Общество

Навумчык: Ад людзей з розных сфэраў чуў: «Лепш бы таго 2020-га не было ўвогуле». Прызнаюся: часам гэтак думаю і я

"Але тут пачынае казаць сваё слова Гісторыя".

Общество ex-press.by
0

Гібель палітвязьняў у турмах, няспынныя масавыя рэпрэсіі, тысячы за кратамі і сотні тысяч у эміграцыі, разгром усіх грамадзкіх арганізацый і незалежных СМІ, вынішчэньне ўсяго нацыянальнага, беларускага, — тое, што адразу ўяўляецца, калі пытаюцца пра вынікі 2020-га году, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

І на кароткім прамежку часу менавіта гэта бачыцца вынікам тых падзеяў, якія адбыліся ў 2020-м годзе.

Ад людзей з розных сфэраў (і палітыкі, і літаратуры, і мастацтва, і навукі), чыя адданасьць Беларусі пацьверджана іх справамі цягам дзесяцігодзьдзяў, чуў: «Лепш бы таго 2020-га не было ўвогуле».

Прызнаюся: часам гэтак думаю і я.

Псыхалягічна такія словы цалкам апраўданыя, асабліва ад тых, каму, як аўтару гэтых радкоў, застаецца жыць істотна меней, чым ужо пражыта, і хто, як той жа аўтар, лічыць, што перамога над рэжымам адбудзецца, на вялікі жаль, ня хутка.

Але тут пачынае казаць сваё слова Гісторыя.

Яна сьцьвярджае, што паразы могуць быць толькі эпізодам у шляху да вялікай перамогі. І яшчэ: дзейнасьць асобных людзей ці суполак можа быць пераацэнена кардынальна. Праўда, не заўсёды цягам жыцьця аднаго пакаленьня.

Хаця здараецца, што такая пераацэнка прыпадае на адносна кароткі пэрыяд.

У канцы 90-х-пачатку 2000-х актывістаў БНФ, называлі «лузэрамі», якія мелі адно толькі паразы (прайгралі Лукашэнку). Але потым усё больш рабілася відавочным, што БНФ зьдзейсьніў тое, чаго, паводле ўсіх правілаў палітыкі, зрабіць было нерэальна. Маючы меншасьць і ў грамадзтве, і ў парламэнце, фронтаўцы дамагліся Незалежнасьці, і менавіта гэтым увайшлі ў Гісторыд. Ну, а выйграць Фронту выбары, калі яшчэ ў 1995 годзе, паводле сацыёлягаў, 40% насельніцтва было ня проста зав інтэграцыю з Расеяй, а за вяртаньне СССР, ды яшчэ траціна не ўспрымала Беларусь як незалежную ад Масквы краіну, — было немагчыма нават тэарэтычна. Цуды не заўсёды паўтараюцца два разы запар.

Пасьля 2020-га прайшло толькі тры гады — яшчэ рана падводзіць канчатковыя вынікі.

Але дзьве высновы з падзеяў 2020-га мы можам зрабіць ужо цяпер, не чакаючы вэрдыкту Гісторыі.

Першая — той, хто бярэ на сабе сьмеласьць называцца лідэрамі і вырашаць лёс народа, павінен грунтоўна рыхтавацца да самых горшых варыянтаў. Словы пра «80% сфальсыфікаваць немагчыма» з вуснаў аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта — вяршыня палітычнага інфантылізму і безадказнасьці.

Паклаўшы руку на сэрца, мусім прызнаць, што наўрад ці нават сотні тысяч пратэстоўцаў маглі перамагчы тысячы ўзброеных сілавікоў, гатовых расстрэльваць людзей (што яны, як мы ведаем, і рабілі). Але перакананы: бестэрміновы страйк на дзясятку-двух бюджэтаўтворных прадпрыемствах («Беларуськалій», гродзенскі «Азот», мазырскі і наваполацкі НПЗ, МАЗ, трактарны, завод колавых цягачоў ды інш.) — сытуацыю зьмяніў бы кардынальна. Да кожнага страйкоўца АМАПаўца ці байца «Росгвардии» не прыставіш. Але калі я запытаўся ў колішняга дэпутата Апазыцыі БНФ і лідэра рабочага руху Сяргея Антончыка (таго самага, што вывеў сотню тысяч страйкоўцаў на плошчу ў красавіку 91-га), ці зьвярталіся да яго па кансультацыі, ён засьмяяўся; але не было весялосьці ў тым сьмеху.

І другая выснова: Расея беларусам — ня сябар. Пакуль што яна была беларусам толькі ворагам. Пра гэта кажуць стагодзьдзі нашай гісторыі, гэта пацьвярджаюць і падзеі жніўня 2020-га. Дастаткова сьведчаньняў, што менавіта падтрымка Лукашэнкі Пуціным і ягоная заява пра фармаваньне корпусу «Росгвардии» для ўратаваньня рэжыму вызначылі пазыцыю тых сілавікоў, якія вагаліся і пры пэўных абставінах маглі павярнуць зброю супраць узурпатара.

Сёньняшнія рэпрэсіі — ня проста тэрор супраць народа, а — тэрор Расеі супраць беларускага народа. Менавіта гэтак і будзе калі-небудзь зафіксаваны ў падручніках па гісторыі.

Тое, што значная частка насельніцтва пакуль не асэнсавала згубную ролю Расеі для нацыі — ня дзіўна. Беларусь была пад акупацыяй Расейскай імпэрыі (спачатку царскай, потым камуністычнай) больш як два стагодзьдзя, яна незалежная толькі тры дзясяткі гадоў. Нават пры нацыянальнай уладзе гэтага часу недастаткова для зьмены, скажам гэтак, геапалітычнай мэнтальнасьці і трывалага ўсьведамленьня нацыянальных каштоўнасьцяў. Для гэтага патрэбныя пакаленьні, і мы толькі ў пачатку шляху.

А зь іншага боку — за стагодзьдзі ворагам так і не ўдалося зьнішчыць беларусаў як нацыю.

І таму — Жыве Беларусь!

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
диктатура
август 2020
беларусь - россия
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
ВСЕ НОВОСТИ