзей, якія церпяць за сваю палітычную пазіцыю.

Вольга Гарбунова завастрыла ўвагу на тым, што некаторыя актывісты і дэмакратычныя структуры асуджаюць палітзняволеных, якія пішуць прашэнні аб памілаванні. Яна падкрэсліла, што дапускае перамовы з рэжымам і пошук іншых механізмаў, бо галоўная каштоўнасць — чалавечае жыццё.

Пытанне,«ці варта гандлявацца палітзняволенымі», зноў шмат дыскутавалася. Між тым, перакананы палітычны аглядальнік праекта «Позірк» Аляксандр Класкоўскі, фармулёўка гэта двойчы недарэчная.

Па-першае, з лінгвістычнага пункту гледжання — тут больш пасуе слова «таргавацца», і гэта не русізм. А па-другое (насамрэч, па-першае) — як падкрэслівае аналітык, такія выразы «апрыёры прыніжаюць найважнейшую задачу вызваліць людзей з палону».

Што не так з фармулёўкай «торг палітзняволенымі» і чаму трэба шукаць падыходы і перамоўшчыкаў, а не хавацца за вобразам бескампраміснага барацьбіта з рэжымам і бяздумна патрабаваць узмацнення санкцый, — пра гэта Аляксандр Класкоўскі распавёў у інтэрв’ю Филину.

— Ад тэрміналогіі многае залежыць у асэнсаванні тых ці іншых з’яў, вызначэнні іх важнасці, метадаў дзейнасці і гэтак далей, — гаворыць аналітык.

— Натуральна, Лукашэнка на праблему палітзняволеных глядзіць цынічна. Для яго гэта мо і торг. Але ж дэмакратычныя сілы павінны іначай фармуляваць саму задачу, не падаваць яе так, што мы, маўляў, рызыкуем апусціцца да торгу. Мусіць быць іншая палітычная оптыка.

Правяду паралель: тое, што адбываецца цяпер ва Украіне. З боку Расіі — гэта агрэсія, захопніцкая вайна, спроба акупаваць тэрыторыю. Але з боку Украіны — вайна справядлівая, можна сказаць, айчынная вайна ўкраінскага народа. І там не кажуць, што таргуюцца за ваеннапалонных, іх вызваленне разглядаецца як святая справа.

Тое самае ў нашым пытанні.

Калі на канферэнцыі, у эфірах, у незалежных медыях гучыць пытанне «ці варта нам увязвацца ў торг з Лукашэнкам наконт палітвязняў» — гэта фармулёўка мяне чапляе, нават злуе. Бо адразу прыніжаецца сама задача, ёй апрыёры надаецца, наўмысна ці міжволі, негатыўная афарбоўка.

Чаму не «торг», а вызваленне

— Калі чую такія развагі ад некаторых дзеячаў, якія палымяна выступаюць за новую Беларусь, гэта бянтэжыць. Я бачу новую Беларусь краінай, дзе пануе найперш гуманізм. А тут выяўляецца, калі хочаце, бальшавісцкі падыход: найперш, маўляў, барацьба з мэтай зваліць рэжым, а без ахвяраў на гэтым шляху не абыходзіцца. Бальшавікі таксама дзеля рэвалюцыі, дзеля перамог на працоўным ці ваенным фронце лічылі людзей расходным матэрыялам.

Палітвязняў, падкрэслівае Аляксандр Класкоўскі, не трэба па змоўчанні запісваць у лік непазбежных ахвяр; на першым плане павінна быць іх здароўе і жыццё. Спадзявацца ж, што абрынецца рэжым і тады цямніцы непазбежна адчыняцца, можна яшчэ доўга. Як ні цынічна прагучыць, у Лукашэнкі і ягонага атачэння дактары значна лепшыя, чым у беларускіх турмах, і не выключана, што ён — асабліва пры падтрымцы Крамля — можа застацца ва ўладзе яшчэ і 10, і 15 гадоў, а колькі людзей за гэты час загіне ў вязніцах, страшна нават уявіць.

— Вось на канферэнцыі ўручылі брату нябожчыка Вітольда Ашурка медаль «Гонар і годнасць», — зазначае аналітык, — але уявіце сабе, каб сам Ашурак быў там? Каб быў жывы Алесь Пушкін? Калі праецыраваць пытанне на канкрэтныя лёсы, яно паўстае зусім у іншым святле.

Бачна, што многім прасцей зарысавацца ў ролі палымяных, пасіянарных змагароў з рэжымам, і яны педалююць найперш тэму санкцый. Хоць варта помніць, што санкцыі ўводзіць Захад, а дэмакратычныя сілы ўплываюць на гэта вельмі ўскосна. І тапіць за санкцыі, не надта думаючы пра лёс палітвязняў (пустыя дэкларацыі на гэты конт не бярэм у разлік), — на маю думку, безадказна.

Для мяне відавочна, што ні заўтра, ні паслязаўтра санкцыі не набудуць такой тэрмаядзернай моцы, каб зваліць рэжым Лукашэнкі — ва ўсякім разе, пакуль за ім стаіць Расія. А яе імперскую моц знішчыць няпроста.

Як ні парадаксальна, напярэдадні канферэнцыі менавіта «сілавы міністр» Валер Сахашчык казаў аб утапічнасці чыста ваеннага сцэнару вызвалення Беларусі. На самой жа канферэнцыі Сахашчык прапанаваў падумаць і над такой непрыемнай опцыяй, калі Расія не прайграе Украіне і будзе нейкае перамір’е з Кіевам пры захаванні частковай акупацыі.

Сапраўды, тады ж разбураецца ўвесь гэты прыгожы ланцужок: Украіна перамагае, абвальваецца рэжым Пуціна, адпаведна, захістаецца і рэжым Лукашэнкі — і тут мы заедзем на белых «абрамсах» ды адным махам вырашым усе праблемы…

Не санкцыямі адзінымі

Некаторыя кажуць: які сэнс весці перамовы пра вызваленне вязняў, калі няма гарантый, што рэжым не набярэ новых? Аляксандр Класкоўскі парыруе: выходзіць, і ўкраінцам не варта біцца за вяртанне кожнага свайго палоннага? Але яны выцягваюць — і камандзіраў «Азова», і грамадзянскіх, і ніхто не гаворыць пра «ганебны торг з Пуціным».

— У нашым выпадку мы сутыкаемся з пазіцыяй фальшывага этычнага максімалізму. Нібыта грэбаванне, боязь запэцкаць белыя рызы: як гэта, мы з Лукашэнкам сядзем за адзін стол і будзем таргавацца. Па-першае, вялікае пытанне, ці захоча яшчэ сядаць за гэты стол Лукашэнка. А па-другое, паўтаруся, калі б былі жывыя і на свабодзе Ашурак, Пушкін, іншыя вязні — гэта было б варта ўсялякіх высілкаў. Карона не зваліцца.

Згадаем ранейшыя кейсы, перыяды палітычных адліг, калі Еўрасаюз і Лукашэнка выходзілі на зняцце санкцый у абмен на вызваленне палітзняволеных. Рэжым жа трымаў пэўныя абавязкі, не набіраў новых вязняў, трохі адкручваў гайкі, нават быў перыяд «мяккай беларусізацыі», які, дарэчы, значна паспрыяў фармаванню нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскай супольнасці.

Выдатна разумею, што цяпер якасна іншая палітычная сітуацыя: рэжым стаў болей жорсткі, значна ўзмацнілася залежнасць ад Масквы. Але ўсё адно шчыліны ёсць. І апрыёры казаць, што ад перамоваў выйграе толькі Лукашэнка — не, гэта не абавязкова гульня ў адныя вароты.

Што праўда, у дэмсілаў няма такіх «палонных», якіх можна было б абмяняць на палітвязняў, кажа аналітык, — таму застаецца адно гульня на полі санкцый.

— Санкцыі — зусім не цудадзейны і далёка не стэрыльны інструмент. Між іншым, практычна любы інструмент можна выкарыстоўваць па-рознаму. Праціўнікам рэжыму не трэба рабіць з санкцый культ (які, дарэчы, ператвараецца ўжо ў карга-культ). І варта асэнсоўваць, што матывы ды інтарэсы Захаду і значнай часткі беларусаў у гэтым пытанні могуць не супадаць, — падкрэслівае Аляксандр Класкоўскі.

Возьмем «Белавія»: каму будзе лепш, калі ў выніку абмежаванняў нацыянальная кампанія знікне, а на яе месца прыдзе «Аэрафлот»?

Лукашэнка рэйсамі «Белавія» ўсё адно не лётаў, а вось звычайныя беларусы, якія раней за лічаныя гадзіны маглі трапіць у Варшаву ці Прагу, цяпер вымушаныя, каб толькі пабачыць родных-палітэмігрантаў, суткамі трэсціся ў аўтобусах і баяцца закрыцця межаў.

Зразумела, заходнім палітыкам, у якіх галава баліць найперш пра тое, як спыніць вайну ва Украіне, няма калі і няма асаблівай ахвоты тлуміць сабе мазгі гэтымі «нюансамі», так бы мовіць, пабочнымі эфектамі. Ім прасцей прадэманстраваць свае прынцыпы, паказаць, што яны караюць рэжым (за міграцыйны крызіс, пасадку еўрапейскага самалёта і г.д.), чым разбірацца, як спрацуюць тыя ці іншыя абмежаванні. Не заўжды бярэцца ў разлік, якія санкцыі болей б’юць па кашальках рэжыму, а якія — па простых людзях. Але ж дзеячы дэмсілаў акурат і могуць тут патлумачыць заходнім цэнтрам, што да чаго, у тым ліку прапанаваць выкарыстоўваць санкцыі і як гнуткі інструмент.

Як па мне, калі б можна было пракруціць камбінацыю, што выходзяць на волю 300 палітвязняў, а наўзамен «Белавія» атрымлівае магчымасць лётаць у еўрапейскія сталіцы — дык гэта быў бы падвойны выйгрыш.

Гэта ўмоўная схема, зазначае аналітык, насамрэч так яно не працуе (чаму — асобная тэма), але нейкія іншыя камбінацыі з выкарыстаннем гнуткага падыходу, напэўна, магчымыя.

Ёсць кейс Наталлі Хершэ, якую выцягнулі швейцарцы з няволі, выпадак паліттэхнолага Віталя Шклярава (дзеля яго вызвалення тагачасны дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа некалькі разоў тэлефанаваў Лукашэнку). Ёсць і яшчэ некалькі кейсаў, калі выцягвалі людзей з-за кратаў.

— Магчыма, варта прыслухацца да вядомага ў дэмакратычных колах Вадзіма Пракоп’ева, які прапанаваў наняць таго ж Пампеа за грошы, каб той паспрабаваў быць медыятарам у перамовах з Лукашэнкам? Або зацікавіць іншых заходніх гульцоў магчымасцю болей гнуткага падыходу да вызвалення палітвязняў?

Натуральна, справа не самая ўдзячная, але над гэтым варта працаваць. Мусіць быць нейкі алгарытм. Тая ж Каардынацыйная рада даўно абяцала абмеркаваць праблему і сфармуляваць стратэгію вызвалення палітвязняў, аднак пытанне дасюль вісіць у паветры.

Простых і цудадзейных рашэнняў тут няма, так. Але трэба не займацца пракрастынацыяй, а шукаць шляхі ды інструменты. Бо самае каштоўнае, што мусіць быць на першым месцы,— жыццё людзей.

 Салiдарнасць

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
класковский
санкции
полизаключенные
беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ