TuTak

Сімвал супольнасці: беларусы запрашаюць на Купалле на Вісле — свята яднання і памяці

Яно адбудзеца 21 чэрвеня на беразе Віслы ў Варшаве.

TuTak ex-press.by
0

21 чэрвеня на беразе Віслы ў Варшаве беларуская супольнасць зноў збярэцца разам, каб адсвяткаваць Купалле — старадаўняе свята летняга сонцастаяння. Ужо чацвёрты год запар яго арганізуе тэатральная студыя «Купалінка», якая ператварыла традыцыю ў штогадовы сімвал яднання беларусаў у польскай сталіцы.

Ад вогнішча да супольнасці

Як распавядаюць заснавальнікі «Купалінкі», ідэя святкавання нарадзілася сама сабой:

— Прырода, рака, вянкі, агонь, спевы... Гэта тое, што жыве ў нашай памяці з дзяцінства. У эміграцыі такія рэчы набываюць асаблівае значэнне — іх проста нельга ігнараваць.

Першае Купалле стваралася як камернае мерапрыемства для «сваіх», але колькасць гасцей пераўзыйшла ўсе чаканні. Беларусы прыходзілі сем’ямі, у нацыянальных строях, з усмешкамі. Так свята вырасла ў нешта большае — сімвал супольнасці, месца, дзе людзі знаходзяць сваю культуру праз музыку, танцы і абрады.

— Мы не ставім сябе гаспадарамі, — з усмешкай кажуць арганізатары. — Купалле — гэта народнае, і мы толькі адкрываем карагод і запрашаем: «Далучайцеся, тварыце разам».

Студыя, дзе нараджаецца сяброўства

Тэатральная студыя «Купалінка» працуе з 2020 года. Тут займаюцца дзеці, падлеткі і дарослыя. Людзі знаходзяць не толькі магчымасць творча развівацца, але і сяброў, падтрымку, сувязь з культурай:

— Мы бачылі, як дзеці вырасталі ў нас на вачах. Навучыліся гаварыць па-беларуску, удзельнічалі ў спектаклях, расталі разам. Зараз у студыі шэсць груп, і ўсе заняткі — ад акцёрскага майстэрства да спеваў — вядуцца па-беларуску і па-ўкраінску.

Нават калі ўдзельнікі часам размаўляюць па-расейску, у студыі гучаць родныя мовы — багатыя на метафары і літаратурныя вобразныя формы.

Купалле-2025: што чакае гасцей

Святочная праграма абяцае быць насычанай. Госці змогуць далучыцца да карагодаў, спяваць разам, вучыцца абрадавым песням на майстар-класах. Увечары запланаваны канцэрты гуртоў «Няміга» і «Трава», народныя танцы пад дуду і жывая музыка на любы густ.

Артысты студыі «Купалінка» таксама падрыхтавалі спецыяльную праграму: спевы, танцы, абрадавыя элементы і сюрпрызы. Будзе латарэя з каштоўнымі прызамі, а ўпершыню ганаровым госцем свята стане Украіна.

— Нашы ўкраінскія выкладчыкі самі прапанавалі далучыцца, і гэта нас вельмі ўразіла. Купалле робіцца супольным святам, і сёлета будуць таксама ўкраінскія песні і абрады.

Для дзяцей — свая казка

Для маленькіх гасцей будзе працаваць дзіцячая зона — «міні-Купалле», дзе Маляваныч дапаможа акунуцца ў чароўны свет традыцый. Майстар-класы, пляценне вяночкаў, іх сплаў па вадзе, гульні, кірмаш, грыль — усё для таго, каб стварыць сапраўдную сямейную атмасферу.

І, як заўжды, арганізатары пакідаюць адзін сакрэт:

— Хто будзе весці «Купалле-2025» — няхай пакуль застанецца таямніцай. Але мы ўпэўненыя: вам спадабаецца! Прыходзьце ўсёй сям’ёй і няхай гэтае Купалле стане вашым асабістым цудам.

Хочаце расказаць сваю навіну? Пiшыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архіву
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ