Общество

Навумчык: Будзе горш. Я ня бачу абсалютна ніякіх прычынаў, якія б сьведчылі пра магчымасьць дэмакратычных зьменаў у бліжэйшыя 15-20 гадоў

Разьлічваеце на 20 гадоў. Калі вы прыедзеце праз гэты час у Беларусь, вы убачыце зусім іншую краіну і цалкам чужы для вас асяродак.

Общество ex-press.by
0

Пару гадоў таму адна шаноўная спадарыня ў адказ на мой допіс, што дыктатура пратрымаецца вельмі, вельмі доўга (10 гадоў – гэта вельмі аптымістычны прагноз) напісала, што я надзвычай моцна дэматывую людзей, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Ніякіх прэтэнзіяў да тых, хто казаў пра «рэжыму засталося нашмат», «Лукашэнка не дасягне да восені» – выказана не было. Ня ведаю, што мела яна на ўвазе пад «матывацыяй» – я бачыў, што пратэст прайграў (і пісаў пра гэта), і разумеў што «матываваць» – заклікаць людзей выходзіць на вуліцы і «змагацца з рэжымам» – азначала б накіроўваць іх наўпрост за краты.

Сьцьвярджэньні, што пратэст прайграў, вельмі не падабалася і ў «штабах» (якія «матывавалі» і складаліся, большасьцю, з тых, чый палітычны досьвед ня меў і году). Мяне б, відаць, увогуле разадралі на часткі, калі б я напрамую параіў зьбіраць рэчы, прадаваць кватэры, афармляць дакумэнты – і зьяжджаць, бо ў агляднай пэрспэктыве ў Беларусі будзе выпаленая зямля.

Адзінае, што мог сабе дазволіць – раіў тым, хто ўжо зьехаў, ня слухаць пра «хутка мы вернемся», а як мага хутчэй афармляць патрэбныя дакумэнты і прадаваць кватэры ў Беларусі, калі яны ёсьць. Але такая парада ня надта ўспрымалася – такая ўжо наша чалавечая натура, заўсёды спадзяемся на лепшае…

Акрамя пэўнага палітычнага досьведу, у мяне было яшчэ і вельмі добрае асабістае веданьне Лукашэнкі, больш як 30 гадоў. Я разумеў ступень помсьлівасьці гэтага чалавека і разумеў, што ніякія рацыянальныя матывы (прычым выгодныя для Лукашэнкі) нічога для яго ня вартыя перад бязьмежным жаданьнем адпомсьціць.

Неяк пісаў на Свабодзе, што для Лукашэнкі з шэрагу прычынаў надзвычай выгодна было б вызваліць Сяргея Ціханоўскага і выслаць яго ў Літву, і ўпэўнены, што такі варыянт яму неаднойчы прапаноўвалі аналітыкі спэцслужбаў. Але жаданьне адпомсьціць за «таракана» і ўсё іншае нагэтулькі невычарпальнае, што гэта перакрывае ўсе аргумэнты.

Апошні ягоны «указ» – гэта, найперш, помста. Ахвярамі якой робяцца сотні тысяч людзей.

Мне асабліва няма чаго параіць тым, хто цяпер апынуўся ў гэтай сытуацыі. Добра іх разумею, бо ў 1996 годзе сам, разам з Пазьняком, прайшоў усе колы бюракратычнага пекла – пад улюлюканьне і лукашэнкаўскіх, і большасьці незалежных СМІ, і шмат якіх лідэраў апазыцыі. Самым аптымальным мне бачыцца падача на палітычны прытулак – дзяржавы абавязаныя яго прадставіць. Так, цяжка давядзецца ў першыя месяцы, але гэта адкрые шлях для поўнай легалізацыі і, пры жаданьні, натуралізацыі.

Разьлічваеце на 20 гадоў. Усьведамляйце, што калі вы прыедзеце праз гэты час у Беларусь, вы, як і я, прыехаўшы праз 20, убачыце зусім іншую краіну і цалкам чужы для вас асяродак (за выключэньнем бацькоўскага дому і некалькіх блізкіх сяброў).

А Офіс, паколькі сёньня ён фактычна манапалізаваў міжнародныя стасункі, мусіць пераканаць урады выконваць у дачыненьні да беларусаў палажэньні Канвэнцыі аб правах уцекачоў (Жэнева, 1951 г.). Існуе меркаваньне, што на сёньняшні дзень гэта асноўная яго мэта.

З улікам узроўню нацыянальнай сьвядомасьці і палітычнай адукаванасьці насельніцтва Беларусі, з аднаго боку, і ясна выказанага нежаданьня Захаду разбурыць Расейскую імпэрыю, з другога – я ня бачу абсалютна ніякіх прычынаў, якія б сьведчылі пра магчымасьць дэмакратычных зьменаў у бліжэйшыя 15-20 гадоў. Гэта аптымістычны тэрмін: з 1918 па 1991 прайшло больш як сем дзясяткаў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
эмиграция
диктатура
беларусь
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
Политика
Класковский: Бабарико расконсервировал проект 2020 года. Есть ли перспектива у партии “Вместе“?
Общество
Сын кіраўніка дзяржканцэрна і дачка каваля і швачкі. Новая арыстакратыя Лукашэнкі — аналіз сацыёляга
Общество
Помилованы 18 человек, в том числе 15 политзаключенных
Общество
На выходных температура в Беларуси будет колебаться от -11 до +14. Возможна гололедица
Технологии
У WhatsApp и Telegram появился конкурент: Маск запускает X Chat
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
Политика
Класковский: Бабарико расконсервировал проект 2020 года. Есть ли перспектива у партии “Вместе“?
Общество
Сын кіраўніка дзяржканцэрна і дачка каваля і швачкі. Новая арыстакратыя Лукашэнкі — аналіз сацыёляга
Общество
Помилованы 18 человек, в том числе 15 политзаключенных
Общество
На выходных температура в Беларуси будет колебаться от -11 до +14. Возможна гололедица
Технологии
У WhatsApp и Telegram появился конкурент: Маск запускает X Chat
ВСЕ НОВОСТИ