Ёсьць важная акалічнасьць, без разуменьня якой і спадзявацца ня варта на колькі-небудзь лепшую будучыню Беларусі, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.
Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі – не «адбываецца» само па сабе. Гэта сьвядома і мэтанакіравана робіць Расея. І казаць у гэтай сытуацыі толькі пра парушэньні правоў чалавека ды рэпрэсіі, абмінаючы галоўную мэту Масквы – зьнішчэньне беларускага народа як нацыі – усё роўна, як пра сьмяротна зьбітага чалавека канстатаваць, што ў яго ўсяго толькі сінякі ды драпіны.
Інакш, скінуўшы Лукашэнку, людзі ізноў прагаласуюць за таго, хто будзе гэтак жа пасьлядоўна зьнішчаць беларускую нацыю, толькі ўжо іншымі мэтадамі, бяз сінякоў і драпін.
Добро пожаловать в реальность!