Общество

Зянон Пазьняк: Трэба знаходзіць магчымасьці адарваць Лукашэнку ад Пуціна

"Яго паталягічнае імкненьне да ўлады, яно захоўвае дзяржаву. Калі мы згубім дзяржаву, то на гэтым усё".

Общество www.svaboda.org
0

Лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк зьвярнуўся да Ўладзіміра Зяленскага і Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, у якім прапанаваў памяняць двух захопленых у палон беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі, на дваіх беларускіх палітзьняволеных.

У інтэрвію Свабодзе Premium Зянон Пазьняк расказаў, чаму такі абмен быў бы карысны як для Менску, так і для Кіева, і адказаў на пытаньне, што сёньня можа быць найбольш эфэктыўным мэтадам вызваленьня палітвязьняў.

 — Зянон Станіслававіч, такую прапанову абмену нядаўна агучылі самі палонныя грамадзяне Беларусі — Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч. Яны былі ў расейскім войску, ваявалі супраць Украіны і асуджаныя судом Украіны на пазбаўленьне волі адпаведна на 10 і 9 гадоў. Вы прапанавалі абмяняць іх на шматдзетную маці Вольгу Залатар, якой за пратэсты прысудзілі 4 гады няволі, і журналіста Дзяніса Івашына, асуджанага на 13 гадоў. Чаму вы лічыце, што такі абмен магчымы?

— Мая роля тут спадарожная, бо з ініцыятывай выступілі самі палонныя. Яны расейскія палонныя: хаця і беларусы, але падлягаюць юрысдыкцыі Расеі. Таму Ўкраіна можа іх абменьваць толькі з расейцамі. Але тут здарыўся ўнікальны выпадак, бо палонныя зьвярнуліся да Лукашэнкі, каб іх абмяняць на палітвязьняў. Гэта магчымасьць, якую трэба скарыстаць, таму што ў прынцыпе гэта магчыма. Памятаем, як абменьвалі Букоўскага (савецкі дысыдэнт. — РС) на Карваляна (чылійскі камуніст. — РС). Вайны не было, тым ня менш абменьвалі. Таму і цяпер абмен магчымы, але могуць быць цяжкасьці з ініцыятывай з боку ўкраінцаў, з боку Лукашэнкі. Таму я вырашыў быць пасярэднікам, акцэнтаваць увагу і зьвярнуцца да абодвух бакоў. Прааналізаваўшы палітычную сытуацыю, я прыйшоў да высновы, што гэта будзе выгадны абмен як для Лукашэнкі, так і для ўкраінскага боку.

— Чаму Лукашэнка мог бы быць зацікаўлены ў такім абмене?

— Я не магу гэтага сказаць. Гэта вынік майго аналізу. Калі я пачну гэта расказваць, то будзе складацца ўражаньне, што я раблю нейкія падказкі Лукашэнку і Зяленскаму і навязваю ім сваю думку, нібыта яны павінны выконваць тое, што я кажу. Яны самі ўсё цудоўна разумеюць. Тут толькі пытаньне ў прыняцьці рашэньняў. Самі палонныя гэта прапанавалі. Раней не было магчымасьці вызваліць палітвязьняў, а цяпер яна зьявілася. Я проста раблю акцэнт, каб мы не ўпусьцілі гэтай магчымасьці.

— А чаму вы прапанавалі менавіта Вольгу Залатар і Дзяніса Івашына да абмену?

— Дзяніс Івашын працаваў у беларускай рэдакцыі ўкраінскага рэсурсу InformNapalm. Ён меў «карту ўкраінца» і вельмі шчыльна працаваў з Украінай. Для Ўкраіны гэта свой чалавек, ён працаваў на яе свабоду. І яму гэта ставілі ў віну, калі схапілі ў Беларусі. Для Ўкраіны такі чалавек неабыякавы, ёсьць сэнс абмену. Што датычыць Вольгі Віктараўны Залатар, то гэта чыста маральная зьява. Яна не палітык, не прынесла ніякай шкоды. У яе пяцёра непаўналетніх дзяцей. Яе пасадзілі толькі за тое, што думае ня так. Магчыма, Лукашэнка пра гэта нават ня ведае. Там жа ёсьць такія «старацелі», якія лоб разаб’юць, каб даказаць сваю адданасьць. Таму вызваленьне гэтых людзей было б станоўча ацэнена ўсімі ў сьвеце.

— Ці ня думаеце вы, што ўкраінскі бок падказаў гэтым ваеннапалонным такую ідэю?

— Ня думаю. Ведаючы склад розуму ўкраінскіх палітыкаў, ня думаю, што яны спэцыяльна пра гэта задумваюцца. Яўген Магда (украінскі палітоляг. — Ред.) сказаў, што ва Ўкраіне гэтага звароту ня ўспрымуць, бо зварот да Лукашэнкі і Зяленскага — гэта іх ураўноўваньне. Ён пераказаў думкі, якія існуюць у тым асяродзьдзі. Гэта такі стандарт думаньня, але палітыка — гэта творчасьць, са стандартамі далёка не паедзеш. Трэба зыходзіць з сытуацыі, з маральных абставінаў, з інтарэсаў Украіны. Цяпер вырашаць пытаньні прэстыжу няма сэнсу, бо гаворка ідзе пра лёс людзей.

— Ці ня лічыце вы прыніжэньнем зьвяртацца да Лукашэнкі, якога вы называеце самай вялікай бядой Беларусі за пасьляваенныя гады?

— Хто такі Пуцін? На Захадзе ён расцэнены як злачынца, ёсьць рашэньне Міжнароднага суду аб ягоным арышце. Тым ня менш Украіна абменьвае палонных. Гэта апасродкаваны кантакт з Пуціным. На вайне ворагі адзін у аднаго страляюць, забіваюць, а з другога боку, ёсьць гуманістычны варыянт — абмяняць гэтых палонных. А калі разабрацца глыбей, то палітвязьняў у Беларусі няма, гэта тыя самыя палонныя. Бальшыня людзей сядзіць ні за што — за падабайку ў інтэрнэце, за колеры на адзеньні. Законы не выконваюцца, усе пра гэта ведаюць (і нават сама ўлада). Абмен палоннымі — нармальная практыка. Гаварыць аб тым, што чалавек, які зьвяртаецца да кіраўніка ўлады наконт палонных, у нечым прыніжаецца, — так могуць казаць людзі, якія ні ў чым не разьбіраюцца. Бо гэтаксама можна сказаць, што ўкраінцы прыніжаюцца перад Пуціным.

— Пасьля палітычных крызісаў у Беларусі мінулых гадоў улады празь некаторы час ішлі на вызваленьне палітвязьняў. Чаму гэта не адбываецца цяпер?

— Прычынаў шмат. Па-першае, Лукашэнка цалкам пад уладай Пуціна. Гэтая залежнасьць стала такой вялікай пасьля таго, як Захад увёў санкцыі і жорсткую палітыку. Бо гэтая помста з абодвух бакоў прыводзіць да ўпадку нашай дзяржавы. З гэтага клінчу трэба выходзіць. Трэба знаходзіць магчымасьці адарваць Лукашэнку ад Пуціна. Гэта вайна, павінна быць адпаведная дыпляматыя. Зараз усю беларускую эканоміку штурхнулі ў Расею. Гэта значыць, што дзяржава паступова робіцца каляніяльным дадаткам агрэсіўнай імпэрыі. Тут ня толькі Лукашэнка. Тут пытаньне з двух бакоў. З боку Захаду ніякай сур’ёзнай дыпляматыі няма. Душаць эканамічнымі санкцыямі Беларусь, каб такім чынам аслабіць Расею. А правоў чалавека, а народу не існуе? Беларусь ня стала часткай сур’ёзнай палітыкі Захаду. Ня кінулі яму мяча. Ну кіньце яму нешта. Вось зараз я прапаную гэтую ідэю палонных. Падтрымайце яе з абодвух бакоў, і давайце далей. Задача ня ў тым, каб загнаць Лукашэнку ў Расею, каб яны праводзілі агрэсіўную палітыку і пагражалі ўсяму сьвету. Задача — іх разарваць, адарваць Беларусь ад Расеі, падтрымаць народ. Трэба, каб Захад крытычна падышоў да сваёй палітыкі. Ідзе сусьветная гібрыдная вайна, нашу краіну нішчаць з абодвух бакоў, і палажыцца цяпер мы можам толькі на самых сябе, на нашу волю, наш розум і слабасьць, бо сілы пакуль мы ня маем.

— А што сёньня, на вашу думку, можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў?

— Найперш нябачныя дыпляматычныя адносіны. Неабходна разлучыць сіямскіх блізьнюкоў. Гэта ў інтарэсах Украіны і Захаду. Што датычыць Украіны, то там вельмі моцна працуе агентура. Спасылаючыся на ўкраінскі патрыятызм, яна робіць зь беларусаў ворагаў. Я сустракаўся з украінцамі і размаўляў зь імі. Гэта нармальныя людзі, яны ўсё разумеюць. Але працуе і агентура. Супраціву гэтай агентуры мы ня бачым. Рэальна беларускі народ — гэта саюзьнік Украіны. Нават калі б ён быў нэўтральны, то задача Ўкраіны — перацягнуць яго на свой бок. Найбольш цьвяроза да гэтага ставіцца Польшча. Палякі найбольш глыбока разумеюць, што такое Беларусь і беларускі народ. Але палякі не вядуць вайны.

Лукашэнка сыграў вельмі нэгатыўную ролю ў гісторыі беларускай нацыі. Але ў яго ёсьць імкненьне захаваць уладу. І трэба ўжыць прыём джыў-джытсу, накіраваць сілу ворага супраць яго самога. Гэтае яго паталягічнае імкненьне да ўлады, яно захоўвае дзяржаву. Калі мы згубім дзяржаву, то на гэтым усё. І гэтая палітыка дыскрымінацыі беларусаў па ўсім сьвеце вядзе да ўпадку нашай дзяржавы. Нас ператвораць у курдаў. Але на Захадзе ёсьць розныя людзі, ёсьць розныя плыні. Да гэтых людзей у першую чаргу і зьвярнуўся. Бо гэтая гібрыдная вайна не павінна ператварыцца ў сусьветную.

— Ці можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў поўная блякада мяжы з краінамі ЭЗ? Бо такая ідэя гучыць...

— Гэта надзвычай небясьпечная і неразумная палітыка. Заявы, што «Вагнэр» пагражае, што Сувальскі калідор, насамрэч перабольшваньне. Гэта штучныя пагрозы, у рэальнасьці такой пагрозы няма. Каб ісьці на Сувальскі калідор, патрэбныя вялікія вайсковыя сілы. Закрыць межы — гэта закаркаваць бутэльку, гэта пакінуць беларускі народ. Не зацікаўлены ў гэтым і Кітай, бо тады будзе спынены яго экспарт празь Беларусь на Захад. І прыезд кітайскіх прадстаўнікоў у Беларусь зьвязаны менавіта з гэтым, таму і Лукашэнка пачаў мяняць сваю рыторыку. Мы бачым, як усё ўзаемазьвязана. Беларусь нельга ізаляваць, гэта ніякі не апэндыкс, гэта частка сусьветнай супольнасьці, так як і наш народ. Павінна быць вельмі акуратная палітыка. А проста пазакрываць межы — гэта спачатку праблема беларусаў, але пасьля яна абернецца катастрофай для краінаў Балтыі і для Польшчы. Таму трэба думаць наперад. Паўтаруся: трэба разлучаць сіямскіх блізьнюкоў, трэба знаходзіць магчымасьць перацягваць на свой бок. Калі такой палітыкі не праводзіць, то можа здарыцца тое, чаго ніхто не спадзяецца — трэцяя сусьветная вайна. Крок за крокам у гэта ўцягваецца ўся плянэта.

"Свабода"

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
зенон позняк
война
беларусь - украина - запад - россия
лукашенко
политзаключенные
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ