Общество

Што было б, калі б Беларусь не прайшла праз падзеі 2020 году? Дыскусія палітоляга Лаўрухіна і сацыёляга Коршунава

Ці можна лічыць, што падзеі трохгадовай даўнасьці прывялі да нацыянальнай катастрофы?

Общество ex-press.by
0

Ці перагледзелі вы сваё разуменьне падзеяў 2020 году? Ці засьведчыла тое паўстаньне раскол у беларускім грамадзтве? Ці можна лічыць, што падзеі трохгадовай даўнасьці прывялі да нацыянальнай катастрофы? Што было б зь Беларусьсю, калі б яна не прайшла праз паўстаньне 2020 году?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітоляг, дырэктар дасьледаваньня Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы Андрэй Лаўрухін і сацыёляг, дасьледнік Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў. 

— Ці зьмяніўся ваш погляд на падзеі 2020 году ў параўнаньні з вашым поглядам на іх у 2021-м, калі вы адказвалі на мае пытаньні да кнігі «Неверагодны 2020-ы»?

Лаўрухін: Тады я вызначаў падзеі 2020 году як паўстаньне за палітычныя правы. Мяркую, што гэтае азначэньне актуальнае і цяпер. Я тады, у сярэдзіне 2021 году, пісаў пра крытычную залежнасьць ад лёсу расейскага грамадзтва. Мне здаецца, што вакно магчымасьцяў для беларусаў цяпер не адкрыецца без істотных зьменаў у Расеі. Мы за гэтыя тры гады ня вызначыліся як суб’ект, здольны выскачыць з каляіны, у якую нас падштурхоўвалі моцныя вонкавыя абставіны. Грамадзтва зрабіла выбар на карысьць адаптацыі да існых умоваў, а ня зьмены іх шляхам больш актыўных дзеяньняў.

Коршунаў: Я ў 2021 годзе пісаў пра сыстэмны крызіс і сыстэмнае супрацьстаяньне. І пісаў, што ў 2020 годзе ў Беларусі адбылася рэвалюцыя, тут я з Андрэем ня згодны. У Беларусі мы назіраем цывілізацыйна рознанакіраваны рух. І ўлады ў сваім трэку рухаюцца хутчэй. Яны раскручваюць сьпіраль контрарэвалюцыі. Грамадзтва на пачатку 2020 году і пазьней рухалася ў бок лічбавага разьвіцьця. Улады цяпер адсякаюць такія магчымасьці. Разам з тым захады, якія робяць улады, — гэта рух у бок фэадалізму. Гэта тычыцца і прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ, і забароны на звальненьне для пэўных катэгорыяў працаўнікоў, і шмат чаго іншага. Цяпер Беларусь жыве ва ўмовах моцнай контрарэвалюцыі, якая абцяжарваецца саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў чарговым этапе вайны Расеі з Украінай.

— Ці засьведчылі падзеі 2020 году раскол у беларускім грамадзтве? І якая сытуацыя ў сэнсе палярызацыі грамадзтва цяпер, праз тры гады? Вы, Андрэй, тады пісалі пра падзел грамадзтва на «людзей Лока» і «людзей Гобса». «Людзі Гобса» — гэта тыя, для каго альтэрнатыва дзяржаўнаму гвалту, «Левіятану» — гэта хаос, вайна ўсіх супраць усіх.

Лаўрухін: Тут варта дакладна вызначыць, што значыць раскол. Я глядзеў дыскусію паміж Алегам Манаевым і Генадзем Коршунавым. Калі Генадзь кажа пра цывілізацыйнае разыходжаньне двух трэкаў, то можна гаварыць пра каштоўнасны, цывілізацыйны раскол. Але варта заўважыць, што ў гэтага расколу няма эканамічнага вымярэньня, эканамічнага падмурку, на якім бы грунтаваліся гэтыя розныя матывацыі. І ў гэтым адрозьненьне, скажам, ад расейскай рэвалюцыі 1917 году.

У той рэвалюцыі сацыяльна-эканамічны падмурак быў відавочны. Тое, што ў паўстаньні 2020 году такога падмурку не было, азначае, што каштоўнасны раскол у прынцыпе можа зьмяніцца, калі адбудуцца палітычныя перамены. І яго ўлагодзіць будзе значна лягчэй, чым расколы, матываваныя рознымі, супрацьлеглымі эканамічнымі інтарэсамі. Так што я лічу, што ў Беларусі раскол ёсьць, ёсьць супрацьстаяньне дзьвюх групаў грамадзтва з рознымі цывілізацыйнымі ўстаноўкамі. І адна група разглядае другую як ворагаў, якіх трэба зьнішчыць.

Аднак другая група — больш мадэрнізаваная, больш дэмакратычная, праэўрапейская — так ня лічыць. Гэтая група не гатовая забіваць сваіх апанэнтаў, сваіх ідэйных ворагаў. У гэтым можна ўбачыць хібы, часткова гэтым тлумачыцца тое, што зьмены не адбываюцца. Але ў такім «гандызьме» ёсьць і перавагі. Настрой на зьнішчэньне апанэнта ёсьць толькі ў аднаго боку.

Коршунаў: Калі казаць пра наяўнасьць расколу, то ён ёсьць паміж дзяржавай і грамадзтвам. Але я б не сказаў, што ўсё грамадзтва выступае супраць дзяржавы. Ёсьць частка грамадзтва, якая падтрымлівае ўладу і лічыць дзяржаву сваёю. Калі ж казаць пра грамадзтва, то тут больш пасуе тэрмін «палярызацыя». Паміж полюсамі існуе напруга, і напруга вялікая. Андрэй цалкам слушна сказаў, што больш агрэсіўны праўладны бок, але ён ня мае субʼектнасьці, самі яго чальцы нічога ня робяць. Іх прадстаўнікамі ёсьць сілавікі. Другі полюс — прадэмакратычны, праэўрапейскі — здольны да самаарганізацыі, да дзейнасьці, ён ёсьць субʼектам.

Пры гэтым амаль заўсёды экспэрты забываюць пра сярэдзіну. А яна даволі вялікая, да 40%. Гэта людзі, якія могуць вагацца ў той ці іншы бок. І наяўнасьць гэтай вялікай сярэдзіны не дазваляе гаварыць пра раскол у грамадзтве. І таксама важны момант — што акрамя каштоўнаснага, ідэалягічнага, іншых чыньнікаў палярызацыі, па сутнасьці, няма. Полюсы істотна не адрозьніваюцца паміж сабой ані паводле сацыяльна-дэмаграфічных паказьнікаў, ані паводле эканамічнага стану і статусу, ані паводле геаграфіі жыхарства і веравызнаньня.

— Гісторык Алег Латышонак нядаўна ў інтэрвію Свабодзе сказаў, што зь ягонага гледзішча паўстаньне 1863–1864 гадоў было катастрофай. Ён адзначаў, што наступствам паразы паўстаньня было зьнішчэньне царскімі ўладамі інфраструктуры беларушчыны. Дык мо і 2020-ы — таксама быў катастрофай? Тое, што адбылося ў 2020 годзе — ці варта яно было сьмерцяў, зьняволеньняў, зламаных лёсаў?

Лаўрухін: Я лічу, што тэрмін «катастрофа» можна ўжыць і для паўстаньня 2020 году. У ХІХ стагодзьдзі структуры самаарганізацыі можна было зьнішчыць амаль пад нуль. Цяпер ёсьць віртуальныя формы камунікацыі і самаарганізацыі. Іншая рэч, наколькі эфэктыўныя гэтыя віртуальныя формы, наколькі яны здольныя ўплываць на сацыяльную і палітычную рэчаіснасьць у «рэале».

Коршунаў: Паўстаньне не было катастрофай. Мы цяпер маем жудасны этап контрарэвалюцыі. І адказнасьць за яго нясуць ня тыя, хто выходзіў на вуліцы, а тыя, хто адмовіў беларусам у праве на палітычнае і нацыянальнае самавызначэньне, і тыя, хто цяпер зьнішчае Беларусь. Калі гаварыць пра паўстаньні як пра «катастрофы», то іх можна адмовіць цалкам і ўсе — і 1863–1864 гадоў, і 1831 году, і 1794 году. Навошта яны былі? А дзеля таго, што і паўстаньне 2020 году: каб людзей ня кідалі за краты проста так, каб не было гвалту на вуліцах, каб было вяршэнства права, каб беларусы самі вызначалі свой лёс. Таму 2020 год — гэта не катастрофа, гэта адзін з найвышэйшых пунктаў нацыянальнага грамадзкага руху ў Беларусі. А тое, што потым пачалася катастрофа — гэта не віна тых, хто выходзіў на вуліцы. Гэта віна тых, хто цяпер утрымлівае ўладу. Я думаю, што яны за гэта будуць пакараныя паводле закону.

— Што было б, калі б паўстаньня 2020 году ня здарылася? Як бы разьвівалася Беларусь?

Лаўрухін: Мне ня надта прыемна фантазіяваць на гэтую тэму. Усякія спэкуляцыі на гэтую тэму складана даказаць. Мог быць кансэрватыўны сцэнар — мы б жылі гэтак жа, як і раней. І гэта было б лепей, чым тое, што цяпер, — гэта ўсе прызнаюць. Зь іншага боку, мы разумеем, што выбух адбыўся б у кожным разе — раней ці пазьней. Ён насьпяваў шмат гадоў і адбыўся, калі склаліся для яго спрыяльныя ўмовы. Важны момант: ці пачалася б вайна ва Ўкраіне, калі б не было гэтага паўстаньня? Наколькі паўстаньне ў Беларусі паўплывала на рашэньне Пуціна пачаць вайну — гэта адкрытае пытаньне. Я мяркую, што яна б усё роўна пачалася.

Калі б не было паўстаньня 2020 году, мы, тыя, хто апынуўся цяпер за межамі Беларусі, і тыя, хто застаўся ў Беларусі, — мы ўсе разам былі б краінай-агрэсарам. Дзякуючы 2020 году мы маем алібі. Гэта прызнаюць усе, і расейцы ў тым ліку. Пры ўсіх катастрафічных наступствах паўстаньня, якіх ня варта недаацэньваць, 2020 год паказаў, што значная частка беларускага грамадзтва супраць гвалту, супраць аўтарытарызму, супраць вайны ва Ўкраіне і за дэмакратычны шлях разьвіцьця краіны.

Коршунаў: Я б не казаў, што ўсё правалілася. Насамрэч набыткі вялікія — і на ўзроўні грамадзкай самасьвядомасьці, і на ўзроўні нацыянальнай самасьвядомасьці. Так, страты велізарныя. Але ёсьць ня толькі страты. Перад 2020 годам рэжым даваў усё больш волі грамадзтву, бізнэсу, грамадзкім арганізацыям. І тут пытаньне: да якога пункту самаабмежаваньня свайго самаўладзтва дайшоў бы рэжым? Ня думаю, што паступовая лібэралізацыя дайшла б да кардынальных зьменаў. Бо палітычная прастора ўсё роўна заставалася б бязь зьменаў, ніякай палітычнай лібэралізацыі не было б. Таму я лічу, што 2020 год быў наканаваны. І калі не ў 2020-м, то ў 2021-м (ці ў 2022-м, ці пазьней) рэвалюцыйны выбух адбыўся б. Яго пралёгам былі «маршы недармаедаў» у 2017 годзе. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
геннадий коршунов
август 2020
андрей лаврухин
беларусь
протесты
диктатура
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ