Политика

Дракахруст: Лукашэнка зараз не гатовы да здзелкі па пытанні вызвалення Пачобута. Сілавікі і Масква, могуць прыняць гэта за праяву слабасці

Уладам будзе прасцей скараціць плынь мігрантаў, чым вызваліць вядомага палітвязня.

Политика gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст у каментары Филину расказаў, чаму ўладам будзе прасцей скараціць плынь мігрантаў, чым вызваліць вядомага палітвязня.

— Пра што сведчыць перавод Анджэя Пачобута ў ПКТ, улічваючы тое, што менавіта ягонае вызваленне з’яўляецца адной з умоваў польскага боку для пачатку нармалізацыі адносінаў з афіцыйным Мінскам?

— Гэта сведчыць пра тое, што Лукашэнка прынамсі зараз не гатовы да здзелкі па гэтым пытанні. Па нейкіх іншых пытаннях — можа быць, а вось па гэтым — не.

Па якой прычыне, мне цяжка сказаць. Хутчэй за ўсе — па прычыне прэстыжу. Бо вызваленне Пачобута ні з чым не зблытаеш. Гэта палітвязень, ён сядзіць у турме, Польша дамагаецца ягонага вызвалення.

І хтосьці, магчыма, ягоныя сілавікі, а можа і Масква, могуць прыняць такое вызваленне за праяву слабасці. Маўляў, цябе прымусілі гэта зрабіць.

Умоўна кажучы, калі робіцца нейкі тэарэтычны крок, напрыклад, змяншаецца паток мігрантаў на мяжы, то ў дадзеным выпадку будзе не так відавочна ўсім, што гэта саступка.

Ну, ішлі дагэтуль тыя мігранты больш і часцей, а будуць ісці менш і радзей. У гэтым не будзе адназначнасці, што гэты крок з’яўляцца відавочнай саступкай.

І хоць, па сутнасці, гэта менавіта саступка, і нават больш сур’ёзная, вонкава яна такой не выглядае. А вось вызваленне знакавай фігуры нічым не прыхаваеш, ніякімі развагамі пра гумантітарныя меркаванні.

Так не атрымаецца, гэта саступка. І ў гэтай пазіцыі Лукашэнка не хоча саступаць. Гэта не значыць, што ён ніколі не саступіць. Тут можна прыгадаць гісторыю Аляксандра Казуліна, якога Лукашэнка лічыў здраднікам. Казулін быў буйной палітычнай фігурай, Пачобут — буйная фігура сярод польскай меншасці.

І ўрэшце былога рэкатара БДУ вызвалілі, але тады гэта было часткай вялікай гульні. Зразумела, што справа была не толькі ў Казуліне.

Так і зараз — пытанне не ў адным Пачобуце. Але зараз па той прычыне, пра якую я казаў, Лукашэнка пакуль што не гатовы гэта зрабіць.

— Праз тыдзень прадстаўнікі МУС Польшчы, Літвы і Латвіі абмяркуюць план поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю. Гэта толькі абмеркаванне, прымацца рашэнне будзе на іншым узроўні.

Як вы ацэньваецце перспектывы ажыццяўлення такога плану з улікам таго, што той жа дарадца Гітанаса Науседы, ды і сам літоўскі прэзідэнт кажуць, што пакуль не бачаць такой неабходнасці?

— Складана сказаць, бо тут трэба ведаць тонкасці грамадскіх настрояў у гэтых краінах. Калі ж разважаць пра гэта з беларускага гледзішча, то сітуацыя нагадвае стары анекдот пра пошукі не там, дзе згубіў, а там, дзе светла.

Бо перакрыццё пасажырапатока, пра які гаворка ідзе ў першую чаргу, мала ўдарыць па лукашыстах. А больш ударыць па звычайных людзях, што едзяць па самых розных прычынах. Хто па турыстычных справах, хто наведвае сваякоў.

Нядаўна на Радыё Свабода быў рэпартаж з памежнай вёскі, дзе людзі казалі, што гэта яны праз мяжу ездзяць, а не Лукашэнка. Простыя сяляне, у многіх з якіх па той бок мяжы жывуць родныя.

Акрамя таго, сацыялагічныя даследванні доўгі час паказвалі, што людзі, якія часцей ездзяць у тую ж Польшчу ці Літву, маюць больш дэмакратычныя погляды, яны лепш ставаяцца да Захаду. І горш ставяцца да Лукашэнкі.

І таму пазбавіць іх такой магчымасці, найперш з беларускага гледзішча, нелагічна. Але ў нашых суседзяў іншае бачанне праблемы.

Там бачанне такое: ад гэтай краіны нам ідзе пагроза, яна падсоўвае нам праз мяжу «мігранцкую бомбу», існуе вялікая пагроза дыверсіяў ад «вагнераўцаў». І таму лепей мы закрыем мяжу, каб гэтага нічога не бачыць.

Чаму гэта ўсё адцягваецца, чаму прэзідэнт Науседа так фармулюе? Мне падаецца, што пакуль размова вядзецца паводле вядомай формулы «пагроза мацней за выкананне».

Гэтыя краіны ставяць перад сабой палітычныя мэты: істотна зменшыць паток мігрантаў, а таксама прадухіліць дыверсіі ў выкананні тых жа «вагнераўцаў».

Я думаю, што ўлады гэтых краінаў справядліва ўпэўненыя, што паток мігрантаў інспіруецца і рэгулюецца беларускімі ўладамі. Груба кажучы, Лукашэнка вызначае, колькі мігрантаў сёння ці заўтра будуць прарывацца праз мяжу.

Паколькі гэта залежыць ад яго, паколькі гэта не адпавядае беларускім інтарэсам, яны справядліва разлічваюць на тое, што пагрозай перакрыцця пасажырскіх, а ў перспектыве і грузавых патокаў, яны вернуць Лукашэнку ў рэчышча рэальнасці.

Пры гэтым, я не думаю, што тут размова ідзе пра поўнае спыненне гэтага патоку. Але калі ён зменшыцца хаця б да ўзроўню 2022-га, то, магчыма, гэта будзе ніжэй за радар. І тады нашы суседзі могуць сказаць, што яны перадумалі зачыняць мяжу.

Магчыма, пры гэтым яны могуць і прыкрыць яшчэ адзін памежны пункт дзесьці на мяжы з Латвіяй. Але вось гэтай палітыкі «мы зачынім мяжу» не будзе.

Але калі эскалацыя на мяжы будзе працягвацца, а тым больш нарастаць, яны гэта зробяць. І, магчыма, ужо будуць рыхтавацца і да перакрыцця грузавога патока.

Што, канечне, больш істотна і ў палітычным сэнсе, і ў міжнародным. Яны могуць атрымаць праблемы і з Брусэлем, і з Пекінам. Але ў іх псіхалагічнае адчуванне, што на іх напалі, іх атакуюць. І яны ў дадзеным выпадку адказваюць, чым могуць.

— Пра што можа сведчыць заява пасла РФ Барыса Грызлова, які сцвярджае, што напад на Беларусь Масквой будзе разглядацца ў якасці нападу на Расію? Ці кажа гэта пра тое, што ў вачах Крамля такі напад робіцца ўсё больш верагодным?

— Я б не надаваў вялікай увагі гэтай заяве. З той прычыны, што гэта ўсё запісана ў саюзных дамовах з 90-х гадоў. Тая ж АДКБ —гэта, па сутнасці, арганізацыя калектыўнай абароны.

Там чорным па белым напісана, што калі нападаюць на адну з удзельніц дамовы, астатнія ўспрымаюць гэта як напад на сябе. Гэтай дамове ўжо 30 гадоў, тут нічога новага.

Тое самае прапісана ў дамове пра так званую Саюзную дзяржаву, падпісанай у 1999-м. Таму я, па-шчырасці, не вельмі разумею, што тут новага.

Тое, што Расія ўвяла сюды ядзерную зброю, гэты жэст можа азначаць, што адказ на гіпатэтычны напад на Беларусь можа быць адразу ядзерным. Але гэта было магчыма і раней, бо ў Расіі стаяць стратэгічныя ракеты.

Іншая справа, што ў расійскай ядзернай дактрыне сказана, што такая зброя можа прымяняцца ў выпадку ядзернага нападу на Расію і яе саюзнікаў. А другая опцыя дактрыны прадугледжвае ўжыванне ядзернай зброі ў выпадку неядзернага нападу на Расію, які пагражае яе існаванню як дзяржавы.

І ў гэтай другой опцыі фігуруе толькі РФ. Ці мадыфікавалі яны сваю дактрыну вось у гэтым пункце, пра гэта ні ў якіх заявах не вялося.

Калі б яны памянялі дактрыну, гэта было б важна. Калі б, умоўна кажучы, гэты другі пункт гучаў як «у выпадку неядзернага нападу на Расію і Беларусь, калі гэта пагражае іх існаванню…», гэта было б істотнай зменай у параўнанні з дактрынамі АДКБ і «саюзнай дзяржавы».

Пакуль жа гэтага няма, ёсць агульная заява — мы вас у бядзе не пакінем.

  Салiдарнасць

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
диктатура
польша - беларусь
лукашенко
грызлов
граница
почобут
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ