Общество

Навумчык: Лукашэнка для Беларусі куды большае зло, чым Гітлер. Думаю, на 30-м годзе панаваньня Лукашэнкі такое сьцьвярджэньне доказаў ужо не патрабуе

"Ніякі іншы ні ўладар, ні акупант, не апускаў Беларусь у такую ўсяленскую ганьбу, як гэта зрабіў Лукашэнка са сваімі памагатымі".

Общество ex-press.by
0

Выказаная ў ААН кіраўніком лукашэнкаўскага МЗС прапанова (фактычна) пра пасярэдніцтва паміж Кіевам і Масквой і ягоныя словы, што «Беларусь, са свайго боку, заўсёды выступала за мір у суседняй краіне і прымала для гэтага ўсе магчымыя меры» — уражваюць сваім цынізмам, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Да цынізму ўлады ва ўнутраным, так бы мовіць, ужытку ўсе даўно прызвычаіліся, а тут ён вынесены на самую высокую міжнародную трыбуну. Якую прамоўца ператварыў у цыркавую арэну — бо застаецца пасьля такіх слоў толькі горка пасьмяяцца.

Гэта сказана пасьля таго, як у лютым 2022 Лукашэнка прадставіў тэрыторыю Беларусі для нападу расейцаў на Кіеў (днямі чуў, як бронетэхніка расейцаў ішла па параненых, але яшчэ жывых украінскіх байцах), як Лукашэнка даў Пуціну аэрадромы, адкуль узьляталі самалёты бамбіць украінцаў, бальніцы, дзе лячылі расейскіх забойцаў, рабочых, якія рамантавалі пашкоджаную тэхніку агрэсараў, пасьля таго, як КГБісты і ГУБАЗІКаўцы стралялі ў ногі і ламалі косткі беларускім патрыётам, што спрабавалі спыніць на чыгунцы акупацыйныя эшалёны расейцаў з расейскай ваеннай тэхнікай і расейскімі вайскоўцамі-забойцамі, а і ГУБАЗІКаўцы катавалі (і катуюць) тых, хто выходзіў супраць вайны ці хаця б вымавіў «Слава Ўкраіне!».

Пасьля таго, як Лукашэнка ператварыў краіну ў вайсковы палігон Расеі, а яе прамысловасьць — у прыдатак расейскага ВПК.

Гадоў 25 таму я напісаў, што Лукашэнка для Беларусі куды большае зло, чым Гітлер. Тады гэта выклікала неразуменьне нават у многіх апазыцыянэраў.

Думаю, на 30-м годзе панаваньня Лукашэнкі такое сьцьвярджэньне доказаў ужо не патрабуе.

Можна было б сказаць пра панішчаную нацыянальную культуру, пра пастаўленую на мяжу выміраньня мову, пра дабітыя эканоміку і сыстэму аховы здароўя, нарэшце, пра маштабны тэрор. Пра гэта ўжо сказана тысячы разоў.

Але вось пра што мы забываем: ніякі іншы ні ўладар, ні акупант, не апускаў Беларусь у такую ўсяленскую ганьбу, як гэта зрабіў Лукашэнка са сваімі памагатымі.

У такіх умовах беларусам у замежжы застаецца адно: спрыяць нацыянальнай культуры і адукацыі (якая на тэрыторыі Беларусі зьнішчаецца ўсё больш агрэсіўна).

І штодзённа даводзіць і да звычайных людзей, і да грамадзкіх дзеячоў, і да палітыкаў, што Лукашэнка — гэта ніяк не беларускі народ. Ён — ня выбраны кіраўнік дзяржавы, а значыць — узурпатар.

Нехта скажа, што гэта — вельмі мала. Зусім не. Калі кожны беларус у замежжы пераканае хаця б аднаго свайго знаёмага — гэта ўжо вельмі салідная, вялікая колькасьць людзей. Грамадзянаў сваіх краінаў, між іншым — якія галасуюць (ці не галасуюць) за тых ці іншых палітыкаў.

А гэта ўжо будзе тое, што завецца — электаральны фактар. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
диктатура
террор
беларусь - россия
лукашенко
алейник
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
Экономика
Автомобилем 2025 года в Беларуси назван Belgee X50.
Экономика
Пока чинят километр – стареют два: как устроен капремонт теплосетей в Беларуси
Общество
Фотофакт. В «безопасном пространстве» для детей в Минске разместили тюремную камеру
Экономика
Глава Нацбанка: Можно ждать небольшого ослабления курса рубля
Общество
В Кобринском районе скрыли вспышку бешенства — людей не предупредили
Экономика
На "Гродно Азоте" из-за морозов остановили цех
Экономика
Кнырович: «Пока Лукашенко и люди рядом с ним отказываются признавать факт болезни, не говоря уже про необходимость лечения»
Общество
«Не КГБ, а выше гораздо». СБУ опубликовала подробности о задержании беларуской журналистки
В мире
Россия ударила по пассажирскому поезду на Харьковщине — погибли не менее пяти человек
ВСЕ НОВОСТИ